Вінчэнца Беліні
Вінчэнца Беліні (італ.: Vincenzo Bellini; 3 лістапада 1801, Катанія — 23 верасня 1835) — італьянскі оперны кампазітар, адзін з самых значных у 19 ст. Працаваў у стылі бельканта.
Вінчэнца Беліні | |
---|---|
Vincenzo Bellini | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Вінчэнца Сальватору Кармела Франчэска Беліні |
Дата нараджэння | 3 лістапада 1801[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 верасня 1835[1][2][…] (33 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | Італія |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Niccolò Antonio Zingarelli[d][7] |
Прафесіі | кампазітар |
Жанры | опера і сімфонія |
Узнагароды | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Біяграфія
правіцьВучылі яго бацька і дзед, абодва арганісты, а вучобу ў кансерваторыі ў Неапалі яго спансіравала сіцыліянская арыстакратыя. Сваю першую оперу ён напісаў у 1825 годзе, у супрацоўніцтве з Даменіка Барбайа, найбольш значнага імпрэсарыа ў Італіі, які вельмі спрыяў хуткай кар’еры Беліні.
У 1825—26 Беліні напісаў твор «Bianca e Fernando» у Неапалі разам з Барбайа, які прыслаў яму камісію з міланскага La Scala у наступным годзе. У выніку, яго «Il Pirata» прынесла яму сенсацыю і Белліні стаў сусветна вядомым артыстам. Першая опера стала вялікай пасля першай прэзентацыі за такі ж бліскучы вакальны стыль, як і ў Расіні, новы лірызм і прастату, што стварыла яму ўласны стыль. Нягледзячы на ваганні, ён умацоўваў гэты стыль на працягу васьмі наступных опер. «I Capuleti e i Montecchi» (Венецыя, 1830), вольна заснаваная на творы Уільяма Шэкспіра «Рамэа і Джульета» выклікала поспех, дзякуючы сапрана Гуідыты Паста, жанчыны, якая грала ролю Рамэа ў мужчынскім адзенні. Разам з «La Sonnambula» (Мілан, 1831), Беліні стварыў галоўныя партыі для найбольш папулярных спявакоў за ўсю дэкаду. Опера «Norma» (Мілан, 1831), хоць першапачаткова і не прынесла поспеху, але з’яўляецца найбольш выдатным творам драматычнага сапрана. Яго апошняя опера «I puritani» у Італьянскім Тэатры Парыжу (1835), магчыма заслугоўвае найбольш высокай адзнакі як класічны твор оперы. З таго часу, Беліні быў адным з ідалаў Парыжа. Ім захапляліся прыхільнікі і крытыкі, як вядучым музыкай і артыстам. Але на гэтай вышыні, не дажыўшы 34 гадоў, Беліні нечакана захварэў і памёр. Ён быў пахаваны на Парыжскіх могілках.
Хоць ён так і не стаўся арганістам альбо аркестратарам, Беліні быў майстрам тонкасці вакалу і прыгажосці мелодыі. Яго оперы працягваюць хваляваць і праз шмат гадоў ува ўсім свеце.
Оперы
правіць- «Адэльсон і Сальвіні» («Adelson e Salvini»), 1825
- «Б’янка і Джэрнанда» («Bianca e Gernando»), 1826. Пад назвай «Б’янка і Фернанда» («Bianca e Fernando») 1828
- «Пірат» («Il pirata»), 1827
- «Чужаніца» («La straniera»), 1829
- «Заіра» («Zaira»), 1829
- «Эрнані» (не скончана), 1830
- «Капулеці і Мантэкі» («I Capuleti e i Montecchi»), 1830
- «Самнамбула» («La sonnambula»), 1831
- «Норма» («Norma»), 1831
- «Беатрычэ дзі Тэнда» («Beatrice di Tenda»), 1833
- «Пурытане» («I puritani»), 1835
Зноскі
- ↑ а б Vincenzo Bellini // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Vincenzo Bellini // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Беллини Винченцо // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ A. Henry Le Père Lachaise historique, monumental et biographique — Paris: chez l'auteur, 1852. — P. 42. — 116 с.
- ↑ Ltd M. R. The New Grove Dictionary of Opera — 1998. — С. 390. Праверана 20 мая 2024.
- ↑ Mesa F. Opera: an encyclopedia of world premieres and significant performances, singers, composers, librettists, arias and conductors, 1597-2000 — Jefferson: McFarland & Company, 2007. — ISBN 978-0-7864-0959-4
Літаратура
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вінчэнца Беліні
- Einstein, Alfred, Music in the Romantic Era (1947);
- Grout, Donald J., A Short History of Opera, 3d ed. (1987);
- Orrey, Leslie, Bellini (1978);
- Weinstock, Herbert, Vincenzo Bellini (1971)