31 кастрычніка
Выгляд
← кастрычнік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
28 | 29 | 30 | 31 | |||
2024 год Усе дні |
31 кастры́чніка — 305-ы дзень году (304-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 62 дні.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 475 — каранацыя апошняга імпэратара Заходняе Рымскае імпэрыі
- 1432 — вялікі князь Сьвідрыгайла надаў Луцку (Валынь) Магдэбурскае права
- 1517 — Марцін Лютэр зрабіў у Вітэнбергу заяву пра неабходнасьць прывядзеньня жыцьця кожнага чалавека і ўсяго грамадзтва ў адпаведнасьць са Словам Божым. Гэта стала пачаткам руху Рэфармацыі, які распаўсюдзіўся на ўсю Эўропу, уключаючы Беларусь. 31 кастрычніка вядомы як Дзень Рэфармацыі
- 1892 — Артур Конан Дойл апублікаваў зборнік «Прыгоды Шэрлака Голмза»
- 1905:
- у Менску ля Віленскага вакзалу на загад расейскага губэрнатара Паўла Курлова расстраляны мітынг супраць самадзяржаўя. Загінулі 100 чалавек, 300 былі параненыя
- у Віцебску казацкі патруль абстраляў мітынг гараджан — 7 чалавек забіты, 4 паранены. На пахаваньні забітых прыйшло каля 40 тысяч чалавек
- 1937 — Сталінскія рэпрэсіі: савецкія карнікі расстралялі Антона Баліцкага, беларускага грамадзка-культурнага дзеяча
- 1945 — у Мюнхэне на беларускай мове пачала выходзіць газэта «Бацькаўшчына» (выдавалася да 1966)
- 1961 — цела Сталіна вынесьлі з маўзалею на Краснай плошчы ў Маскве
- 2009 — катастрофа PZL «Kania» пад Высокім
- 2011 — паводле разьлікаў Фонду народанасельніцтва ААН на Зямлі нарадзіўся сямімільярдны жыхар.
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1424 — Ўладзіслаў III, кароль Польшчы
- 1632 — прыблізная дата нараджэньня галяндзкага мастака Яна Вэрмэра
- 1675 — Уладзіслаў Дзягілевіч, рымска-каталіцкі дзяяч, архітэктар
- 1795 — Джон Кітс, вялікі ангельскі паэт-рамантык
- 1815 — Карл Веерштрас, нямецкі матэматык
- 1910 — Леанід Галяк, беларускі юрыст, журналіст, грамадзкі дзеяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША
- 1922 — Анатоль Папанаў, расейскі актор тэатра і кіно
- 1937 — Яўген Кулік, беларускі мастак
- 1930 — Леў Гумілеўскі, скульптар, народны мастак Беларусі
- 1942 — Іван Коўкель, гісторык
- 1977 — Юрась Зянковіч, беларускі палітык, адвакат, сябра БНФ
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1819 — Тадэвуш Матусевіч, палітычны дзяяч, пісьменьнік, пасол Чатырохгадовага Сойма, міністар скарбу Варшаўскага княства і Польскага Каралеўства, масон
- 1929 — Эліяху Файнштайн, рабін
- 1932 — Кіпрыян Кандратовіч, расейскі і беларускі вайсковы дзяяч, сябра Народнага Сакратарыяту БНР
- 1992 — Міхась Ткачоў, беларускі археоляг, гісторык архітэктуры, палітычны дзеяч
- 1993 — Фэдэрыка Фэліні, выбітны італьянскі рэжысэр
- 2013 — Аляксей Кузьміч, беларускі мастак
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дзень Рэфармацыі
- Гэлаўін — ноч напярэдадні Дня ўсіх сьвятых
- Міжнародны дзень Чорнага мора
- Міжнародны дзень эканоміі