Васіль Яфімавіч Чарнышоў
Васіль Яфімавіч Чарнышоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Цярэнцій Штыкаў | ||||||
Пераемнік | Віктар Ламакін | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзімір Шчарбакоў | ||||||
Пераемнік | Фёдар Маркаў | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Яўген Бугаёў | ||||||
Пераемнік | Кірыл Мазураў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхаіл Тупіцын | ||||||
Пераемнік | Фёдар Сіляеў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фёдар Баранаў | ||||||
Пераемнік | ? | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
26 жніўня 1908 |
||||||
Смерць |
12 лістапада 1969[1] (61 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | КПСС | ||||||
Член у | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | 1941—1944 | ||||||
Прыналежнасць | СССР | ||||||
Род войскаў | пяхота | ||||||
Званне |
|
||||||
Бітвы | Вялікая Айчынная вайна | ||||||
Узнагароды |
Васі́ль Яфі́мавіч Чарнышо́ў (26 жніўня 1908, с. Чырвонае цяпер Лівенскага раёна Арлоўскай вобласці — 12 лістапада 1969, Масква) — савецкі ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал-маёр (16.09.1943)
Член партыі з 1928 года, член ЦК КПСС з 1952 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1950—1969).
Герой Савецкага Саюза (01.01.1944).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1926 годзе прызваны ў шэрагі Чырвонай Арміі. У 1927 годзе скончыў Арлоўскае ваеннае пяхотнае вучылішча, у тым жа годзе дэмабілізаваўся. У 1930 годзе скончыў Бранскі камуністычны універсітэт, на камсамольскай, а з 1937 года на партыйнай рабоце.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года. Згодна з даследаваннем Беларускай службы Радыё «Свабода», партызанскі атрад пад кіраўніцтвам Чарнышова ўчыніў разню ў вёсцы Налібакі на Стаўпеччыне, у выніку якой загінулі 128 мірных жыхароў[2].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 студзеня 1944 года за паспяховае кіраўніцтва партызанскай барацьбой, асабістую мужнасць і адвагу генерал-маёру Васілю Чарнышову Яфімавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 3638)[3].
З 1944 года 1-ы сакратар Брэсцкага, у 1948—1950 гадах Мінскага абкама. У 1950—1951 гадах сакратар ЦК КП Беларускай ССР. На месца знятага ў 1950 годзе Мікалая Гусарава Старшыня СМ БССР А. Я. Кляшчоў, Старшыня Прэзідыума ВС БССР В. І. Казлоў, сакратар ЦК КП(б)Б М. В. Зімянін, намеснік Старшыні СМ БССР П. А. Абрасімаў прапаноўвалі кандыдатуру В. Я. Чарнышова[4], аднак яна была адхіленая.
У 1951—1959 гг. 1-ы сакратар Калінінградскага абкама, у 1959—1969 гадах 1-ы сакратар Прыморскага крайкома КПСС. У 1969 годзе намеснік старшыні Камітэта партыйнага кантролю пры ЦК КПСС.
Пахаваны на Новадзявочых могілках.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны шасцю ордэнамі Леніна, ордэнам Суворава 1-й ступені, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Імем Чарнышова названы каледж лёгкай прамысловасці ў Баранавічах. 9 чэрвеня 2007 года ва Уладзівастоку на фасадзе будынка па адрасе: вуліца Святланская, дом № 47, дзе раней размяшчаўся Прыморскі крайкам КПСС, устаноўлена мемарыяльная дошка ў памяць аб Чарнышове.
6 лістапада 2016 года на фасадзе Калінінградскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта ўстаноўлена мемарыяльная дошка В. Я. Чарнышову[5].
Зноскі
- ↑ а б Чернышёв Василий Ефимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Як партызаны забівалі маіх аднавяскоўцаў. 75 гадоў налібацкай бойні // Беларуская служба Радыё «Свабода»
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза белорусским партизанам» от 1 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 6 января (№ 1 (261)). — С. 1
- ↑ Д-р гіст. навук Эмануіл Іофе. Доверенное лицо Сталина(недаступная спасылка)
- ↑ Открыт памятный знак отцу-основателю Калининградской области . ИА Regnum (6 лістапада 2016). Праверана 7 лістапада 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- Чарнышоў Васіль Яўхімавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 240. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Васіль Яфімавіч Чарнышоў на сайце «Героі краіны»
- Біяграфія на knowbysight.info.
- Сапраўдны гаспадар краю Архівавана 11 лютага 2018..
- Біяграфія на сайце «Хронаса».
- Нарадзіліся 26 жніўня
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Нарадзіліся ў Лівенскім павеце
- Памерлі 12 лістапада
- Памерлі ў 1969 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Члены ЦК КПСС
- Асобы
- Генерал-маёры СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Суворава I ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Нарадзіліся ў Арлоўскай вобласці
- Першыя сакратары Брэсцкага абкама КП Беларусі
- Першыя сакратары Мінскага абкама КП Беларусі
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Постаці Баранавічаў
- Члены бюро ЦК КПБ
- Члены ЦК КПБ
- Сакратары ЦК КПБ
- Другія сакратары Баранавіцкага абкама КП Беларусі
- Першыя сакратары райкамаў КПБ
- Першыя сакратары Мінскага гаркама КП Беларусі
- Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны