Астравец
Горад
Астравец
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Астраве́ц[3] (трансліт.: Astraviec) — горад[4] у Гродзенскай вобласці Беларусі, цэнтр Астравецкага раёна, на рацэ Лошы.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва славянскага паходжання, ад «востраў», якое мела некалькі значэнняў, агулам у Беларусі каля 80 паселішчаў з падобнымі назвамі[5].
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 250 км на паўночны ўсход ад Гродна, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай на лініі Маладзечна — Вільнюс. Аўтадарогай звязаны з Ашмянамі.
Цэнтр горада сфарміраваны ў левабярэжнай частцы Лошы. Галоўная вось — вул. Ленінская, якая перасякае горад з захаду на ўсход. На перасячэнні вуліц Ленінскай, Валадарскага, Кастрычніцкай, Карла Маркса ўтворана прамавугольная ў плане цэнтральная плошча. Сетка вуліц прамавугольная, квартальная, у цэнтры — дамы 2-3-павярховыя, на ўскраінах аднапавярховая забудова сядзібнага тыпу. Старая частка горада забудавана па генплане 1992 года: ва ўсходняй частцы пабудаваныя 5-павярховыя жылыя дамы, у раёне вуліцы Гагарына — індывідуальная забудова. Пабудаваны будынкі «Беларусбанка», гандлёвы дом «Анастасія», Петрапаўлаўская царква і інш.
Да 2021 года, пасля будаўніцтва БелАЭС і росту колькасці насельніцтва, у горадзе з’явіліся тры новыя мікрараёны[6].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]Першы пісьмовы ўпамін пра Астравец датуецца 1468, калі ўладар Геранёнаў Юрый Гаштольд запісаў тутэйшаму касцёлу Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Усіх Святых уклад у дзве меры мёду штогод[7]. У 1542 па смерці Станіслава Гаштольда мястэчка перайшло да вялікага князя Жыгімонта Старога, які перадаў яго сыну Жыгімонту Аўгусту. У 1546 годзе Жыгімонт Аўгуст падараваў Астравец Гераніму Карыцкаму. З 1600 мястэчка знаходзілася ў валоданні Яна Корсака[8], які ў 1616 зрабіў укладавы запіс на будаўніцтва дамініканскага кляштара і касцёла Святых Казьмы і Дзям’яна.
У часы вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў маскоўскія захопнікі спустошылі Астравецкі кляштар дамініканцаў[8]. У XVIII ст. пры кляштары існаваў шпіталь. На 1775 года у мястэчку на 13 валоках зямлі размяшчалася 21 гаспадарка[8]. У 1777 у Астраўцы адкрылася першая школа. У 1785 пачалося будаванне новага мураванага касцёла і кляштара дамініканцаў.
Расійская імперыя
[правіць | правіць зыходнік]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Астравец апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім, пазней Ашмянскім павеце Віленскай губерні. У 1797—1891 гадах у Літоўскай губерні. У XIX ст. мястэчка знаходзілася ў валоданні Кастравіцкіх, Сыцянак, Жылінскіх. Выхадцам з роду Жылінскіх быў меліяратар Палесся XIX ст. Іосіф Жылінскі, з роду Кастравіцкіх — французскі паэт Гіём Апалінэр, беларускі празаік Карусь Каганец.
На 1886 у Астраўцы было 22 двары, млын, піларама, цагельня, бровар, тартак (архітэктар М. Прозараў[9]), майстэрня дрэнажных труб. У 1888 годзе конная чыгунка злучыла мястэчка з станцыяй Слабодка (Гудагай).
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]У 1905 годзе тут дзейнічала «Астравецкае таварыства», звязанае з Віленскай арганізацыяй РСДРП.
У Першую сусветную вайну з 1915 да 1918 года Астравец займалі германскія войскі.
Пасля польска-савецкай вайны (1919—1921), мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, а затым з 1922 года ў міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства.
У 1939 годзе Астравец увайшоў у БССР, дзе ў 1940 стаў цэнтрам раёна. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 25 красавіка 1958 года вёска Астравец атрымала статус пасёлка гарадскога тыпу[10].
У 1994 годзе у Астраўцы паставілі помнік Іосіфу Гашкевічу. У маі 1997 і кастрычніку 2002 гадоў у мястэчку прайшлі 1-я і 2-я Міжнародныя Гашкевіцкія чытанні. 14 чэрвеня 2007 года адбылося афіцыйнае зацверджанне герба і сцяга Астраўца. 27 сакавіка 2012 года паселішча атрымала статус горада.
У сувязі з будаўніцтва БелАЭС горад рос. Адначасна былі рэканструяваны старыя вуліцы. Выраблена добраўпарадкаванне берагоў рэк, створаны новыя пад’язныя і абыходныя дарогі, масты, абноўленыя інжынерныя сеткі. У поймах рэк Лоша і Кавалёўка, якія праходзяць у межах горада паблізу мікрараёна № 1 і мікрараёна № 2, уладкаваны пешаходна-рэкрэацыйнай зоны з мастамі і алеямі. Ля берагоў створаны месцы для адпачынку і заняткаў спортам, пракладзеныя пешаходныя і веладарожкі. Тут узвялі дзве новыя школы, чатыры дзіцячыя садкі з басейнамі, дом творчасці дзяцей і моладзі, новую бальніцу, ФВК, стадыён і спартыўна-аздараўленчы комплекс, боўлінг-цэнтр, більярд і спорт-бар[11].
За сродкі Дзяржінвестпраграмы ў райцэнтры пабудавана каля 210 тысяч квадратных метраў жылля, у тым ліку для тых, хто працуе на БелАЭС[11].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле даных аддзела статыстыкі Астравецкага райвыканкама, у перыяд з 1999 па 2009 колькасць насельніцтва скарацілася на 364 чалавекі (з 8 629 на 8 265). Аднак у 2010-х тэндэнцыя змянілася. Па перапісу 2019 года астраўчан стала больш на 4044 (больш за 45 %). Дзяцей у горадзе — 22,5 %, працаздольнага насельніцтва — 62,5 %, асоб пенсійнага ўзросту — 15 %. Сярэдні ўзрост гараджан склаў 35 гадоў[12]. У працэнтным і колькасным дачыненні беларусы пераважалі. Меліся буйныя дыяспары палякаў, літоўцаў, рускіх і ўкраінцаў[13]. Доля апошніх двух павялічылася за кошт будаўніцтва БелАЭС[14].
Колькасць насельніцтва[15][16][17][18][19][20]: |
1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2006 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
4 277 | ▼3 240 | ▲4 959 | ▲7 675 | ▲8 252 | ▲10 878 | ▲12 309 | ▲13 229 | ▲14 147 | ▲14 641 |
Нацыянальны склад па перапісу 2009 года[21][22] | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
усяго (2009) | беларусы | палякі | рускія | літоўцы | украінцы | |||||
8285 | 7265 | 87,69 % | 410 | 4,95 % | 391 | 4,72 % | 113 | 1,36 % | 64 | 0,77 % |
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Прамысловасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўнымі прамысловымі прадпрыемствамі горада з’яўляюцца[23]:
- ААТ «Астравецкі завод „Радыёдэталь“» — шнуры армаваныя відэльцам, электраўстановачныя вырабы, электраразмеркавальная апаратура, вузлы і дэталі для машынабудавання, розныя металічныя вырабы;
- Астравецкае ўнітарнае камунальнае прадпрыемства бытавога абслугоўвання — швейныя вырабы, рытуальныя прыналежнасці, жалезабетонныя вырабы;
- ІП ТАА «Тэхнапласт» — укладышы і скрынкі для кандытарскіх вырабаў.
Гандаль
[правіць | правіць зыходнік]На 2021 год, паводле даных ад райвыканкама, у горадзе дзейнічалі 43 крамы харчовых і 145 нехарчовых тавараў. У ліку апошніх: 20 магазінаў адзення і абутку; 18 будаўнічых матэрыялаў, сантэхнікі і інструментаў; 12 кіёскаў; 10 аптэк; 10 крам бытавой хіміі і касметыкі; 8 бытавой тэхнікі і гаспадарчых тавараў; 7 аўтазапчастак; 6 зоамагазіны і ветэрынарных аптэк; 5 рытуальных тавараў; 5 тавараў для дзяцей; 5 салонаў сувязі; 4 мэблі; 4 кветак і сувеніраў; 3 аўтамабільныя заправачныя станцыі; 3 канцылярыі; 2 штор і тканак; 1 ювелірных вырабаў. Астатнія 22 аднесены да «іншых аб’ектаў»[24].
У гэты спіс не трапіў рынак Астравецкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства. Тут пераважна гандлююць прыезджыя з Іўеўскага, Столінскага раёнаў, Пінска і суседніх Ашмян[25].
Таксама ў пералік не ўнесены гандлёвы цэнтр «ZAMI», у якім размешчаны прадуктовы гіпермаркет, магазін бытавой тэхнікі, піцэрыя, кафэ і больш за 30 розных магазінаў[26]. Акрамя яго ёсць яшчэ два цэнтра — «Дом быту» і «Талер»[27]. Функцыянуе гандлёвы дом «Юлія»[28].
Гасцінічны бізнес
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе дзейнічаюць гасцініцы «Радуга» і «Sun Hotel»[29], а таксама турыстычная сядзіба «Міні-Швейцарыя»[30].
Сацыяльная інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]На 2021 год у Астраўцы працавалі тры сярэднія школы і гімназія[31]. Апошняя да 2004 года[32] з’яўлялася СШ № 2[33]. У студзені 2015 года гімназія пераехала ў новы будынак у 1-м мікрараёне[34], а ранейшы зноў стаў 2-й сярэдняй школай[33]. У 2019 годзе адкрылася яшчэ 3-я сярэдняя школа[35].
Ахова здароўя
[правіць | правіць зыходнік]З лютага 2020 года ў Астраўцы пачала работу новая раённая бальніца. Адкрыты тры корпусы, 13 аддзяленняў, пяць з якіх міжраённыя, на 232 ложкі. Яшчэ два корпуса былі здадзены ў чэрвені. Усяго ў складзе бальніцы 16 аддзяленняў, у тым ліку міжраённыя і нават міжабласныя, на 382 ложкі[36].
Астравецкая цэнтральная раённая клінічная бальніца (ЦРКБ) будавалася па індывідуальным праекце як шматфункцыянальны медцэнтр. Персанал прыцягвалі з іншых рэгіёнаў, у тым ліку дзякуючы магчымасці атрымаць арэнднае жыллё. ЦРБК уваходзіць у лік апорных бальніц Гродзенскай вобласці, тут сканцэнтравалі дарагое высокатэхналагічнае абсталяванне і адпаведнага ўзроўню спецыялістаў. Шэраг аддзяленняў бальніцы афіцыйна маюць статус міжраённых, гэта значыць абслугоўваюць не толькі жыхароў Астравецкага раёна. Ёсць тут і свая ПЦР-лабараторыя, яе стварэнне было адным з гуманітарных праектаў «Расатама», які вёў будаўніцтва АЭС у Астраўцы[37].
Культура
[правіць | правіць зыходнік]У 1967 годзе адкрыта Астравецкая дзіцячая музычная школа, якая з 2007 года ператворана ў дзіцячую школу мастацтваў. Яшчэ адна рэарганізацыя сістэмы была праведзена ў канцы 2011 года, згодна з якой усе пяць школ мастацтваў і музычных школ раёна былі аб’яднаны ў адну ўстанову. З 1 студзеня 2012 года была створана дзяржаўная ўстанова адукацыі «Астравецкая дзіцячая школа мастацтваў», у якую ўвайшлі непасрэдна базавая школа і 4 філіялы[38].
Рашэннем Астравецкага раённага выканаўчага камітэта № 727 ад 29 снежня 2014 года з 3 сакавіка 2015 года Дзяржаўная ўстанова культуры «Астравецкі раённы дом культуры» шляхам зліцця з дзяржаўнай установай культуры «Астравецкі раённы цэнтр рамёстваў» была рэарганізавана ў дзяржаўную ўстанову «Астравецкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці»[39]. У горадзе размешчаны раённая і дзіцячая бібліятэкі[40].
5 сакавіка 2021 года ў Астраўцы адкрыўся новы будынак шматфункцыянальнага комплексу сацыяльна-культурнага прызначэння і творчасці моладзі. Плошча новага будынка склала амаль 10 тыс. кв. м. Тут размясціліся адразу некалькі ўстаноў культуры. У новым комплексе свае плошчы атрымаў раённы гісторыка-этнаграфічны музей, які раней меў толькі фондасховішча. На першым паверсе цэнтра размясцілі экспазіцыю, прысвечаную Астравецкаму краю. На другі паверх цэнтра пераехала раённая бібліятэка. Ля ўваходзін поўнасцю абноўлена тэхнічнае аснашчэнне бібліятэкі з 40 тыс. фондам. Трэці паверх будынка заняў раённы цэнтр культуры. Тут з’явіўся шматфункцыянальная зала, якая можа трансфармавацца пад розныя мерапрыемствы. Таксама ў будынку адкрыўся кафетэрый. Працуе 3D-кіназала на 30 месцаў. На цокальным паверсе адкрыўся трэнажорная зала. Тут жа размясцілася Астравецкае бюро Ашмянскага філіяла РУП «Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры»[41].
Спорт
[правіць | правіць зыходнік]Для арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы ў Астраўцы ёсць 65 спартыўных аб’ектаў[42]. У раённы фізкультурна-спартыўны клуб (ФСК) уваходзяць: спартыўна-аздараўленчы комплекс «Імпульс», адміністрацыйна-спартыўны комплекс «Стадыён», хакейная каробка і вяровачны гарадок. Астравецкі раён удзельнічае ў міжнародным праекце «Планета баскетбола-аранжавы атам». У 2019 годзе пры пры падтрымцы «Расатама» ў двары гімназіі № 1 пабудавана сучасная пляцоўка для гульні ў баскетбол 3×3 з унікальным пакрыццём[43]. У гэты ж час быў заснаваны футбольны клуб «Астравец».
З красавіка 1964 года дзейнічае дзіцяча-юнацкая спартыўная школа. Заснавальнікам яе стаў Аддзел адукацыі райвыканкама. У розныя гады ў Астравецкай ДЮСШ культываваліся лыжны спорт, хакей, вольная барацьба, лёгкая атлетыка і бокс. Вучэбна-выхаваўчы працэс арганізуецца на спартыўнай базе ўстаноў адукацыі і аграгарадкоў раёна, спартыўнай залы «Старт», САК «Імпульс». На 2021 год культываваліся чатыры віды спорту: бокс, грэка-рымская барацьба, гандбол і лёгкая атлетыка. Да гэтага перыяду ў школе падрыхтавана з ліку выпускнікоў і навучэнцаў: 5 мастроў спорту міжнароднага класа, 4 майстры спорту Беларусі і 18 кандыдатаў у майстры спорту[44]
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Святых Касмы і Даміяна (1785—1787), вул. Камсамольская, 1 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр
- Касцёл Узвіжання Святога Крыжа (1910—1911), вул. Ленінская, 61 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (1994—1999)
- Вадзяны млын
- Земляное ўмацаванне (XV—XVII ст.)
- Помнік Іосіфу Гашкевічу
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Кляштар дамініканцаў
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Гістарычная частка
[правіць | правіць зыходнік]-
Уезд з боку Гудагая
-
Цэнтральная плошча.
-
Ля касцёла святых Касмы і Даміяна.
-
Мурал ля гарадскога парку з сацыяльнай рэкламай ад МНС
-
Дом на вуліцы Валадарскага з графіці.
-
Веласіпедная і пешаходныя дарожкі на вуліцы Валадарскага.
-
Прыватны сектар на вуліцы Першамайскай.
-
На скрыжаванні вуліц Валадарскага і Паркавая.
-
Помнік І.А. Гашкевічу.
-
Помнік ураджэнцам Астравецкага раёна, якія ўдзельнічалі ў Афганскай вайне 1979-1989 гадоў
-
Скульптурная кампазіцыя «Ласось» на Востраве кахання
-
Ратонда на Востраве кахання
-
На ўездзе ў горад з боку Малей
-
Помнік святым Пятру і Феўронні Мурамскім
-
Дом 35 на Валадарскага
-
Дом 5-3 на Валадарскага
-
Гандлёвы дом «Юлія»
-
Вуліца Ленінская
Установы
-
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт.
-
Раённы аддзел адукацыі.
-
Сярэдняя школа №1.
-
Сярэдняя школа №2.
-
Астравецкі вопытны лясгас.
-
Дзіцячая школа мастацтваў.
-
Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа.
-
СВК «Імпульс».
-
Гасцініца «Sun Hotel».
-
Гасцініца «Радуга».
Спадчына
-
Касцёл Святых Касмы і Даміяна
-
Касцёл Узвіжання Святога Крыжа
-
Вадзяны млын
-
Свята-Петра-Паўлаўская царква
Гарадскі парк
-
Помнік В. І. Леніну.
-
Скульптура «Дубочак».
-
Скульптура «Папараць-кветка».
-
«Мядзведзі».
-
Скульптура «Матыль».
-
Скульптура «Фарэль».
-
Ліхтар, усталяваны МНС напярэдадні Дня пажарнай службы Беларусі.
Мікрараён № 1 і № 2
[правіць | правіць зыходнік]-
Від на 1-ы мікрараён з боку завулка Набярэжнага.
-
Жылыя дамы ў 2-м мікрараёне.
-
Дом 18 на вуліцы Аэрадромная.
-
На вуліцы Караткевіча каля дзіцячага садка.
-
Дом 5 на вуліцы Караткевіча.
-
На ўездзе з боку вёскі Бялькішкі (цяпер аднайменная вуліца горада).
-
Кампазіцыя «Рукі атама».
-
Каля гімназіі
-
Жылыя пабудовы
Установы
-
Цэнтральная раённая бальніца.
-
Цэнтр культуры.
-
Гімназія.
-
Сярэдняя школа №3.
-
Аўтавакзал
-
Лядовая пляцоўка
-
Пажарнае дэпо.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Васілевіч Асяненка (нар. 1953) — беларускі архітэктар.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Островец стал городом (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2012. Праверана 29 сакавіка 2012.
- ↑ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 277.
- ↑ Новый Островец с тремя микрорайонами. Какие дома возводят в городе атомщиков? Архівавана 16 верасня 2021.
- ↑ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej // Codex diplomaticus ecclesiae cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis. T. 1, Krakow, 1948. Дакумент № 260.
- ↑ а б в Брэгер Г. Астравец // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 259. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 (руск.)
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Астравец, Астравецкага раёна, Маладзечанскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 25 красавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.
- ↑ а б Электробусы, новые магистральные улицы и жилые кварталы. Какие планы у белорусского города атомщиков на 2020 год?
- ↑ Ольга Хотянович. Сколько нас, островчан, показала перепись // газета «Астравецкая праўда», 10 октября 2020
- ↑ Национальный состав населения Гродненкой области Архівавана 10 кастрычніка 2021.
- ↑ Мизерные зарплаты, плохие жилищные условия, после работы «вечером все бухают»: работники о строительстве Белорусской АЭС Архівавана 10 кастрычніка 2021.
- ↑ Всесоюзная перепись населения 1959 г. Численность городского населения союзных республик (кроме РСФСР), их территориальных единиц, городских поселений и городских районов по полу . Демоскоп Weekly. Праверана 14 лютага 2019.
- ↑ Всесоюзная перепись населения 1970 г. Численность городского населения союзных республик (кроме РСФСР), их территориальных единиц, городских поселений и городских районов по полу . Демоскоп Weekly. Праверана 14 лютага 2019.
- ↑ Всесоюзная перепись населения 1979 г. Численность городского населения союзных республик (кроме РСФСР), их территориальных единиц, городских поселений и городских районов по полу . Демоскоп Weekly. Праверана 14 лютага 2019.
- ↑ Всесоюзная перепись населения 1989 г. Численность городского населения союзных республик, их территориальных единиц, городских поселений и городских районов по полу . Демоскоп Weekly. Праверана 14 лютага 2019.
- ↑ Статистический ежегодник Гродненской области. — Гродно, 2013. — С. 43-45.
- ↑ Статистический ежегодник Гродненской области. — Мн.: Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2018. — С. 44-46.
- ↑ Перепись населения 2009. Национальный состав Республики Беларусь. Том 3 Архівавана 18 лютага 2019.. — Мн., 2011 — С. 120—121.
- ↑ Национальный состав Гродненской области (бюллетень)
- ↑ Промышленность Архівавана 16 верасня 2021.
- ↑ Торговые объекты города Островца Архівавана 9 кастрычніка 2021.
- ↑ Ольга Хотянович. Можно ли на островецком рынке купить местные овощи и ягоды // Газета «Островецкая правда», 31 августа 2017
- ↑ Официальный сайт
- ↑ Торговые центры в Островце, торговые центры рядом со мной на карте — Яндекс. Карты
- ↑ ТД «Юлия», Островец — Рейтинг, отзывы, контакты(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2021. Праверана 9 кастрычніка 2021.
- ↑ https://www.sunhotel.by/ Архівавана 9 лістапада 2020.
- ↑ Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
- ↑ Учреждения образования района Островецкого района Архівавана 2 мая 2021.
- ↑ Кого возьмут в гимназию?
- ↑ а б «Могу объяснять одну тему и два, и пять, и десять раз». Репортаж из школы № 2 Островца, где в классах интегрированного обучения занимаются 12 ребят
- ↑ В белорусском городе атомщиков Островце открыли гимназию и детский сад
- ↑ В Островце открылась новая школа (+видео)
- ↑ В ОСТРОВЦЕ ОТКРЫЛАСЬ РАЙОННАЯ БОЛЬНИЦА — САМАЯ ТЕХНОЛОГИЧНАЯ В РЕГИОНЕ
- ↑ Островец: за 10 лет от городского поселка к самому быстрорастущему райцентру
- ↑ Государственное учреждение образования «Островецкая детская школа искусств» Архівавана 7 кастрычніка 2021.
- ↑ Государственное учреждение «Островецкий районный центр культуры и народного творчества» Архівавана 16 верасня 2021.
- ↑ Государственное учреждение культуры «Островецкая районная библиотека» Архівавана 16 верасня 2021.
- ↑ Многофункциональный культурный центр открылся в Островце
- ↑ Физкультура и спорт Архівавана 13 верасня 2021.
- ↑ РЕПОРТАЖ: Новейшая история Островца: превращение из горпоселка в атомград
- ↑ учреждение «Островецкая специализированная детско-юношеская школа олимпийского резерва»(недаступная спасылка)
Памылка ў зносках: тэг <ref>
з імем "at", вызначаны ў <references>
, не згадваецца ў папярэднім тэксце.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 47. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Брэгер Г. Астравец // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 259. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 219. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
- Jelski A. Ostrowiec (5) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat (польск.). — Warszawa, 1886. — S. 719.
- Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Астравец
- Геаграфічныя звесткі па тэме Астравец на OpenStreetMap
- Астравец на сайце Radzima.org
- Неафіцыйны сайт Астраўца Архівавана 24 лютага 2008.
- Астравец — westki.info Архівавана 3 сакавіка 2009.
- Афіцыйны сайт Астравецкага райвыканкама Архівавана 25 сакавіка 2017.
- Выява пергамена з першаю згадкаю пра Астравец Архівавана 19 лістапада 2005.
- Jurkau kutoczak — Юркаў куточак — Yury’s Corner. Астравецкія касцёлы Архівавана 24 мая 2012.