Перайсці да зместу

Банкіўскі певень

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Банкіўскі певень

Навуковая класіфікацыя
Царства: Жывёлы
Тып: Хордавыя
Клас: Птушкі
Атрад: Курападобныя
Сямейства: Фазанавыя
Род: Джунглевыя куры
Навуковая назва
Gallus gallus (Linnaeus, 1758)
ITIS  176086
NCBI  9031

Банк · ўскі певень (Gallus gallus) — птушка сямейства фазанавых.

Пашыраны ў Індыі і Паўднёва-Усходняй Азіі. У прыручаным стане завезены на Яву, Філіпінскія астравы, Новую Гвінею і астравы Палінезіі, дзе месцамі здзічэў. Жыве ў лясных і кустовых джунглях у гарах і на раўнінах.

Даўжыня цела да 66 см, маса самцоў 0,9-1,25 кг, самак 0,5-0,75 кг. Афарбоўка самца чырвона-залацістая на спінным баку і чарнавата-бурая на брушным, самкі бураватыя. У самца высокі мясісты грэбень на галаве, голыя шчокі і 1 або 2 вушныя лопасці, або «завушніцы».

Гняздо будуе на зямлі ў паглыбленнях. Корміцца насеннем, зернем, часткамі раслін і насякомымі.

Ад банкіўскіх курэй паходзяць шматлікія пароды свойскіх курэй.