10 жніўня
10 жніўня — дзвесце дваццаць другі (дзвесце дваццаць трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← жнівень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | |
2024 |
Падзеі
правіць- 843: У Вердэне быў падпісаны мірны дагавор, які падзяліў Франкскую імперыю на тры часткі.
- 955: Бітва на рацэ Лех, нямецкія войскі на чале з каралём Атонам I разграмілі качэўнікаў-венграў.
- 1002: Кунігунда Люксембургская, жонка Генрыха II Святога, была каранавана ў Падэрборне як каралева.
- 1519: Пачалося кругасветнае падарожжа каманды Магелана.
- 1809: Абвешчана незалежнасць Эквадора.
- 1792: Падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ўзяты штурмам палац Цюільры, арыштаваны Людовік XVI.
- 1919: У Мінску створаны Часовы беларускі нацыянальны камітэт.
- 1927: У Мінску з’езд праваслаўных святароў і вернікаў абвясціў Беларускую аўтакефальную царкву.
Нарадзіліся
правіць- 1617: Амброзіус Брэйгель, нідэрландскі жывапісец
- 1787: Ігнат Даніловіч, беларускі гісторык і правазнавец (пам. 1843)
- 1796: Ігнат Легатовіч, беларускі паэт (пам. 10.10.1867)
- 1823: Чарлз Сэмюэл Кін, брытанскі мастак
- 1845: Абай Кунанбаеў, пачынальнік класічнай казахскай літаратуры (пам. 1904)
- 1855: Эма Чэдвік, шведская мастачка
- 1878: Еўсцігней Міровіч, беларускі драматург і тэатральны рэжысёр (пам. 16.2.1952)
- 1895: Іма фон Бадмерсхоф, аўстрыйская пісьменніца (пам. 31.8.1982)
- 1895: Міхаіл Зошчанка, рускі пісьменнік (пам. 22.7.1958)
- 1898: Тадэвуш Даленга-Мастовіч, польскі пісьменнік (пам. верасень 1939)
- 1902: Норма Шырэр, амерыканская актрыса (пам. 12.6.1983)
- 1923: Віктар Ялатаў, беларускі музыказнавец-фалькларыст (пам. 1.9.1980)
- 1924: Жан-Франсуа Ліятар, французскі філосаф
- 1929: Алесь Ставер, беларускі паэт, празаік, драматург (пам. 23.7.1995)
- 1947: Анвар Ібрагім, 10-ы прэм’ер-міністр Малайзіі
- 1959: Разана Аркет, амерыканская актрыса
- 1971: Лука Гуаданьіна, італьянскі рэжысёр
- 1994: Бернарду Сілва, партугальскі футбаліст
Памерлі
правіць- 258: Святы Лаўрэнцій
- 1784: Алан Рэмзэй, англійскі мастак (нар. 13.10.1713)
- 1910: Джо Ганс, амерыканскі баксёр
- 1942: Альбер Гіём, французскі мастак
- 1945: Роберт Годард, амерыканскі вучоны-ракетатэхнік
- 1976: Карл Шміт-Ротлуф, нямецкі мастак
- 1990: Міхась Калачынскі, беларускі паэт
- 2008: Айзек Хейз, амерыканскі музыкант, кампазітар
- 2016: Алесь Рашчынскі, беларускі кампазітар, фалькларыст, дырыжор, педагог (нар. 2.4.1949)