Перайсці да зместу

Васіль Аляксандравіч Сухамлінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Васіль Аляксандравіч Сухамлінскі (укр.: Василь Олександрович Сухомлинський; 28 верасня 1918, с. Васільеўка, Александрыйскага павет, Херсонская губерня — 2 верасня 1970, пас. Паўлыш, Ануфрыеўскі раён, Кіраваградская вобласць, Украінская ССР) — украінскі савецкі педагог. Член-карэспандэнт Акадэміі педагагічных навук СССР (1968), кандыдат педагагічных навук (1955), заслужаны настаўнік школы Украінскай ССР (1958), Герой Сацыялістычнай Працы (1968).

Скончыў Палтаўскі педагагічны інстытут (1939). Выкладаў украінскую мову і літаратуру ў сельскіх школах Ануфрыеўскага раёна Кіраваградскай вобласці. У 1944-48 загадчык Ануфрыеўскага райана. З 1948 дырэктар Паўлышскай сярэдняй школы, якая стала своеасаблівай навуковай лабараторыяй, дзе ўвесь педагагічны калектыў удзельнічаў у шматгадовай доследна-эксперыментальнай дзейнасці.

Аўтар навуковых прац па праблемах практычнай педагогікі. Стварыў арыгінальную педагагічную сістэму заснаваную на антрапалагічным падыходзе, гарманізацыі форм, сродкаў і метадаў педагагічнай дзейнасці, прызнання асобы дзіцяці вышэйшай каштоўнасцю працэсаў выхавання і адукацыі.

Беларускія пераклады

  • Блакітныя жураўлі: апавяданні, казкі / Васіль Сухамлінскі; пераклад з украінскай мовы, [прадмова] В. Віткі; агульная рэдакцыя Я. Брыля. — Мінск: Народная асвета, 1971.

Зноскі

Літаратура

  • Вітка В. «Сэрца аддаю дзецям»: Настаўнік // Вітка В. Выбр. творы. Т. 2. Мн., 1973.
  • Сухамлінскі // БЭ ў 18 т. Т. 15. Мн., 2002.