Банкіўскі певень
Выгляд
Банкіўскі певень | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||
Царства: | Жывёлы | |||||||
Тып: | Хордавыя | |||||||
Клас: | Птушкі | |||||||
Атрад: | Курападобныя | |||||||
Сямейства: | Фазанавыя | |||||||
Род: | Джунглевыя куры | |||||||
Навуковая назва | ||||||||
Gallus gallus (Linnaeus, 1758) | ||||||||
|
Банкі́ўскі певень (Gallus gallus) — птушка сямейства фазанавых.
Пашыраны ў Індыі і Паўднёва-Усходняй Азіі. У прыручаным стане завезены на Яву, Філіпінскія астравы, Новую Гвінею і астравы Палінезіі, дзе месцамі здзічэў. Жыве ў лясных і кустовых джунглях у гарах і на раўнінах.
Даўжыня цела да 66 см, маса самцоў 0,9—1,25 кг, самак 0,5—0,75 кг. Афарбоўка самца чырвона-залацістая на спінным баку і чарнавата-бурая на брушным, самкі бураватыя. У самца высокі мясісты грэбень на галаве, голыя шчокі і 1 або 2 вушныя лопасці, або «завушніцы».
Гняздо будуе на зямлі ў паглыбленнях. Корміцца насеннем, зернем, часткамі раслін і насякомымі.
Ад банкіўскіх курэй паходзяць шматлікія пароды свойскіх курэй.