Перайсці да зместу

Парычы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 20:04, 21 ліпеня 2015, аўтар CzechoBot (размовы | уклад) (testing, replaced: = }} → = |OpenStreetMap = 242979064 }} using AWB)
Гарадскі пасёлак
Парычы
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Статус
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Старшыня пас. выканкама
Шкрэдзюк Галіна Аляксандраўна (2011)
Першая згадка
Гарадскі пасёлак з
Вышыня цэнтра
135 м[1]
Водныя аб’екты
Насельніцтва
2,3 тыс. чалавек (2008)
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
Паштовы індэкс
247413 (руск.)
Аўтамабільны код
3
СААТА
3250852906
Рака
Аўтобусная станцыя
Парычы
Парычы на карце Беларусі ±
Парычы (Беларусь)
Парычы
Парычы (Гомельская вобласць)
Парычы

Па́рычы[2] (трансліт.: Paryčy, руск.: Паричи) — гарадскі пасёлак у Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Парыцкага сельсавета.

У Парыцкі сельсавет уваходзяць: г. п. Парычы, вёскі Высокі Полк, Вярхлессе, Ельнічкі, Казлоўка, Кастрычнік, Кнышэвічы, Ліпнікі, Майсееўка, Пагонцы, Прудок, Пясчаная Рудня, Селішчы, Скалка, Судавіца.

Знаходзіцца на раўніне Гомельскае Палессе, сярэдняя тэмпература паветра студзеня −6,6 ºС, ліпеня 18,4 ºС, ападкаў 602 мм/год. Прыстань і паромная пераправа на р. Бярэзіна (басейн Дняпра). У 33 км ад г. Светлагорска, 31 км ад чыгуначнай станцыі Светлагорск на лініі ЖлобінКалінкавічы; на аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Калінкавічы[3].

Вядомыя з 1639 г. як сяло, цэнтр дзяржаўнага «двара» (маёнтка) у Бабруйскім старостве Рэчыцкага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, Рэч Паспалітая (польск.: Parycze)[4]. Паводле вопісу 1684 г. — цэнтр войтаўства ў тым самым старостве[5].

З 1793 г., пасля II-га падзелу Рэчы Паспалітай — у Расійскай Імперыі, цэнтр воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні17951796 гг. называлася Мінскім наместніцтвам). З 5 красавіка 1797 г. з'яўляліся ўладаннем адмірала П. І. Пушчына і яго нашчадкаў. Дзейнічаў храм, які ў 1798 г. быў пераведзены з грэка-каталіцтва ў праваслаўе. У 1800 г. у мястэчку Парычы — 111 сялян і 18 шляхціцаў[6].

У 1819 г. замест ранейшага храма быў пабудаваны новы, асвечаны ў імя Святога Духа (метрычныя кнігі захоўваліся з 1801 г.); у 1863 г. ўзведзена таксама царква ў імя Св. роўнаапостальнай Марыі Магдаліны пры Парыцкім жаночым вучылішчы духоўнага ведамства (будынкі не захаваліся)[7].

З 25 сакавіка 1918 года Парычы — у абвешчанай Беларускай Народнай Рэспубліцы; з 1 студзеня 1919 — у Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы, з 27 лютага 1919 — у Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы. З 31 ліпеня 1920 — зноў у адноўленай БССР, якая ўваходзіла з 30 снежня 1922 да 26 снежня 1991 ў СССР, з 19 верасня 1991 — Рэспубліка Беларусь.

У 1921 г. Мінская губерня была скасавана, а яе паветы (у тым ліку Бабруйскі) сталі ўваходзіць непасрэдна ў БССР. 20 жніўня 1924 года воласці (у тым ліку Парыцкая) і паветы скасаваны. З 24 ліпеня 1924 г. мястэчка Парычы — цэнтр утворанага раёна, які ўваходзіць у Бабруйскую акругу (існавала да 26 ліпеня 1930 года), а затым: з 20 лютага 1938 года — у Палескую, з 20 красавіка 1944 — у Бабруйскую, з 8 студзеня 1954 — у Гомельскую вобласць.

27 верасня 1938 г. мястэчкі як тып населеных пунктаў былі скасаваны; м. Парычы ператворана ў гарадскі пасёлак.

9 чэрвеня 1960 г. цэнтр раёна перанесены ў г. п. Шацілкі; 29 ліпеня 1961 года гар. п. Шацілкі пераўтвораны ў горад Светлагорск, Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі[8].

Эканоміка і іншыя звесткі

Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, лясной, харчовай прамысловасці; бальніца; сярэдняя школа.

Дзейнічае праваслаўны храм у імя Святой міраносіцы роўнаапостальнай Марыі Магдаліны (вул. Кастрычніцкая, 1).

Славутасці

  • Здудзіцкі каменны крыж
  • Будынак бальніцы (драўляны, 2-я пал. 19 ст.)
  • Будынак жаночага вучылішча (1881 г.)
  • Дом лесапрамыслоўца (пач. 20 ст.).

Вядомыя асобы

Ураджэнцы

Жыхары

  • Пушчын, Міхаіл Іванавіч (18001869) — генерал-маёр, сябра А. С. Пушкіна.
  • Баскін, Абрам Ехілявіч (Яфімавіч) (18941838), намеснік валаснога камісара ў Парычах у 19181919 гг., народны камісар працы БССР у 19311933 гг.[9]

Галерэя

Парычы на картах

Фота

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. Гомельская область. Общегеографический атлас. Мн., 2005, с. 1. ISBN 985-6625-22-Х. (руск.)
  4. КЕРНАЖЫЦКІ, К. Аграрная рэформа ў Бабруйскім старостве і эканамічнае становішча яго насельніцтва з 17 да паловы 19 ст. Мн., 1931.
  5. РАССАДЗІН С. Я., РЫЗНАОКІ Г. М., ПЕТУХОЎ А. В. Надваконныя ўпрыгожванні ў мястэчку Парычах: сімволіка драўляных кружаваў // Рэгіянальны партал — Светлагорск
  6. МАСЛЮКОУ Т. Якое яно, мінулае? // Светлагорскія навіны. 1991. 26 сакавіка. С. 3.
  7. ГРАБЯНЧУК І. В. З гісторыі праваслаўных цэркваў // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2-х кн. Кн. 2. Мн., 2004, с. 693 — 694. ISBN 985-01-0255-1.
  8. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 29 ліпеня 1961 г. «Аб пераўтварэнні гарадскога пасёлка Шацілкі ў горад раённага падпарадкавання і перайменаванні Парыцкага раёна Гомельскай вобласці».
  9. Баскін Абрам Ехілявіч (Яфімавіч) / МАРАКОЎ Л. Рэпрэсаваныя грамадскія i культурныя дзеячы Беларусі

Спасылкі