Дэмакрыт
Дэмакрыт Абдэрскі (Δημόκριτος; Абдэры, каля 460 да н.э. — каля 370 да н.э.) — старажытнагрэчаскі філосаф, вучань Леўкіпа, адзін з заснавальнікаў атамістыкі.
Дэмакрыт | |
---|---|
стар.-грэч.: Δημόκριτος | |
Дата нараджэння | 460-я да н.э.[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 360-я да н.э. |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | філосаф, матэматык, мастацтвазнавец |
Навуковая сфера | філасофія |
Школа/традыцыя | Атамісты |
Кірунак | Еўрапейская філасофія |
Перыяд | Старажытнагрэчаская філасофія |
Асноўныя інтарэсы | Натурфіласофія |
Значныя ідэі | Атамізм |
Аказалі ўплыў | Леўкіп |
Зведалі ўплыў | Эпікур |
Вядомыя вучні | Гіпакрат, Metrodorus of Chios[d], Nessas of Chios[d], Protagoras[d] і Анаксарх |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфічныя звесткі
правіцьПа некаторых звестках пражыў больш за сто гадоў. Напісаў каля 70 твораў па філасофіі, фізіцы, матэматыцы, медыцыне, тэорыі музыкі і інш. Да нас дайшло каля 300 фрагментаў, пераважна з этычных твораў.
Светапогляд
правіцьАдным з галоўных вытокаў філасофскага вучэння Дэмакрыта служаць погляды Леўкіпа. У сваёй тэорыі пазнання Дэмакрыт абгрунтоўваў думку пра існаванне дзвюх груп ведаў: заснаваных на пачуццях і на працы розуму; калі пачуцці ў стане прынесці няпоўныя, недакладныя і непраяснёныя («цёмныя») звесткі аб навакольнай рэчаіснасці, то чалавечае мысленне забяспечвае веды аб сапраўднай, г.зн. атамнай прыродзе рэчаў, таму што ўспрыманне і разуменне сутнасці атамаў даступны выключна роз-му. Паводле некаторых звестак, Дэмакрыт пашырыў атамістычную тэорыю на тлумачэнне такіх філасофскіх катэгорый, як час і прастора. Прытрымліваўся высновы аб неабходнай і заканамернай сувязі паміж усімі прадметамі і з’явамі прыроды і грамадства, лічыў, што галоўная мэта пазнання — знаходжанне прычын прыродных і гістарычных працэсаў. Значнае месца ў яго творчасці займаюць распрацоўка і паглыбленне тэорыі Леўкіпа аб касмічных віхрах, дзе побач з поглядамі пра атамную будову касмічных цел выказаны цікавыя здагадкі аб дыферэнцыяцыі касмічных светаў, у прыватнасці адносна існавання жыцця. Дэмакрыт правёў параўнанне паміж чалавечым арганізмам (мікракосмасам) і космасам. Свае сацыяльна-палітычныя погляды ён канцэнтраваў на праблемах дэмакратыі; ідэальнай формай дзяржаўнасці лічыў старажытнагрэчаскую дзяржаву — поліс. У этыцы развіў вучэнне аб атараксіі.
Зноскі
- ↑ Λαέρτιος Δ. Βίοι καὶ γνῶμαι τῶν ἐν φιλοσοφίᾳ εὐδοκιμησάντων — 0300.
- ↑ (unspecified title) — Vol. 2. — P. 298.
- ↑ Encyklopedie antiky — Academia, 1973. — С. 31. — 741 с.
Літаратура
правіць- Боўш В. Дэмакрыт // БЭ ў 18 т. Т. 6. Мн., 1998.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дэмакрыт