Перайсці да зместу

Рускі фашызм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Рускі фашызм — перыяд развіцця рускага нацыяналізму у 1930—1940-я гады, які характарызуецца сімпатыяй італьянскаму фашызму, ярка выяўленым антыкамунізмам і антысемітызмам.

Рускі фашызм мае свае карані ў рухах, вядомых у гісторыі як «чорная сотня»[1] і «белы рух».

Рускі фашызм быў пашыраны сярод белаэмігранцкіх колаў, што жылі ў Германіі, Маньчжоў-го і ЗША.

У Германіі і ЗША (у адрозненне ад Маньчжоў-го) палітычнай актыўнасці яны практычна не вялі, абмяжоўваючыся выданнем газет і брашур. З пачаткам Другой сусветнай вайны рускія фашысты ў Германіі падтрымалі Гітлера і ўліліся ў шэрагі рускіх калабарацыяністаў.

Зноскі