8 студзеня
Выгляд
← студзень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 | ||||
2024 |
8 студзеня — восьмы дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 1198: Пачатак пантыфікату Інакенція III (Латарыа, граф Сеньі), 176-га Папы Рымскага (1198—1216).
- 1778: Джэймс Кук адкрыў Сэндвічавы (Гавайскія) астравы.
- 1815: Каля Новага Арлеана адбылася апошняя бітва англа-амерыканскай вайны.
- 1919: Мінск быў абвешчаны сталіцай БССР.
- 1954: У Беларусі былі ліквідаваны вобласці: Бабруйская, Баранавіцкая, Палеская з цэнтрам у Мазыры, Пінская і Полацкая.
- 1959: Шарль дэ Голь становіцца прэзідэнтам Францыі.
- 1961: Французы на рэферэндуме прагаласавалі за прадстаўленне Алжыру незалежнасці.
- 2020: Катастрофа Boeing 737 пад Тэгеранам.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1037: Су Шы, кітайскі паэт, мастак
- 1589: Іван Гундуліч, харвацкі паэт
- 1812: Сігізмунд Тальберг, аўстрыйскі кампазітар
- 1836: Лоўрэнс Альма-Тадэма, брытанскі мастак нідэрландскага паходжання
- 1888: Рыхард Курант, амерыканскі матэматык
- 1894: Максімілян Кольбэ, рэлігійны дзеяч, каталіцкі святы (пам. 14.8.1941)
- 1911: Уладзімір Дудзіцкі, беларускі паэт, дзеяч беларускай эміграцыі
- 1924: Алесь Савіцкі, беларускі пісьменнік
- 1935: Элвіс Прэслі, амерыканскі спявак, кароль рок-н-ролу (пам. 16.8.1977)
- 1936: Генадзь Каханоўскі, беларускі гісторык (пам. 15.1.1994)
- 1942: Стывен Уільям Хокінг, англійскі фізік-тэарэтык
- 1947: Марына Мсціславаўна Няёлава, расійская актрыса
- 1997: Андрэя Лешкі, славенская дзюдаістка, алімпійская чэмпіёнка
- 2006: Кэці Граймс, амерыканская плыўчыха, сярэбраная алімпійская прызёрка
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 1198: Цэлесцін III, Папа Рымскі (нар. каля 1106)
- 1324: Марка Пола, італьянскі падарожнік.
- 1337: Джота, італьянскі мастак.
- 1570: Філібер Дэлорм, французскі архітэктар
- 1642: Галілеа Галілей, італьянскі філосаф, фізік і астраном (нар. 15.2.1564)
- 1819: Валянцін Воднік, славенскі паэт, дзеяч нацыянальнага адраджэння (нар. 3.2.1758)
- 1925: Джордж Уэслі Белаўз, амерыканскі мастак
- 1948: Курт Швітэрс, нямецкі мастак і пісьменнік (нар. 20.6.1887)
- 1962: Ражэ Дзюкрэ, французскі фехтавальшчык
- 1967: Барбара Іванаўна Вержбаловіч, беларуская оперная і канцэртная спявачка (мецца-сапрана) (нар. 13.12.1901)
- 1976: Чжоу Эньлай, кітайскі дыпламат
- 1980: Канстанцін Кіслы, беларускі музыкант, кампазітар, дырыжор царкоўных і свецкіх хораў (нар. 21.5.1898)
- 1984: Эрык Кумары, эстонскі арнітолаг
- 1996: Франсуа Мітэран, прэзідэнт Францыі (нар. 26.10.1916)
- 1997: Аляксандра Саковіч, беларуская пісьменніца (нар. 27.12.1906)
- 1998: Майкл Тыпет, брытанскі дырыжор і кампазітар
- 2017: Джэймс Мэнчэм, першы прэзідэнт Сейшэльскіх Астравоў