Падольскі сельсавет
Падольскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Астравецкі раён |
Уключае | 25 населеных пунктаў (2013) |
Адміністрацыйны цэнтр | Падольцы |
Дата ўтварэння | 3 красавіка 1959 |
Дата скасавання | 26 лютага 2013 |
Насельніцтва (2009) | 727 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Падо́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Падольцы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 3 красавіка 1959 года як Некрашунскі сельсавет у складзе Свірскага раёна Маладзечанскай вобласці шляхам аб’яднання скасаваных Караняцкага і Кемелішкаўскага сельсаветаў і часткі скасаванага Жукойненскага сельсавета (10 населеных пунктаў: Баране, Барова, Белая Вада, Дубрава, Клеўе, Марціянава, Падольцы, Судзішкі, Якабішкі, Ясень)[1]. Цэнтр — вёска Некрашуны. З 31 жніўня 1959 года ў складзе Астравецкага раёна. 2 снежня 1959 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Падольцы, сельсавет перайменаваны ў Падольскі[2][3]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Ашмянскага раёна[4][5]. 17 лістапада 1986 года 21 населены пункт перададзены ў склад Міхалішкаўскага сельсавета. У 2005 годзе скасаваны хутары Бруканішкі, Забелішкі, Ляшчынава і Навіна, 11 лістапада 2011 года — хутар Падбор’е[6].
26 лютага 2013 года сельсавет быў ліквідаваны, усе населеныя пункты — вёскі Барані, Белая Вада, Буйкі, Буцюрмы, Варзяны, Вялікія Свіранкі, Гадзілуны, Караняты, Малыя Свіранкі, Падольцы, Паляны, Попішкі, Ясень, хутары Барова, Вартачы, Дудка, Замэчак, Ізары, Камянічнік, Лявелішкі, Марцінова, Патока, Радзі, Ройсцішкі, Таборы — перададзеныя ў склад Кемелішкаўскага сельсавета, які быў перайменаваны ў Рытанскі сельсавет[7].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле перапісу 2009 года насельніцтва Падольскага сельсавета складала 727 чалавек[8], з іх 84,6 % — беларусы, 7,2 % — рускія, 5,1 % — палякі[9].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.
- ↑ Падольскі сельсавет (руск.) // Фондавы каталог дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
- ↑ «Об укрупнении сельских районов Белорусской ССР» (руск.) / Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962
- ↑ «Об образовании новых районов Белорусской ССР» (руск.) / Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 6 января 1965
- ↑ Решение Островецкого районного Совета депутатов от 11 ноября 2011 г. № 72 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Островецкого района Архівавана 9 мая 2021.
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.