Democracy Now!
«Democracy Now!» — амэрыканская штодзённая незалежная сындыкаваная навінасная, аналітычная праграма навінаў з камэнтарамі, трансьляваная болей чым 900 радыё-, тэле-, спадарожнікавымі і кабэльнымі станцыямі Паўночнае Амэрыкі. Праграма падтрымліваецца цалкам з унёскаў слухачоў, гледачоў і фундацыяў і не прымае ахвяраваньні ад рэклямадаўцаў, карпаратыўных і дзяржаўных установаў[1].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Democracy Now!» заснаваная ў 1996 годзе на «WBAI-FM» у Нью-Ёрку журналістамі Эмі Гудмэн(en), Хуанам Гансалезам, Лэры Бэнскім, Салімам Муўокілам і Джулі Дрызін[2]. У траўні 2005 году зьявілася гішпанская вэрсія. Праграма акцэнтуе ўвагу на навінах, якія, па меркаваньні яе вытворцаў, недастаткова прадстаўленыя або праігнараваныя асноўнымі мэдыямі.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Democracy Now!» і ейная каманда атрымалі некалькі журналісцкіх узнагародаў, у тым ліку прэмію Pinnacle для амэрыканскіх жанчынаў на радыё і тэлебачаньні; the George Polk Award за свой радыёкамэнтар 1998 году Сьвідраваньне і забойства: Chevron і Нігерыйская нафтавая дыктатура, прысьвечаны карпарацыі Chevron і сьмерці двух нігерыйскіх сялянаў, якія пратэставалі супраць разьліваньня нафты.
Эмі Гудмэн і Ален Нэерн атрымалі першую ўзнагароду Мэмарыялу імя Робэрта Ф. Кэнэдзі на міжнародным радыё за іхні рэпартаж 1993 году Гвалт: Падзеі ва Ўсходнім Тыморы[3].
1 кастрычніка 2008 Эмі Гудмэн за сваю працу па ўмацаваньні «Democracy Now!» была названая ляўрэатам прэміі «Right Livelihood Award(en)»-2008[4], якую часта называюць «альтэрнатыўнаю Нобэлеўскай прэміяй»[5].
Затрыманьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2008 годзе адна з заснавальніц і кіраўніца «Democracy Now!» Эмі Гудмэн разам зь яшчэ двума журналістамі былі затрыманыя паліцыяй падчас рэпартажу пра пратэсты падчас Нацыянальнага канвэнту Рэспубліканскае партыі ЗША[6]. У той час, як Ніколь Салазар вяла відэаздымку падзеяў, пляцоўку вакол яе абкружылі афіцэры ў поўнай экіпіроўцы. Ледзь яна пасьпела выгукнуць «Прэса!», як яе тут жа зьбілі з ног і загадалі легчы тварам у зямлю. Іншы афіцэр пацягнуў яе за нагу па ходніках. Калі да месца падзеяў наблізіўся другі прадусар Sharif Abdel Kouddous, які таксама меў апазнавальныя знакі прэсы, на яго таксама напалі, арыштавалі і зьвінавацілі ў крымінальным злачынстве. Эмі Гудмэн была затрыманая, спрабуючы абараніць сваіх калегаў. Афіцэры ўтварылі лінію «стрымліваньня натоўпу» і загадалі Гудмэн адысьці. Яна была схопленая адным з афіцэраў, і яе журналісцкае пасьведчаньне сарванае агентам спэцслужбы (як і з Kouddous)[7]. Усе былі абвінавачаныя ў «арганізацыі масавых беспарадкаў»[8]. Пазьней гарадзкія ўлады паведамілі, што ўсе «абвінавачаньні да журналістаў у дробных парушэньнях за прысутнасьць на несанкцыянаваным мерапрыемстве» будуць зьнятыя. Таксама былі зьнятыя абвінавачаньні ў зьдзяйсьненьні крымінальных злачынстваў з Салазар і Kouddous.
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Democracy Now! — About us (анг.)
- ^ The First Democracy Now! Show (анг.). «Democracy Now!». Праверана 5 сакавіка 2008 г.
- ^ 25th Annual Awards - 1993 (анг.). Мэмарыял Робэрта Ф. Кэнэдзі. Праверана 28 траўня 2007 г.
- ^ Amy Goodman (анг.). Right Livelihood Award (2008). Праверана 28 красавіка 2009 г.
- ^ Right Livelihood Award (анг.) Праверана 28 красавіка 2009 г.
- ^ Amy Goodman, Others Detained Outside RNC (анг.). The Nation (1 верасьня 2008). Праверана 2 верасьня 2008 г.
- ^ Amy Goodman and Two Democracy Now! Producers Unlawfully Arrested At the RNC (анг.). «Democracy Now!» (1 верасьня 2008). Праверана 2 верасьня 2008 г.
- ^ Democracy Now! host Amy Goodman arrested at RNC protest (анг.). Minnesota Public Radio (1 верасьня 2008). Праверана 2 верасьня 2008 г.