UFO (гурт)
UFO | |
Гады | 1969 — нашы дні |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Лёндан, Ангельшчына |
Мова | ангельская |
Жанр | гард-рок, гэві-мэтал |
Выдавец | Beacon, Nova, Chrysalis, EMI, Metal Blade, Shrapnel, SPV Records |
Зьвязаныя праекты | Lone Star, The Michael Schenker Group, Fastway, The Plot, Scorpions |
Удзельнікі | Філ Мог Віні Мур Пол Рэйманд Піт Ўэй Эндзі Паркер |
www.ufo-music.info |
UFO — брытанскі рок-гурт, заснаваны ў 1969 годзе. Гурт зрабіў значны ўнёсак у фармаваньне стылю гэві-мэтал і паўплываў на разьвіцьцё шматлікіх клясычных мэтал-гуртоў, як то Iron Maiden, Metallica, Megadeth і іншых.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гурт быў заснаваны вакалістам Філам Могам, гітарыстам Мікам Болтанам, басоўцам Пітам Ўэем і гульцом на бубнах Эндзі Паркерам зь першапачатковым назовам Hocus Pocus. Аднак у хуткім часе гурт зьмяніў назву на UFO ў гонар аднайменнага лёнданскага клюбу, дзе гурт быў прыкмечаны прадусарам. Першы гард-рокавы альбом гурта пад назовам «UFO 1» быў складзены ў 1970 годзе, гурт набывае папулярнасьць у Японіі й Нямеччыне. Альбом «UFO 2 - Flying» (1971 году) па гучаньні быў блізкім да раньняга гэві-мэталу, але таксама прыкметны ўплыў папулярнага на той час жанра спэйс-року.
У 1972 годзе Мік Болтан пакідае гурт, і музыкі UFO шукаюць на яго месца замену. Нейкі час зь імі грае Лэры Ўоліс, затым Бэрні Мардсэн, пакуль улетку 1973 году да гурту не далучаецца Міхаэль Шэнкер. Пасьля выхаду альбомаў «Force It» і «No Heavy Petting» UFO набываюць міжнародную папулярнасьць — гурт становіцца папулярным у Вялікабрытаніі й ЗША. У 1976 годзе да гурту далучаецца яшчэ адзін удзельнік — клявішнік і гітарыст Пол Рэйманд. Складзены зь ім альбом «Lights Out» часьцяком называюць вяршынай творчасьці UFO.
У 1978 годзе Шэнкер пакідае гурт, на ягонае месца прыходзіць Пол Чэпмэн, зь якім UFO запісвае альбомы «The Wild, the Willing and the Innocent» і «Mechanix», якія добра прадаваліся ў Вялікабрытаніі. Аднак у 1983 годзе, пасьля выхаду альбому «Making Contact», нэгатыўна сустрэты крытыкамі, гурт распадаецца.
Праз два гады Філ Мог набірае новых музыкаў і запісвае альбом «Misdemeanor», аднак у 1988 годзе UFO зноўку распадаецца. У 1992 годзе Мог і Ўэй вырашаюць зноў закласьці гурт і нейкі час працуюць з гітарыстам Лорэнсам Арчэрам і гульцом на бубнах Клайвам Эдвардсам. У сярэдзіне 90-х UFO з посьпехам гастралюе ў клясычным складзе (Мог, Уэй, Рэйманд, Шэнкер і Паркер). У 2002 годзе, пасьля складаньня альбому «Sharks», Шэнкер зноўку пакідае калектыў, і яго зьмяняе Віні Мур.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Філ Мог — вакал
- Віні Мур — гітара
- Пол Рэйманд — гітара, клявішныя
- Піт Ўэй — бас-гітара
- Эндзі Паркер — бубны
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- UFO 1 (1970)
- UFO 2: Flying (1971)
- Phenomenon (1974)
- Force It (1975)
- No Heavy Petting (1976)
- Lights Out (1977)
- Obsession (1978)
- Strangers in the Night (1979)
- No Place to Run (1980)
- The Wild, the Willing and the Innocent (1981)
- Mechanix (1982)
- Making Contact (1983)
- Misdemeanor (1985)
- Ain't Misbehavin' (1988)
- High Stakes & Dangerous Men (1992)
- Walk on Water (1995)
- Covenant (2000)
- Sharks (2002)
- You Are Here (2004)
- The Monkey Puzzle (2006)
- The Visitor (2009)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]UFO (гурт) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт UFO
- Інтэрвію зь Філам Могам
- Старонка на peoples.ru
- Фотафакт. Канцэрт UFO у Данецку(недаступная спасылка)
Гэта — накід артыкула па музыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |