11 красавіка
Выгляд
← красавік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | |||||
2024 год Усе дні |
11 красавіка́ — 102-і дзень году (101-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 265 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1713 — складаньне Ўтрэцкага міру, якім завершылася Вайна за гішпанскую спадчыну; паводле гэтае дамовы Вялікабрытанія атрымала Гібральтар
- 1814 — імпэратар Францыі Напалеон Банапарт адракаецца ад пасады
- 1863 — каля вёскі Новы Двор паўстанцкі аддзел Лідзкага павету на чале зь Людвікам Нарбутам зазнаў паразу ад колькасна большага расейскага войска
- 1868 — скасаваная сыстэма сёгунату ў Японіі
- 1894 — Ангельшчына абвесьціла пратэктарат над Угандай
- 1899 — Гішпанія перадала Пуэрта-Рыка Злучаным Штатам Амэрыкі
- 1905 — Альбэрт Айнштайн публікуе першую працу па спэцыяльнай тэорыі рэлятыўнасьці
- 1909 — заснаваны горад Тэль-Авіў
- 1919 — польскія войскі занялі Вільню
- 1919 — заснаваная Міжнародная арганізацыя працы
- 1923 — у Вільні пачаўся першы зьезд пэдагогаў беларускіх сярэдніх школ Заходняй Беларусі, скліканы Таварыствам беларускай школы.
- 1927 — прынятая Канстытуцыя БССР
- 1940 — Гітлер перайменаваў Лодзь у Ліцманштадт
- 1941 — утварылася Магілёўская дырэкцыя радыётрансьляцыйных сетак
- 1945 — вызваленьне амэрыканскімі войскамі канцэнтрацыйнага лягеру ў Бухэнвальдзе
- 1963 — гурт «The Beatles» выдаў сынгл «From Me to You». Гэта стала іх першай песьняй, якая трапіла на вяршыню ангельскага гіт-параду.
- 1970 — запуск касьмічнага апарату «Апалён-13»
- 1995 — пачатак галадоўкі дэпутатаў Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце Беларусі, пад час якой у будынак парлямэнты былі уведзены спэцслужбы.
- 2010 — адкрылі помнік беларускім лётчыкам у Малэнчыне
- 2011 — адбыўся тэрарыстычны акт у менскім мэтро
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1357 — Жуан I, кароль Партугаліі
- 1722 — Лявон Міхал Радзівіл, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, Стражнік польны літоўскі
- 1755 — Джэймс Паркінсан, ангельскі доктар, які першы апісаў сымптомы захворваньня, вядомага сёньня пад назвай хваробы Паркінсана
- 1770 — Джордж Канінг, палітык Вялікабрытаніі, прэм’ер-міністар (1827)
- 1808 — Леан Зянковіч, паэт-«паляшук», публіцыст, мэмуарыст
- 1811 — Эманюэль Сэрвэ, люксэмбурскі дзяржаўны дзяяч, прэм’ер-міністар Люксэмбургу (1867—1874)
- 1825 — Фэрдынанд Лясаль, нямецкі філёзаф
- 1862 — Уільям Уолес Кэмпбэл, амэрыканскі астраном
- 1899 — Уладзімер Чыжэўскі, расейскі авіяканструктар
- 1905 — Атыла Ёжэф, вугорскі паэт
- 1936 — Івонка Сурвіла, старшыня Рады БНР
- 1949 — Стэфан Хвін, польскі празаік, эсэіст, літаратуры крытык, выкладчык Гданьскага ўнівэрсытэту
- 1951 — Сафроні, беларускі праваслаўны дзяяч
- 1953 — Эндру Ўайлз, ангельскі матэматык
- 1959 — Сяргей Астравец, беларускі пісьменьнік
- Леанід Булавін, беларускі аграэколяг
- 1961 — Вінцэнт Гало, амэрыканскі актор
- 1963 — Андрэй Дапкюнас, беларускі дыплямат
- 1971 — Олівер Рыдэль, нямецкі музыка (Rammstein)
- 1974 — Пэр Андэрс Рудлінг, швэдзка-амэрыканскі гісторык
- 1975 — Валід Саліман, туніскі пісьменьнік
- 1980 — Сьцяпан Латыпаў, беларускі бізнэсовец, палітзняволены
- 1981 — Алясандра Амбросіё, бразыльская супэрмадэль, найболей вядомая як адзін з анёлаў Victoria's Secret
- 1984 — Нікола Карабатыч, францускі гандбаліст сэрбска-харвацкага паходжаньня
- 1988:
- Максім Баранаў, беларускі гандбаліст
- Яўген Мінянкоў, беларускі гандбаліст
- 1991 — Тыяга Алькантара, гішпанскі футбаліст
- 1992 — Аляксей Лягчылін, беларускі футбаліст
- 1994 — Дункан Лоўрэнс, нідэрляндзкі поп-сьпявак
- 1996 — Дэле Алі, ангельскі футбаліст
- 2000 — Станіслаў Кляшчук, беларускі футбаліст
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1895 — Юліюс Лётар фон Мэер, нямецкі хімік
- 1937 — Зьміцер Жылуновіч, беларускі пісьменьнік, грамадзкі і дзяржаўны дзяяч
- 1958 — Канстанцін Юон, расейскі савецкі мастак
- 1977 — Жак Прэвэр, францускі паэт
- 1987 — Прыма Леві, італьянскі хімік і пісьменьнік
- 2007 — Курт Вонэгут, амэрыканскі пісьменьнік
- 2007 — Валеры Задаля, беларускі журналіст, грамадзка-палітычны дзяяч
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дзень нацыянальных герояў у Коста-Рыцы (з 1856 году)
- Міжнародны дзень вызваленьня вязьняў фашыстоўскіх канцлягераў
- Дзень свабоды ва Ўгандзе