Вікторыя (расліна)
Вікторыя (расліна) | |||||||||||||
Кветка і лісце Вікторыі. Амстэрдамскі батанічны сад | |||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||
Victoria Lindl., 1837 | |||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||
|
Вікторыя (Victória) — род водных кветкавых раслін сямейства Гарлачыкавыя (Nymphaeaceae).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Вікторыя была выяўленая ў 1816 годзе, а затым паўторна ў 1832 годзе ў Паўднёвай Амерыцы нямецкімі падарожнікамі. Назву сваю атрымала ў гонар англійскай каралевы Вікторыі.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовыя водныя травяністыя расліны з круглавата-шчытападобным з падагнутымі ўверх у выглядзе борціка краямі, плаваючым на паверхні вады вялікім лісцем дыяметрам да 2 м, падводным сцяблом і магутным карэнішчам, якое прымацоўвае расліну да грунту. Лісце ўнізе ўкрыта сеткай тоўстых жылак, з моцна развітай паветраноснай тканкай, вытрымлівае груз да 50 кг. Чаранкі (ніжняя паверхня лісця), кветаносы і чашалісцікі ўкрыты вострымі шыпамі. Кветкі вялікія (дыяметрам 25—35 см), адзіночныя, пахучыя, са зменлівай ад белай да малінавай на працягу сутак афарбоўкай. Плод — шматгнездавая каробачка з ядомым насеннем памерам з гарошыну.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Радзіма — Паўднёвая Амерыка, выдзелена 3 віды. Вікторыя амазонская (Victoria amazonica) расце ў затоках р. Амазонка і яе прытокаў. Вікторыя Круса (Victoria cruziana) — у басейне р. Парана.
Дэкаратыўныя, прыдатныя для аквакультуры расліны (культывуюць у аранжарэях, парках і батанічных садах пры тэмпературах вады 25—30 ℃.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Звесткі пра род Victoria у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Виктория: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Вікторыя на сайце USDA NRCS