Перайсці да зместу

Жан-Крыстоф Ёкоз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жан-Крыстоф Ёкоз
фр.: Jean-Christophe Yoccoz
Дата нараджэння 29 мая 1957(1957-05-29)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 верасня 2016(2016-09-03)[1][2] (59 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Жан Ёкоз[d]
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта, шахматыст
Навуковая сфера матэматыка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Міхаэль Герман[d][5][7]
Вядомыя вучні Марыа Панс[d][6]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жан-Крыстоф Ёкоз (фр.: Jean-Christophe Yoccoz; 29 мая 1957, Парыж, Францыя — 3 верасня 2016, там жа) — французскі матэматык, лаўрэат міжнародных прэмій. Знакаміты работамі па дынамічных сістэмах.

Скончыў ліцэй Людовіка Вялікага, быў сярэбраным прызёрам Міжнароднай матэматычнай алімпіяды 1973 года, і залатым — алімпіяды 1974 года. У 1975 годзе ён быў першым у спісе тых, хто здаў іспыты ў Вышэйшую нармальную школу, а ў 1977 годзе здаў іспыт на права выкладання матэматыкі ў школах вышэйшай ступені (l’agrégation de mathématiques). У 1981—1983 гадах быў прызваны на ваенную службу, служыў у Бразіліі. Пасля дэмабілізацыі ён у 1985 годзе пад кіраўніцтвам Мішэля Эрмана абараніў дысертацыю ў Політэхнічнай школе, а затым атрымаў выкладчыцкую пасаду ва ўніверсітэце Парыж-Поўдзень XI.

Узнагароды і званні

[правіць | правіць зыходнік]
  • 1984 — Бронзавы медаль Нацыянальнага цэнтра навуковых даследаванняў
  • 1988 — Прэмія Салема
  • 1991 — Прэмія імя Іофэ Французскай акадэміі навук
  • 1994 — Філдсаўская прэмія
  • 1995 — кавалер Ордэна Ганаровага легіёна (з 2011 — афіцэр ордэна)

Зноскі