Атле Сельберг
Атле Сельберг | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 чэрвеня 1917[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 жніўня 2007[3][2][…] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Уле Сельберг[d] |
Жонка | Хедвіг Сельберг[d][5][6] |
Дзеці | Ingrid Maria Selberg[d][7] |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | тэорыя лікаў |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Атле Сельберг (нарв.: Atle Selberg; 14 чэрвеня 1917 — 6 жніўня 2007) — нарвежскі матэматык, вядомы сваімі працамі ў галіне аналітычнай тэорыі лікаў і тэорыі аўтаморфных функцый.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сельберг нарадзіўся ў 1917 годзе ў нарвежскім горадзе Лангесун (Langesund). Атрымаў адукацыю ва Універсітэце Осла, які скончыў у 1943 годзе, атрымаўшы ступень Ph.D.
У 1942 годзе ён даказаў, што канчатковая доля ўсіх нулёў дзэта-функцыі Рымана ляжыць на крытычнай прамой Re(s)=1⁄2. У 1947 годзе распрацаваў «метад рэшата Сельберга», які прымяняўся ў даследаванні пытанняў аналітычнай тэорыі лікаў. У 1948 годзе (паралельна з Эрдзёшам) атрымаў элементарны доказ асімптатычнага закона размеркавання простых лікаў, апублікаваў яго і ў 1950 годзе быў удастоены за гэта Філдсаўскай прэміі.
Знайшоў адзін з элементарных доказаў тэарэмы Дырыхле пра простыя лікі ў арыфметычнай прагрэсіі.
Пераехаўшы ў ЗША, пачаў працу ў Інстытуце перспектыўных даследаванняў у Прынстане (штат Нью-Джэрсі). У 1956 годзе ён апублікаваў адну з найбольш значных сваіх прац, у якой даказваў формулу, якая атрымала назву «Формула следа Сельберга» (ужываецца ў тэорыі аўтаморфных функцый, у тэорыі прадстаўленняў і іншых раздзелах матэматыкі і фізікі).
У 1986 годзе за яго працы па тэорыі лікаў, дыскрэтным групам і аўтаморфным формам Сельберг быў удастоены Прэміі Вольфа. Таксама ён быў абраны членам Нарвежскай акадэміі навук, Дацкай каралеўскай акадэміі навук і Амерыканскай акадэміі гуманітарных і дакладных навук.
Сельберг быў жанаты, меў двух дзяцей. Памёр 6 жніўня 2007 года ад сардэчнай недастатковасці.
Зноскі
- ↑ Encyclopædia Universalis — Encyclopædia Britannica, 1968.
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ http://www.ias.edu/newsroom/announcements/view/1186683853.html
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #117725161 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Dyson G. Turing's Cathedral: The Origins of the Digital Universe, Los orígenes del universo digital — Pantheon Books, 2012. — ISBN 978-1-4000-7599-7
- ↑ Norsk biografisk leksikon — Kunnskapsforlaget. — ISSN 2464-1502
- ↑ а б в г MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ↑ а б в https://www.ias.edu/scholars/atle-selberg
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 14 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1917 годзе
- Памерлі 6 жніўня
- Памерлі ў 2007 годзе
- Памерлі ў Прынстане
- Выпускнікі ўніверсітэта Осла
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Дацкай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Камандоры з зоркай ордэна Святога Олафа
- Лаўрэаты Філдсаўскай прэміі
- Лаўрэаты прэміі Вольфа па матэматыцы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Матэматыкі ў тэорыі лікаў
- Матэматыкі Нарвегіі
- Матэматыкі XX стагоддзя
- Памерлі ад сардэчнай недастатковасці