Парычы: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
др added Category:Мястэчкі Менскага ваяводства using HotCat |
||
Радок 150: | Радок 150: | ||
[[Катэгорыя:Парычы| ]] |
[[Катэгорыя:Парычы| ]] |
||
[[Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Гомельскай вобласці]] |
[[Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Гомельскай вобласці]] |
||
[[Катэгорыя:Мястэчкі Менскага ваяводства]] |
Версія ад 22:41, 1 верасня 2019
Гарадскі пасёлак
Парычы
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Па́рычы[3] (трансліт.: Paryčy[4], руск.: Паричи) — гарадскі пасёлак у Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Парыцкага сельсавета. Насельніцтва 1 816 чал. (2017)[2].
Гісторыя
Вядомыя з 1639 г. як сяло, цэнтр дзяржаўнага «двара» (маёнтка) у Бабруйскім старостве Рэчыцкага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, Рэч Паспалітая (польск.: Parycze)[5]. Паводле вопісу 1684 г. — цэнтр войтаўства ў тым самым старостве[6].
З 1793 г., пасля II-га падзелу Рэчы Паспалітай — у Расійскай Імперыі, цэнтр воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні (у 1795—1796 гг. называлася Мінскім наместніцтвам). З 5 красавіка 1797 г. з'яўляліся ўладаннем адмірала П. І. Пушчына і яго нашчадкаў. Дзейнічаў храм, які ў 1798 г. быў пераведзены з грэка-каталіцтва ў праваслаўе. У 1800 г. у мястэчку Парычы — 111 сялян і 18 шляхціцаў[7].
У 1819 г. замест ранейшага храма быў пабудаваны новы, асвечаны ў імя Святога Духа (метрычныя кнігі захоўваліся з 1801 г.); у 1863 г. ўзведзена таксама царква ў імя Св. роўнаапостальнай Марыі Магдаліны пры Парыцкім жаночым вучылішчы духоўнага ведамства (будынкі не захаваліся)[8].
З 25 сакавіка 1918 года Парычы — у абвешчанай Беларускай Народнай Рэспубліцы; з 1 студзеня 1919 — у Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы, з 27 лютага 1919 — у Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы. З 31 ліпеня 1920 — зноў у адноўленай БССР, якая ўваходзіла з 30 снежня 1922 да 26 снежня 1991 ў СССР, з 19 верасня 1991 — Рэспубліка Беларусь.
У 1921 г. Мінская губерня была скасавана, а яе паветы (у тым ліку Бабруйскі) сталі ўваходзіць непасрэдна ў БССР. 20 жніўня 1924 года воласці (у тым ліку Парыцкая) і паветы скасаваны. З 24 ліпеня 1924 г. мястэчка Парычы — цэнтр утворанага раёна, які ўваходзіць у Бабруйскую акругу (існавала да 26 ліпеня 1930 года), а затым: з 20 лютага 1938 года — у Палескую, з 20 красавіка 1944 — у Бабруйскую, з 8 студзеня 1954 — у Гомельскую вобласць.
27 верасня 1938 г. мястэчкі як тып населеных пунктаў былі скасаваны; м. Парычы ператворана ў гарадскі пасёлак.
9 чэрвеня 1960 г. цэнтр раёна перанесены ў г. п. Шацілкі; 29 ліпеня 1961 года гар. п. Шацілкі пераўтвораны ў горад Светлагорск, Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі[9].
Геаграфія
Знаходзіцца на раўніне Гомельскае Палессе, сярэдняя тэмпература паветра студзеня −6,6 ºС, ліпеня 18,4 ºС, ападкаў 602 мм/год. Прыстань і паромная пераправа на р. Бярэзіна (басейн Дняпра). У 33 км ад г. Светлагорска, 31 км ад чыгуначнай станцыі Светлагорск на лініі Жлобін — Калінкавічы; на аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Калінкавічы[10].
Насельніцтва
Эканоміка
Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, лясной, харчовай прамысловасці; бальніца; сярэдняя школа.
Рэлігія
Дзейнічае праваслаўны храм у імя Святой міраносіцы роўнаапостальнай Марыі Магдаліны (вул. Кастрычніцкая, 1).
Славутасці
- Здудзіцкі каменны крыж
- Будынак бальніцы (драўляны, 2-я пал. 19 ст.)
- Будынак жаночага вучылішча (1881 г.)
- Дом лесапрамыслоўца (пач. 20 ст.).
Вядомыя асобы
Ураджэнцы
- М. А. Міцкевіч (1901—1954), беларускі тэатральны дзеяч
- Джэйкаб Беймель (1879—1944) — амерыканскі кантар, хормайстар, музыказнаўца.
Жыхары
- Пушчын, Міхаіл Іванавіч (1800—1869) — генерал-маёр, сябра А. С. Пушкіна.
- Баскін, Абрам Ехілявіч (Яфімавіч) (1894—1838), намеснік валаснога камісара ў Парычах у 1918—1919 гг., народны камісар працы БССР у 1931—1933 гг.[12]
Галерэя
-
Дом культуры.
-
Мясцовая царква.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ а б в Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Постановление Государственного комитета по имуществу Республики Беларусь от 11.06.2007 № 38 «О внесении изменений и дополнений в Инструкцию по транслитерации географических названий Республики Беларусь буквами латинского алфавита» // Национальный правовой интернет-портал Республики Беларусь. (руск.)
- ↑ КЕРНАЖЫЦКІ, К. Аграрная рэформа ў Бабруйскім старостве і эканамічнае становішча яго насельніцтва з 17 да паловы 19 ст. Мн., 1931.
- ↑ РАССАДЗІН С. Я., РЫЗНАОКІ Г. М., ПЕТУХОЎ А. В. Надваконныя ўпрыгожванні ў мястэчку Парычах: сімволіка драўляных кружаваў // Рэгіянальны партал — Светлагорск
- ↑ МАСЛЮКОУ Т. Якое яно, мінулае? // Светлагорскія навіны. 1991. 26 сакавіка. С. 3.
- ↑ ГРАБЯНЧУК І. В. З гісторыі праваслаўных цэркваў // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2-х кн. Кн. 2. Мн., 2004, с. 693 — 694. ISBN 985-01-0255-1.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 29 ліпеня 1961 г. «Аб пераўтварэнні гарадскога пасёлка Шацілкі ў горад раённага падпарадкавання і перайменаванні Парыцкага раёна Гомельскай вобласці».
- ↑ Гомельская область. Общегеографический атлас. Мн., 2005, с. 1. ISBN 985-6625-22-Х. (руск.)
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Баскін Абрам Ехілявіч (Яфімавіч) / МАРАКОЎ Л. Рэпрэсаваныя грамадскія i культурныя дзеячы Беларусі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Парычы
- ПЕТУХОВ А. В. Конфессиональная ситуация в местечке Паричи и окрестностях в первой половине XIX века // Творчество молодых, 2008: сборник научных работ студентов и аспирантов (25 мая 2008 г., г. Гомель). В 2 ч. Ч. 2. Гомель, 2008, с. 59. (руск.)
- МУРАШКО М. Н., ПЕТУХОВ А. В. М. Пущина — организатор православного женского образования в местечке Паричи // История христианской церкви и христианские ценности восточных славян: материалы межвузовской научно-практической конференции студентов и магистрантов (22—23 октября 2008 г., г. Гомель). Гомель, 2009, с. 34 — 36. (руск.)
- ПЕТУХОЎ А. В. Парыцкі рэгіён па матэрыялах фамільнага фонду Пушчыных у ІРЛІ РАН: да гісторыі стварэння фонду.