Кацян Сутоевіч
Кацян Сутоевіч | |
---|---|
Нараджэнне |
XII стагоддзе |
Смерць |
1241 |
Бацька | Suthoi, Khan of the Cumans[d][2] |
Дзеці | Мангуш[d], Лізавета Куманская[d], Марыя Кацянаўна[d] і NN of the Cumans[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кацян Сутоевіч (венг.: Kötöny; † каля 1240) — палавецкі хан з дынастыі Тэртэраўцаў (Тэртэр-аба). У гістарычнай літаратуры сустракаюцца розныя транскрыпцыі яго імя (Köten, Kutan, Kuthen, Kuthens, Kotyan, Kotjan, Koteny, Kötöny, Kuethan, Кутен, Хотен).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1205 годзе, пасля смерці князя Галіцкага Рамана Мсціславіча, Кацян, разам з братам сваім Самагурам, удзельнічаў у паходзе Рурыка Расціславіча і Ольгавічаў на Галіч — і ледзь не патрапіў у палон. У 1223 г., пасля татарскага нашэсця на Палавецкую зямлю, Кацян явіўся ў Галіч да зяця свайго, князя Мсціслава Мсціславіча, і папрасіў яго і ўсіх рускіх князёў аказаць яму дапамогу супраць манголаў — якая і была паабяцана і аказана (гл. Бітва на рацэ Калцы).
У 1225 годзе Мсціслаў прыводзіў Кацяна да сябе, збіраючыся ісці на ляхаў, якія былі ў саюзе з Даніілам Раманавічам, а ў 1228 Кацян дапамагаў вялікаму князю кіеўскаму Уладзіміру Рурыкавічу — ізноў жа, супраць Данііла. Аднак, пазней полаўцы Кацяна дапамагалі ўжо Даніілу — супраць Венгрыі.
У 1237 годзе разбіты манголамі Батыя Кацян бег з 40 тысячамі аднапляменнікаў у Венгрыю, дзе кароль Бела IV міласціва прыняў яго ў падданства і даў ім землі для пасялення. Наўзамен за паданне Кацяну і яго людзям венгерскага падданства, — полаўцы, якія раней спалучалі ўсходняе хрысціянства з пакланеннем Тэнгры, прынялі каталіцтва. Афіцыйна з гістарычных крыніц вядома, што Кацян быў хрышчоны па лацінскім абрадзе ў 1239 г. Адна з дочак Кацяна, вядомая як Лізавета Куманская, была заручана (і пазней узяла шлюб) з сынам Белы IV, якія пазней стаў Стэфанам (Іштванам) V Венгерскім.
Аднак, венгерская арыстакратыя, памятаючы ранейшую пераменнасць хана Кацяна, ставілася да полаўцаў з вялікім недаверам. Літаральна напярэдадні Мангольскага ўварвання ў Венгрыю, дваране-змоўшчыкі забілі Кацяна і яго сыноў у Пешце (падазраючы, хутчэй за ўсё, беспадстаўна, што Кацян можа перайсці на бок Батыя)[3]. Пасля смерці любімага кіраўніка большая частка полаўцаў (куманаў, кунаў) адраклася ад каталіцтва і перайшла ў падданства да балгарскага цара Каламана I[4]. Частка полаўцаў (уключаючы і Лізавету Куманскую) засталася ў Венгрыі[5].
Вядомыя нашчадкі
[правіць | правіць зыходнік]- у хрышчэнні Лізавета (1239?—1290?), жонка венгерскага караля.
- у хрышчэнні Марыя, жонка галіцкага князя Мсціслава Удатнага.
- жонка Наруа дэ Тусі (Narjot de Toucy), рэгента Лацінскай імперыі
Зноскі
- ↑ Magyar életrajzi lexikon / пад рэд. K. Ágnes — Budapest: Akadémiai Kiadó, 1967. Праверана 12 верасня 2024.
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ Гэта забойства апісана ў рамане Васіля Яна, «Батый» — глава «Канец хана Кацяна».
- ↑ Пазней, у 1280—1322 гг., Тэртэраўцы валадарылі ў Балгарыі
- ↑ Астатнія кацянаўцы засялілі камітаты Надзькуншаг (Вялікую Куманію), Кішкуншаг (Малую Куманію) і Ноград. Іх нашчадкі жывуць там дагэтуль, называюць сябе куманамі (у Надзькуншагу і Кішкуншагу) і палоцамі (у Ноградзе), хоць да XVIII стагоддзя зусім забыліся палавецкую мову.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Котян Сутоевич // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.