2 жніўня
2 жніўня — дзвесце чатырнаццаты (дзвесце пятнаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← жнівень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | |
2024 |
Падзеі
правіць- 461: Рымскі імператар Маярыян арыштаваны паводле загаду палкаводца Рыцымера.
- 1802: Плебісцытам Напалеон прызначаны пажыццёвым консулам Францыі.
- 1840: Паводле ўказа расійскага імператара спынена дзеянне Статута ВКЛ на тэрыторыі Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў.
- 1914: У Баранавічах размешчаная Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі Расійскай імперыі (да 21.8.1915).
- 1919: У Вільні Цэнтральнай беларускай радай Віленшчыны і Гродзеншчыны створана Беларуская вайсковая камісія — орган па фарміраванні беларускіх часцей у войску Другой Рэчы Паспалітай.
- 1986: Анімацыйны фільм «Нябесны замак Лапута» рэжысёра Хаяо Міядзакі ўпершыню паказаны ў кінатэатрах Японіі.
- 1990: Войскі Ірака ўварваліся ў Кувейт.
- 2022: На фоне кітайска-тайваньскага крызісу дэлегацыя на чале са спікерам Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі прыбыла ў Тайбэй.
Нарадзіліся
правіць- 1549: Мікалай Радзівіл Сіротка, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, падарожнік, мемуарыст (пам. 28.2.1616)
- 1627: Самуэль ван Хохстратэн, галандскі жывапісец
- 1820: Джон Тындаль, англійскі фізік (пам. 4.12.1893)
- 1871: Джон Слоан, амерыканскі мастак, лідар школы імпрэсіяністаў (пам. 7.9.1951)
- 1878: Айна Калас, фінская пісьменніца
- 1880: Артур Гарфілд Даў, амерыканскі мастак
- 1881: Густаў ван дэ Вустэйнэ, бельгійскі мастак
- 1902: Кірыл VI Александрыйскі, 116-ы Патрыярх Копцкай праваслаўнай царквы
- 1923: Шымон Перэс, ізраільскі палітык і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру
- 1938: Івон Руэг, швейцарская гарналыжніца
- 1941: Жуль Хофман, французскі імунолаг і цытолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (2011)
- 1949: Ісабель Альендэ, чылійская пісьменніца
- 1970: Кевін Сміт, амерыканскі кінаакцёр і рэжысёр
- 1986: Лілі Гладстан, амерыканская актрыса
- 1996: Таджэй Гейл, ямайскі лёгкаатлет
Памерлі
правіць- 640: Севярын, Папа Рымскі
- 1100: Вільгельм II, кароль Англіі
- 1512: Алесандра Акіліні, італьянскі анатам
- 1589: Генрых III Валуа, герцаг анжуйскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1574), кароль Францыі (1575—1589), апошні прадстаўнік дынастыі Валуа (Ангулемская галіна) на стальцы Францыі (нар. 19.9.1551)
- 1719: Караль Станіслаў Радзівіл, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай (нар. 27.11.1669)
- 1788: Томас Гейнсбара, англійскі мастак (нар. 14.5.1727)
- 1823: Лазар Карно, французскі дзяржаўны і ваенны дзеяч
- 1833: Міхаіл Валовіч, удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў, кіраўнік сялянскага паўстання на Слонімшчыне
- 1921: Энрыка Каруза, італьянскі оперны спявак (нар. 25.2.1873)
- 1922: Аляксандр Грэям Бел, амерыканскі навуковец, вынаходнік тэлефона
- 1934: Паўль фон Гіндэнбург, нямецкі ваенны і дзяржаўны дзеяч
- 1953: Сяргей Скандракоў, беларускі навуковец-аграном, журналіст, краязнавец (нар. 21.10.1876)
- 2002: Жан-П’ер Івараль, французскі мастак
Святкуюць
правіць- Азербайджан: Дзень нацыянальнага кіно
- Беларусь, Расія, Украіна: Дзень паветрана-дэсантных войскаў
- Гаяна: Дзень свабоды
- Коста-Рыка: Дзень Анёльскай Дзевы
- Паўночная Македонія: Дзень Рэспублікі