1970
Выгляд
Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1970 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 15 студзеня: Прайшоў Усесаюзны перапіс насельніцтва. Беларусь 9 002 300 чалавек.
- 19 студзеня: Пуск першага тралейбуса ў Магілёве.
- 11 лютага: Выведзены на арбіту першы японскі штучны спадарожнік Зямлі «Асумі».
- 15 лютага: Кампанія IBM прапанавала гнуткі магнітны дыск для захоўвання інфармацыі — дыскету.
- 9 красавіка: Музыканты The Beatles спынілі супольную працу.
- 17 красавіка: Экіпаж КА «Апалон-13» усталяваў рэкорд далёкасці пілатаванага касмічнага палёту і вярнуўся на Зямлю.
- 17 мая: Экспедыцыя нарвежскага падарожніка-даследчыка Тура Хеердала на папірусным чоўне «Ра-2» адправілася з мараканскага горада Сафі ў плаванне праз Атлантычны акіян да Паўднёвай Амерыкі.
- 31 мая: Катастрафічнае землетрасенне здарылася ў Перу.
- 7 ліпеня: Завяршыўся Берлінскі кінафестываль.
- 17 жніўня: Запуск касмічнага апарата Венера-7, часткі праграмы «Венера», апарат першы перадаў даныя з паверхні іншай планеты — Венеры.
- 1 верасня: У Нью-Ёрку распачаты першы ў свеце камп’ютарны турнір па шахматах.
- 8 кастрычніка: Аляксандр Салжаніцын аб’яўлены лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры.
- 10 кастрычніка: Абвешчана незалежнасць Фіджы.
- 3 лістапада: Сальвадор Альендэ стаў Прэзідэнтам Чылі.
- 7 лістапада: Перамогай англічаніна Джона Спэнсэра ў Сіднеі завяршыўся Чэмпіянат свету па снукеры.
- 14 снежня: Верфі ў Гданьску і Гдыні абвясцілі аб забастоўцы, пачаліся хваляванні ў Польшчы.
- 23 снежня: Жабінка атрымала статус горада.
- 24 снежня: Вынесены прысуд па «Ленінградскай самалётнай справе». У чэрвені гэтага года ў горадзе Прыазёрску былі арыштаваныя дзве групы людзей (12 чалавек), якія хацелі захапіць самалёт, каб збегчы ў Ізраіль. Двое (Марк Дымшыц і Эдуард Кузняцоў) былі прысуджаныя да смяротнага пакарання, астатнія да зняволення. 30 снежня быў прызначаны касацыйны суд, які замяніў смяротнае пакаранне 15 гадамі.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 9 студзеня: Лара Фабіян, бельгійска-канадская спявачка
- 13 ліпеня: Андрэй Цівончык, нямецкі атлет беларускага паходжання
- 13 жніўня: Алан Шырэр, англійскі футбаліст
- 15 снежня: Майкл Шэнкс, канадскі акцёр
- 30 снежня: Тод Філіпс, амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 5 студзеня: Макс Борн, нямецкі і брытанскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- 13 ліпеня: Шэн Шыцай, кітайскі ваенны дзеяч, губернатар Сіньцзяна.
- 20 ліпеня: Алесь Астапенка, беларускі паэт, перакладчык (нар. 14.7.1920)
- 17 красавіка: Аляксій I, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі
- 1 жніўня: Ота Генрых Варбург, нямецкі біяхімік, доктар і фізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1931)
- 9 лістапада: Шарль дэ Голь, французскі генерал і палітык, прэзідэнт Францыі
- 21 лістапада: Чандрасекхара Венката Раман, індыйскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы