Перайсці да зместу

Парычы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др вырашенне неадназначнасцей, typos fixed:   → (3) з дапамогай AWB
Радок 67: Радок 67:
|OpenStreetMap = 242979064
|OpenStreetMap = 242979064
}}
}}
'''Па́рычы'''<ref name="NNP"/> ({{lang-be-trans|Paryčy}}<ref name="P"/>, {{lang-ru|Паричи}}) — [[гарадскі пасёлак]] у [[Светлагорскі раён|Светлагорскім раёне]] [[Гомельская вобласць|Гомельскай вобласці]]. Адміністрацыйны цэнтр [[Парыцкі сельсавет|Парыцкага сельсавета]]. Насельніцтва 1&nbsp;816 чал. (2017)<ref name="2017-Estimate"/>.
'''Па́рычы'''<ref name="NNP"/> ({{lang-be-trans|Paryčy}}<ref name="P"/>, {{lang-ru|Паричи}}) — [[гарадскі пасёлак]] у [[Светлагорскі раён|Светлагорскім раёне]] [[Гомельская вобласць|Гомельскай вобласці]]. Адміністрацыйны цэнтр [[Парыцкі сельсавет|Парыцкага сельсавета]]. Насельніцтва 1 816 чал. (2017)<ref name="2017-Estimate"/>.


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
Вядомыя з [[1639]] г. як [[сяло]], цэнтр дзяржаўнага «двара» (маёнтка) у [[Бабруйскае староства|Бабруйскім старостве]] [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкага павета]] [[Менскае ваяводства|Менскага ваяводства]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], [[Рэч Паспалітая]] ({{lang-pl|Parycze}})<ref name="Kiernažycki"/>. Паводле вопісу [[1684]] г. — цэнтр [[войт]]аўства ў тым самым старостве<ref name="belarda"/>.
Вядомыя з [[1639]] г. як [[сяло]], цэнтр дзяржаўнага «двара» (маёнтка) у [[Бабруйскае староства|Бабруйскім старостве]] [[Рэчыцкі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Рэчыцкага павета]] [[Менскае ваяводства|Менскага ваяводства]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], [[Рэч Паспалітая]] ({{lang-pl|Parycze}})<ref name="Kiernažycki"/>. Паводле вопісу [[1684]] г. — цэнтр [[войт]]аўства ў тым самым старостве<ref name="belarda"/>.


З [[1793]] г., пасля [[Другі падзел Рэчы Паспалітай|II-га падзелу Рэчы Паспалітай]] — у [[Расійская Імперыя|Расійскай Імперыі]], цэнтр воласці [[Бабруйскі павет|Бабруйскага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] (у [[1795]]—[[1796]] гг. называлася Мінскім наместніцтвам). З [[5 красавіка]] [[1797]] г. з'яўляліся ўладаннем адмірала П. І. Пушчына і яго нашчадкаў. Дзейнічаў [[храм]], які ў [[1798]] г. быў пераведзены з [[Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква|грэка-каталіцтва]] ў [[Беларуская Праваслаўная Царква|праваслаўе]]. У [[1800]] г. у [[мястэчка|мястэчку]] Парычы — 111 сялян і 18 шляхціцаў<ref name="Masliukoŭ"/>.
З [[1793]] г., пасля [[Другі падзел Рэчы Паспалітай|II-га падзелу Рэчы Паспалітай]] — у [[Расійская Імперыя|Расійскай Імперыі]], цэнтр воласці [[Бабруйскі павет|Бабруйскага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] (у [[1795]]—[[1796]] гг. называлася Мінскім наместніцтвам). З [[5 красавіка]] [[1797]] г. з'яўляліся ўладаннем адмірала П. І. Пушчына і яго нашчадкаў. Дзейнічаў [[храм]], які ў [[1798]] г. быў пераведзены з [[Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква|грэка-каталіцтва]] ў [[Беларуская Праваслаўная Царква|праваслаўе]]. У [[1800]] г. у [[мястэчка|мястэчку]] Парычы — 111 сялян і 18 шляхціцаў<ref name="Masliukoŭ"/>.
Радок 89: Радок 88:


== Насельніцтва ==
== Насельніцтва ==
* [[2016]] — 1&nbsp;833 чал.<ref name="2016-Estimate"/>
* [[2016]] — 1 833 чал.<ref name="2016-Estimate"/>
* [[2017]] — 1&nbsp;816 чал.<ref name="2017-Estimate"/>
* [[2017]] — 1 816 чал.<ref name="2017-Estimate"/>


== Эканоміка ==
== Эканоміка ==

Версія ад 14:53, 29 верасня 2018

Гарадскі пасёлак
Парычы
Заезны двор на Майскай плошчы
Заезны двор на Майскай плошчы
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Статус
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Старшыня пас. выканкама
Шкрэдзюк Галіна Аляксандраўна (2011)
Першая згадка
Гарадскі пасёлак з
Вышыня цэнтра
135 м[1]
Водныя аб’екты
Насельніцтва
1 816 чалавек[2] (2017)
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
Паштовы індэкс
247413 (руск.)
Аўтамабільны код
3
СААТА
3250852906
Рака
Аўтобусная станцыя
Парычы
Парычы на карце Беларусі ±
Парычы (Беларусь)
Парычы
Парычы (Гомельская вобласць)
Парычы

Па́рычы[3] (трансліт.: Paryčy[4], руск.: Паричи) — гарадскі пасёлак у Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Парыцкага сельсавета. Насельніцтва 1 816 чал. (2017)[2].

Гісторыя

Вядомыя з 1639 г. як сяло, цэнтр дзяржаўнага «двара» (маёнтка) у Бабруйскім старостве Рэчыцкага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, Рэч Паспалітая (польск.: Parycze)[5]. Паводле вопісу 1684 г. — цэнтр войтаўства ў тым самым старостве[6].

З 1793 г., пасля II-га падзелу Рэчы Паспалітай — у Расійскай Імперыі, цэнтр воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні17951796 гг. называлася Мінскім наместніцтвам). З 5 красавіка 1797 г. з'яўляліся ўладаннем адмірала П. І. Пушчына і яго нашчадкаў. Дзейнічаў храм, які ў 1798 г. быў пераведзены з грэка-каталіцтва ў праваслаўе. У 1800 г. у мястэчку Парычы — 111 сялян і 18 шляхціцаў[7].

У 1819 г. замест ранейшага храма быў пабудаваны новы, асвечаны ў імя Святога Духа (метрычныя кнігі захоўваліся з 1801 г.); у 1863 г. ўзведзена таксама царква ў імя Св. роўнаапостальнай Марыі Магдаліны пры Парыцкім жаночым вучылішчы духоўнага ведамства (будынкі не захаваліся)[8].

З 25 сакавіка 1918 года Парычы — у абвешчанай Беларускай Народнай Рэспубліцы; з 1 студзеня 1919 — у Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы, з 27 лютага 1919 — у Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы. З 31 ліпеня 1920 — зноў у адноўленай БССР, якая ўваходзіла з 30 снежня 1922 да 26 снежня 1991 ў СССР, з 19 верасня 1991 — Рэспубліка Беларусь.

У 1921 г. Мінская губерня была скасавана, а яе паветы (у тым ліку Бабруйскі) сталі ўваходзіць непасрэдна ў БССР. 20 жніўня 1924 года воласці (у тым ліку Парыцкая) і паветы скасаваны. З 24 ліпеня 1924 г. мястэчка Парычы — цэнтр утворанага раёна, які ўваходзіць у Бабруйскую акругу (існавала да 26 ліпеня 1930 года), а затым: з 20 лютага 1938 года — у Палескую, з 20 красавіка 1944 — у Бабруйскую, з 8 студзеня 1954 — у Гомельскую вобласць.

27 верасня 1938 г. мястэчкі як тып населеных пунктаў былі скасаваны; м. Парычы ператворана ў гарадскі пасёлак.

9 чэрвеня 1960 г. цэнтр раёна перанесены ў г. п. Шацілкі; 29 ліпеня 1961 года гар. п. Шацілкі пераўтвораны ў горад Светлагорск, Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі[9].

Геаграфія

Знаходзіцца на раўніне Гомельскае Палессе, сярэдняя тэмпература паветра студзеня −6,6 ºС, ліпеня 18,4 ºС, ападкаў 602 мм/год. Прыстань і паромная пераправа на р. Бярэзіна (басейн Дняпра). У 33 км ад г. Светлагорска, 31 км ад чыгуначнай станцыі Светлагорск на лініі ЖлобінКалінкавічы; на аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Калінкавічы[10].

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, лясной, харчовай прамысловасці; бальніца; сярэдняя школа.

Рэлігія

Дзейнічае праваслаўны храм у імя Святой міраносіцы роўнаапостальнай Марыі Магдаліны (вул. Кастрычніцкая, 1).

Славутасці

  • Здудзіцкі каменны крыж
  • Будынак бальніцы (драўляны, 2-я пал. 19 ст.)
  • Будынак жаночага вучылішча (1881 г.)
  • Дом лесапрамыслоўца (пач. 20 ст.).

Вядомыя асобы

Ураджэнцы

Жыхары

  • Пушчын, Міхаіл Іванавіч (18001869) — генерал-маёр, сябра А. С. Пушкіна.
  • Баскін, Абрам Ехілявіч (Яфімавіч) (18941838), намеснік валаснога камісара ў Парычах у 19181919 гг., народны камісар працы БССР у 19311933 гг.[12]

Галерэя

Гл. таксама

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. а б в Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  4. Постановление Государственного комитета по имуществу Республики Беларусь от 11.06.2007 № 38 «О внесении изменений и дополнений в Инструкцию по транслитерации географических названий Республики Беларусь буквами латинского алфавита» // Национальный правовой интернет-портал Республики Беларусь. (руск.)
  5. КЕРНАЖЫЦКІ, К. Аграрная рэформа ў Бабруйскім старостве і эканамічнае становішча яго насельніцтва з 17 да паловы 19 ст. Мн., 1931.
  6. РАССАДЗІН С. Я., РЫЗНАОКІ Г. М., ПЕТУХОЎ А. В. Надваконныя ўпрыгожванні ў мястэчку Парычах: сімволіка драўляных кружаваў // Рэгіянальны партал — Светлагорск
  7. МАСЛЮКОУ Т. Якое яно, мінулае? // Светлагорскія навіны. 1991. 26 сакавіка. С. 3.
  8. ГРАБЯНЧУК І. В. З гісторыі праваслаўных цэркваў // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2-х кн. Кн. 2. Мн., 2004, с. 693 — 694. ISBN 985-01-0255-1.
  9. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 29 ліпеня 1961 г. «Аб пераўтварэнні гарадскога пасёлка Шацілкі ў горад раённага падпарадкавання і перайменаванні Парыцкага раёна Гомельскай вобласці».
  10. Гомельская область. Общегеографический атлас. Мн., 2005, с. 1. ISBN 985-6625-22-Х. (руск.)
  11. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  12. Баскін Абрам Ехілявіч (Яфімавіч) / МАРАКОЎ Л. Рэпрэсаваныя грамадскія i культурныя дзеячы Беларусі

Спасылкі