Перайсці да зместу

Вікторыя (расліна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вікторыя (расліна)

Кветка і лісце Вікторыі.
Амстэрдамскі батанічны сад
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Victoria Lindl., 1837

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  896687
NCBI  4420
EOL  47105685
IPNI  77296000-1

Вікторыя (Victória) — род водных кветкавых раслін сямейства Гарлачыкавыя (Nymphaeaceae).

Вікторыя была выяўленая ў 1816 годзе, а затым паўторна ў 1832 годзе ў Паўднёвай Амерыцы нямецкімі падарожнікамі. Назву сваю атрымала ў гонар англійскай каралевы Вікторыі.

Шматгадовыя водныя травяністыя расліны з круглавата-шчытападобным з падагнутымі ўверх у выглядзе борціка краямі, плаваючым на паверхні вады вялікім лісцем дыяметрам да 2 м, падводным сцяблом і магутным карэнішчам, якое прымацоўвае расліну да грунту. Лісце ўнізе ўкрыта сеткай тоўстых жылак, з моцна развітай паветраноснай тканкай, вытрымлівае груз да 50 кг. Чаранкі (ніжняя паверхня лісця), кветаносы і чашалісцікі ўкрыты вострымі шыпамі. Кветкі вялікія (дыяметрам 25—35 см), адзіночныя, пахучыя, са зменлівай ад белай да малінавай на працягу сутак афарбоўкай. Плод — шматгнездавая каробачка з ядомым насеннем памерам з гарошыну.

Радзіма — Паўднёвая Амерыка, выдзелена 3 віды. Вікторыя амазонская (Victoria amazonica) расце ў затоках р. Амазонка і яе прытокаў. Вікторыя Круса (Victoria cruziana) — у басейне р. Парана.

Дэкаратыўныя, прыдатныя для аквакультуры расліны (культывуюць у аранжарэях, парках і батанічных садах пры тэмпературах вады 25—30 ℃.

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».