Міхаіл Яраславіч
Міхаіл Яраславіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Андрэй Аляксандравіч | ||||||
Пераемнік | Юрый Данілавіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Святаслаў Яраславіч Цвярскі | ||||||
Пераемнік | Дзмітрый Грозныя Вочы | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1271[1][2] |
||||||
Смерць |
1318[2] ці 1319[1] |
||||||
Род | Рурыкавічы | ||||||
Бацька | Яраслаў Яраславіч | ||||||
Маці | Ксенія Юр'еўна[d][3] | ||||||
Жонка | Ганна Дзмітрыеўна[d][4][5] | ||||||
Дзеці | Дзмітрый Міхайлавіч Грозныя Вочы, Аляксандр Міхайлавіч[d][6][7], Васіль Міхайлавіч[d] і Канстанцін Міхайлавіч[d][8][9] | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхаіл Яраславіч (1271/1272 — 1318) — князь цвярскі (1282/1286—1318), вялікі князь уладзімірскі(1305—1318)
Падчас вялікага княжання вёў барацьбу з маскоўскім князем Юрыем Данілавічам, які да канца іх супрацьстаяння заняў выразна праардынскую пазіцыю, і Ноўгарадам. Пасля перадачы велікакняжацкага ярлыка маскоўскаму князю Юрыю Данілавіча, перамогі над ім і саюзнымі маскоўскаму князю татарамі ў Барценеўскай бітве, Міхаіл выкліканы ў Залатую Арду і загадам Узбек-хана забіты, а вялікае княжанне перайшло да маскоўскага князя.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся пасля смерці свайго бацькі Яраслава Яраславіча. У 1294 годзе Міхаіл Яраславіч ажаніўся з растоўскай князёўнай Ганнай Дзмітрыеўнай, пасля праслаўленай праваслаўнай царквой як святая дабраверная княгіня Ганна Кашынская.
У 1300 годзе ўдзельнічаў у паходзе рускіх на Ландскрону, але горад узялі да прыходу войск Міхаіла Яраславіча, і цвярское войска вярнулася дамоў.
У 1301 годзе ўдзельнічаў у Дзмітраўскім з’ездзе рускіх князёў.
Дата ўзыходжання на ўладзімірскі велікакняжацкі сталец у розных крыніцах падаецца або як 1304, або 1305 год. Гэта звязана з тым вялікі князь уладзімірскі Андрэй Аляксандравіч, які памёр у 1304 годзе, завяшчаў вялікае княжанне Міхаілу, але маскоўскі князь Юрый Данілавіч таксама прэтэндаваў на велікакняжацкі сталец. Як Міхаіл, так і Юрый паехалі на суд да хана. У выніку ханскую грамату ў 1305 атрымаў Міхаіл і, прыехаўшы ва Уладзімір, быў узведзегы Мітрапалітам на сталец.
У перапісцы паміж Міхаілам і канстанцінопальскім патрыярхам Ніфантам I (якая адбылася ў 1310—1314 гадах), выкарыстана зварот вялікі князь усяе Русі — на той момант, гэта першае вядомае выкарыстанне такога звароту да кіраўнікоў Русі. Мяркуецца, што тытул «усяе Русі» быў прыняты ў 1305 годзе, па аналогіі з аналагічнай прыстаўкай у праваслаўных іерархаў.
Летапіс за 1285 паведамляе: «Того же лета заложен бысть на Тфери церковь каменна благоверным князем Михаилом Ярославичем и матерью его княгинею Оксиньею, и преподобным Симеоном»[10]. Гэта быў першы на Русі пасля мангольскага нашэсця Спаса-Праабражэнскі сабор.
У 1293 годзе Дзюдзенева раць мінула Цвер, але горад разарыў баскак Тахта-Цімур (Тахтамір). Міхаіл перайшоў на бок растоўска-яраслаўскіх князёў, якія былі саюзнікамі Андрэя Аляксандравіча ў яго барацьбе супраць старэйшага брата Дзмітрыя, і 1294 годзе ажаніўся з дачкой растоўскага князя Дзмітрыя, Ганнай (пасля Св. Ганнай Кашынскай), такім чынам атрымаўшы правы на Кашынскі ўдзел. Дзмітрый Аляксандравіч перад смерцю (1294) нейкі час жыл у Цверы. У 1295 годзе Міхаіл заключыў саюз з Ноўгарадам «ці ад татарына, ці ад каго-небудзь іншага».
Барацьба з Масквой
[правіць | правіць зыходнік]Пасля смерці вялікага князя Андрэя Аляксандравіча (1304) разгарнулася барацьба паміж Міхаілам Яраславічам Цвярскім, які атрымаў ярлык на вялікае княжанне ўладзімірскае, і Юрыем Данілавічам Маскоўскім. Барацьба адбывалася за ўдзелы (Пераслаўль-Залескі 1305, Кастрама 1305, 1317, Гарадзец і Ніжні Ноўгарад 1311—1312), за ўплыў у Ноўгарадзе (Міхаіл арганізоўваў харчовую блакаду ў Таржку ў 1312, а таксама распачаў безвыніковы паход на сам Ноўгарад у 1314), за саюз з царквой (пасля смерці мітрапаліта Максіма ў 1305 годзе мітрапалітам стаў галіцкі іерарх Пётр, а не цвярскі — Геронцій). Міхаіл двойчы хадзіў на Маскву (1305 і 1308), але не змог яе ўзяць. У 1317 годзе ў Барценеўскай бітве цверычы разбілі масквічоў і татараў, а таксама стаялі з імі па двух берагах Волгі пад Кастрамой. У 1314 годзе цверычы пад Таржком разбілі наўгародцаў, і двойчы, у 1314 і 1317 гадах, стаялі з імі пад Цверру па двух берагах Волгі.
Гібель
[правіць | правіць зыходнік]Неўзабаве пасля Барценеўскай бітвы Канчака, якая патрапіла ў палон, памерла ў Цверы, цвярскі пасол быў забіты ў Маскве, і абодва князі паехалі ў Арду. Міхаіл прыехаў да хана пазней свайго суперніка. Юрый паспеў настроіць Узбека супраць цвярскога князя.
Адбыўся ханскі суд, пасля якога князя пасадзілі ў калодкі. Праз месяц, пасля доўгіх пакут і катаванняў, Міхаіл Цвярскі быў забіты людзьмі Юрыя Данілавіча і Каўгадыя. Труна з целам князя была перавезена ў Цвер толькі праз год, пасля заключэння дагавора паміж Юрыем і сынам Міхаіла Яраславіча Аляксандрам. Князь Міхаіл пахаваны ў Спаса-Праабражэнскім саборы на беразе Волгі (знесены ў савецкі час).
Кананізацыя
[правіць | правіць зыходнік]Міхаіл Цвярскі кананізаваны Рускай праваслаўнай царквой у ліку дабраверных[11] у 1549 годзе на другім Макар’еўскім саборы ў Маскве. У 1632 годзе адбылося здабыццё мошчаў князя. Дзень памяці — 5 снежня.
-
Свв. Міхаіл і Ксенія Цвярскія. Ікона. Цвер. Канец XVII ст.
-
Міхаіл Цвярскі. Ікона
-
Міхаіл Цвярскі. Ікона канца XIX-пачала XX стагоддзя.
Сям’я і дзеці
[правіць | правіць зыходнік]Жонка — з 1294 года Ганна Кашынская, дачка Дзмітрыя Барысавіча Растоўскага.
Дзеці:
- Феадора.
- Дзмітрый Міхайлавіч Грозныя Вочы — вялікі князь цвярскі (1318—1326) і ўладзімірскі (1322—1326), ажаніўся з літоўскай князёўнай Марыяй Гедзімінаўнай.
- Аляксандр Міхайлавіч Цвярскі — вялікі князь цвярскі (1326—1328, 1337—1339) і ўладзімірскі (1326—1327), ажаніўся меркавана з галіцкай князёўнай Анастасіяй Юр’еўнай.
- Канстанцін Міхайлавіч Цвярскі — вялікі князь цвярскі (1328—1337, 1339—1345), ажаніўся з маскоўскай князёўнай Соф’яй Юр’еўнай.
- Васіль Міхайлавіч Кашынскі — князь кашынскі і вялікі князь цвярскі (1349—1368), ажаніўся са смаленскай князёўнай Аленай Іванаўнай.
Ушавананне памяці
[правіць | правіць зыходнік]- Князь Міхаіл намаляваны на помніку «Тысячагоддзе Расіі» у Вялікім Ноўгарадзе.
- 23 мая 2008 года на Савецкай плошчы Цверы адкрыты конны помнік Міхаілу Яраславічу — нябеснаму заступніку горада — працы скульптара Андрэя Кавальчука.
- У Гарадскім садзе Цверы, каля Волжскага спуску, збудаваны паклонны крыж Міхаілу Яраславічу. У месцы ўпадзення Цьмакі ў Волгу ўзведзена царква Міхаіла Цвярскога.
- Князь Міхаіл Яраславіч выведзены Дзмітрыем Балашовым у рамане «Вялікі стол».
-
Міхаіл Яраславіч на Помніку «1000-годдзе Расіі» у Вялікім Ноўгарадзе
-
Царква Міхаіла Цвярскога на востраве Перамогі ў Цверы (2002 год)
У геральдыцы
[правіць | правіць зыходнік]Намаляваная на гербе Цверы карона сімвалізуе Міхаіла Яраславіча — першага ў рускай гісторыі главу дзяржавы, які зваўся «самадзержцам». Сцяг Цверы на адным боку мае выяву герба горада, на іншым — Міхаіла Яраславіча і надпіс «Михаил Ярославич, покровитель города» («Міхаіл Яраславіч, заступнік горада»)[12][13](недаступная спасылка)[14].
Зноскі
- ↑ а б В. Р—в Михаил Ярославич // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XIXа. — С. 487.
- ↑ а б zespół autorów Інтэрнэт-энцыклапедыя PWN Праверана 22 снежня 2022.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Анна, святые русские // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. Ia. — С. 791–792.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Александр Михайлович, князь тверской // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. I. — С. 392–393.
- ↑ А. А. Кр. Александр Михайлович // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1835. — Т. 1. — С. 468–469.
- ↑ Константин Михайлович // Русский биографический словарь — СПб.: 1903. — Т. 9. — С. 119–120.
- ↑ А. Э. Константин Михайлович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XVI. — С. 72–73.
- ↑ [Троицкая летопись. — М.,1950. с. 343 ]
- ↑ Святы дабраверны князь Міхаіл Цвярскі
- ↑ Гісторыя эмблемы і сімвала Архівавана 1 жніўня 2012. Цверы на афіцыйным сайце Адміністрацыі горада Цверы
- ↑ Отечестволюбец… Архівавана 29 кастрычніка 2007. Материалы международной научной конференции «Великий князь Тверской и Владимирский Михаил Ярославич: личность, эпоха, наследие», ноябрь 1996 г.
- ↑ Сцяг Цверы
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тверские (великие и удельные князья) // Русский биографический словарь : в 25-ти томах. — СПб.—М., 1896—1918. (руск.)
- Кучкин В. А. Повести о Михаиле Тверском: Историко-текстологическое исследование. — М.: Наука, 1974. — 291 с. — 7 200 экз. (в пер.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся ў 1271 годзе
- Нарадзіліся ва Уладзіміры (Расія)
- Памерлі ў 1318 годзе
- Памерлі ў 1319 годзе
- Асобы
- Святыя паводле алфавіта
- Рускія праваслаўныя святыя
- Князі наўгародскія
- Князі цвярскія
- Вялікія князі ўладзімірскія
- Кананізаваныя князі
- Забітыя манархі
- Пасмяротныя дзеці
- Кананізаваныя ў XVI стагоддзі
- Манамахавічы