Хейна Элер
Хейна Элер (англ.: Heino Eller; 7 сакавіка 1887, Тарту — 16 чэрвеня 1970, Талін) — эстонскі кампазітар, скрыпач, педагог. Народны артыст СССР (1967). Адзін з заснавальнікаў сучаснай кампазітарскай школы Эстоніі.
Хейна Элер | |
---|---|
эст.: Heino Eller | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 7 сакавіка 1887[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 чэрвеня 1970[3][1][…] (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Жонка | Anna Eller[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, музычны педагог, скрыпач |
Інструменты | скрыпка |
Жанры | сімфонія |
Выхаванцы | Яан Раэтс |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 23 лютага (7 сакавіка) 1887 года ў Тарту. У 1907 годзе скончыў Юр’еўскае рэальнае вучылішча.
У дзяцінстве вучыўся ігры на скрыпцы і прыватным чынам вывучаў тэорыю музыкі. У 1907—1908 гадах навучаўся па класе скрыпкі, у 1913—1915 і 1919—1920 — па класе кампазіцыі і тэорыі музыкі ў Петраградскай кансерваторыі ў В. П. Калафаці. У 1908—1912 гадах вучыўся на юрыдычным факультэце Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта.
У 1910—1920 гадах — скрыпач у аркестрах драматычных тэатраў (у 1919—1920 — у аркестры Петраградскага Вялікага драматычнага тэатра). Паралельна, з 1917 па 1920 год — выкладчык класа скрыпкі ў музычнай школе.
У 1920—1940 гадах — выкладчык тэорыі музыкі і кампазіцыі і загадчык аддзялення тэорыі кампазіцыі ў Вышэйшай музычнай школе Тарту, з 1940 і да канца жыцця — у Талінскай кансерваторыі (цяпер Эстонская акадэмія музыкі і тэатра) (з 1940 — прафесар) .
У 1940 годзе — старшыня арганізацыйнага камітэта, з 1944 па 1953 — член праўлення Саюза кампазітараў Эстонскай ССР, апошнія гады — член праўлення Музычнага фонду Эстонскай ССР.
Памёр 16 чэрвеня 1970 года ў Таліне. Пахаваны на Лясных могілках.
Зноскі
- ↑ а б Heino Eller // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Heino Eller // Musicalics
- ↑ а б в Эллер Хейно Янович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ а б http://www.ooper.parnu.ee/emf/EMF_tekst/HUMAL_HEINO_ELLER_JA_TARTU_KOOLKOND.htm