Muse
Muse | |
Muse у Інтэрнацыянальным цэнтры, Канада, 1 жніўня 2007. Зьлева направа: Мэт’ю Бэламі, Дамінік Говард і Крыстафэр Ўолстэнголм. | |
Гады | 1994 — дагэтуль |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Тынмут, Дэван, Ангельшчына |
Жанр | альтэрнатыўны рок[1][2], сымфонік-рок (пазьнейшыя альбомы)[3][4], прагрэсіў-рок |
Выдавец | Mushroom Records, A&E Records, Warner Bros. Records, East West Records, Taste Media, Helium 3 |
Удзельнікі | Мэт’ю Бэламі Крыстафэр Ўолстэнголм Дамінік Говард |
muse.mu |
Muse (па-беларуску: муза) — брытанскі альтэрнатыўны рок-гурт, заснаваны ў 1994 годзе ў горадзе Тынмут (графства Дэван). Са дня свайго заснаваньня гурт складаўся з Мэт’ю Бэламі (вядучы вакал, гітара, клавішы), Крыстафэра Ўолстэнголма (бас-гітара, бэк-вакал) і Дамініка Говарда (ударныя, пэркусія). Пасьля выхаду «Black Holes and Revelations» Морган Нікалз (клявішы, сэмплы, бэк-вакал) увесь час выступае з гуртом на жывых канцэртах. Muse шырока вядомыя за свае энэргічныя і экстравагантныя жывыя выступленьні[5][6][7], а таксама за іхняе зьліцьцё розных музычных жанраў, такіх як прагрэсіў-рок, клясычная музыка, гэві-мэтал і электроніка з паўторнымі тэмамі аб рэвалюцыі[8].
Muse выпусьцілі шэсьць студыйных альбомаў: «Showbiz» (1999), «Origin of Symmetry» (2001), «Absolution» (2003), «Black Holes and Revelations» (2006), «The Resistance» (2009) ды «The 2nd Law» (2012); жывы альбом HAARP (2008) і альбом ня ўключаных у іншыя альбомы B-side трэкаў з відэазапісам жывога канцэрту ў Парыжы «Hullabaloo Soundtrack» (2002).
«Black Holes and Revelations» намінаваўся на Mercury Prize і ўдастоіўся трэцяга месца ў часопісе New Musical Express у сьпісе найлепшых альбомаў за 2006 год[9]. Цягам усёй сваёй кар’еры Muse атрымалі шматлікія музычныя ўзнагароды: пяць MTV Europe Music Awards, пяць Q Awards, восем NME Awards, дзьве BRIT awards і чатыры Kerrang! Awards. Перад выпускам «The Resistance» Muse прадалі больш за восем мільёнаў копіяў па ўсяму сьвету[10]. 26 кастрычніка 2009 Muse атрымалі ўзнагароду ў намінацыі «Найлепшы гурт сучаснасьці» на цырымоніі ўручэньня штогадовых прэміяў музычнага часопіса Q[11]. У 2010 годзе гурт стаў уладальнікам ганаровай прэміі Silver Clef, якую штогод раздае брытанскі дабрачынны фонд Nordoff Robbins[12].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фармаваньне і раньнія гады (1992—1997)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Удзельнікі гурта гралі ў розных камандах, калі навучаліся ў Тынмуцкім Каледжы на пачатку 1990-х, але фармаваньне пачалося з таго, калі Бэламі перайшоў у гурт Дамініка Говарда на месца гітарыста. Крыс Ўолстнголм тады граў на бубнах, але яны запыталіся ў яго навучыцца граць на бас-гітары, з чым той пагадзіўся і пачаў навучацца.
Гурт Мэта і Крыса спачатку называўся Gothic Plague, потым яны зьмянілі назву на Fixed Penalty, затым — на Rocket Baby Dolls.[13] У 1994 годзе яны ўдзельнічалі ў мясцовай «бітве гуртоў» пад гэтай назвай у паў-гатычным, паў-глэм-абліччы, разьбіўшы абсталяваньне падчас выступу.[14] «Гэта мусіў быць пратэст, заява», — казаў Бэламі, — «і, калі мы перамаглі, гэта быў шок. Сапраўдны шок. Пасьля гэтага мы пачалі ставіцца да сябе больш сур’ёзна». Хутка, пасьля спаборніцтва, троіца вырашыла кінуць унівэрсытэт, працу, зьмяніць назву гурта на Muse і зьехаць з Тынмута.[15]
Першыя EP і Showbiz (1998—2000)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля некалькіх год фармаваньня сталічнай фан-базы Muse адыгралі свае першыя канцэрты ў Лёндане і Манчэстэры. Гурт сустрэўся з Дэнісам Сьмітам, уладальнікам Sawmills Studio (гуказапісваючай студыі ў пераабсталяваным млыну ў Корнуоле), і заключылі зь ім кантракт.
Гэтая сустрэча прывяла Muse да іх першых сапраўдных запісаў і выпуску сіламі соўмілскага лэйбла Dangerous аднайменнага міні-альбома «Muse»[16]. Іх другі EP Muscle Museum, выпушчаны ў студзені 1999 году, уключаў дзьве вэрсіі заглаўнае кампазыцыі і песьні Sober, Uno, Unintended і Instant Messenger. Рэліз прыцягнуў увагу ўплывовага брытанскага музычнага журналіста Стыва Ламака. Ламак, таксама DJ на Radio One, які першым паставіў Muse на нацыянальнае радыё, узгадвае: «Гэты быў адзін з тых запісаў, якія ня ўпісваюцца ў рамкі таго, што гучыць паўсюль. Ён адразу атрымаў цудоўныя водгукі слухачоў». Самі Muse, хоць і не адмаўляюць уплыву, але што моцы імкнуцца зацьвердзіць сваю самастойнасьць. Бэламі кажа: «Я шмат матляўся па Эўропе пасьля таго, як скончыў коледж. Добра падвяргацца мноству ўплываў, апроч некалькіх вузкіх трэндаў, якімі задавальняюцца пераважная большасьць людзей».
Пазьней Дэніс Сьміт заснаваў музычную кампанію Taste Media адмыслова для Muse (гурт застаўся зь ёй на тры першых альбома). Гэта было вялікім посьпехам для гурту, бо дазволіла захаваць іх індывідуальнасьць гучаньня ранейшага пэрыяду кар’еры. Нягледзячы на посьпех першых EP брытанскія рэкорд-кампаніі адмаўляліся падтрымаць Muse, будучы заклапочанымі тым, што гучаньне Muse нагадвала Radiohead (часоў The Bends).
Тым ня менш амэрыканскі лэйбл Maverick Records арганізаваў гурту некалькі выступаў у ЗША, перш чым падпісаць зь імі кантракт 24 сьнежня 1998 году[17]. Па вяртаньні гурта ў Вялікабрытанію Taste Media заключыла пагадненьне з рознымі лэйбламі ў Эўропе і Аўстраліі. Да работы над першым альбомам Muse — «Showbiz» — быў прыцягнуты Джон Лекі, які прадусыраваў вышэйзгаданы The Bends, The Stone Roses и The Verve. Альбом адлюстраваў агрэсіўна-лірычны стыль гурту, а ягоныя тэксты зьмяшчалі мноства спасылак на цяжкасьці, якія ім давялося пераадолець, каб зацьвярдзіцца ў Тынмуце[16][18]. Пасьля выхаду альбома Muse адправіліся ў тур на разагрэве ў гуртоў Foo Fighters і Red Hot Chili Peppers.
Origin of Symmetry (2001—2002)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зь лістапада 2002 году Muse ізноў пачалі наведвацца ў студыю разам з прадусарам Джонам Корнфілдам і Полам Рывам. Спачатку было запісана тры-чатыры песьні, але пасьля гурт зьмяніў прадусара, і дапамагаў даробліваць альбом ужо амэрыканец Рыч Косты.
Падчас напісаньня гэтага альбома музыкі экспэрымэнтавалі з рознымі інструмэнтамі, такімі, як царкоўны арган, мэлатрон і пашыраная ўдарная ўстаноўка. У гуку было болей знакамітага фальцэта Бэламі, гітарных арпэджыё і клавішных партыяў. На альбоме яскрава заўважны пераход ад буры эмоцыяў, якія напаўнялі папярэдні альбом Muse, да больш узважаных і тонкіх лірычна-дэпрэсыўных настрояў. Найбольш верагодным прадстаўляецца, што ў Мэта ўзьніклі праблемы з самаідэнтыфікацыяй у выніку рэзка узрослай папулярнасьці. Вядома толькі, што Мэт усьведамляў зьмену гучаньня альбома і вельмі пакутваў на конт таго, як яго успрымуць слухачы.
Maverick палічылі, што фальцэт Бэламі неспрыяльны для выпуску альбома на радыё, і патрабавалі зьмяніць некаторыя песьні для рэліза альбома ў ЗША. Muse адмовіліся і пакінулі лэйбл, з-за чаго ўвесь альбом быў выпушчаны ў ЗША толькі 20 верасьня 2005, пасьля таго як гурт заключыў кантракт з Warner Music Group.
Muse выпусьцілі канцэртны DVD, «Hullabaloo», з запісам двух пасьлядоўных канцэртаў у Le Zenith у Парыжы ў 2001 годзе. Адначасна выпушчаны на двух CD альбом з той жа назвай зьмяшчаў B-sides і аўдыёзапіс канцэрту ў Le Zenith.
У лютым 2006 часопіс Q зьмясьціў «Origin of Symmetry» на 74-е месца ў сьпісе 100 найвялікшых альбомаў плянэты[19].
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Студыйныя альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1999: Showbiz
- 2001: Origin of Symmetry
- 2003: Absolution
- 2006: Black Holes and Revelations
- 2009: The Resistance
- 2012: The 2nd Law
- 2015: Drones
- 2018: Simulation Theory
- 2022: Will of the People
Live-альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2002: Hullabaloo Soundtrack
- 2005: Absolution Tour
- 2008: H.A.A.R.P
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Album Review: Muse "The Resistance" (анг.)
- ^ http://www.craigrandall.co.uk/album-review-muse-resistance/ (анг.)
- ^ Rolling Stone (анг.)
- ^ J. Mensah's Billboard Files (анг.)
- ^ Muse — Top 10 acts you MUST see live — Pictures — Music — Virgin Media
- ^ Best live band find their Muse at new Wembley| Music | This is London
- ^ Muse the best live band in the world — Music — Time Out Sydney
- ^ Heather Phares. «Muse > Biography». allmusic. Retrieved 2009-07-01.
- ^ «NME Albums Of The Year 2006». NME. 2006. (анг.)
- ^ Sexton, Paul (21 September 2009). «Muse Score Third U.K. No. 1 Album». Billboard (анг.)
- ^ Гурт «Muse» прызнаны гуртом сучаснасці(недаступная спасылка) // Эўрапейскае радыё для Беларусі, 27 лістапада 2009
- ^ Muse атрымаюць «Срэбраны ключ»(недаступная спасылка) // Эўрапейскае радыё для Беларусі, 8 красавіка 2010
- ^ Том Бішап, Defiant Muse take centre stage (анг.)
- ^ Muse // Kerrang! (анг.)
- ^ Muse Biography (анг.)
- ^ а б «Muse: biography». microcuts.net (анг.)
- ^ «Muse biography». ticketmaster. ie. (анг.)
- ^ «Muse» (анг.) Kerrang!. 1999
- ^ 2006 Q Magazine Reader’s 100 Greatest Albums Ever (анг.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт (анг.)