Чатырнаццаць святых памочнікаў
Выгляд
Чатырнаццаць святых памочнікаў — у традыцыі Рымска-каталіцкага Касцёла чатырнаццаць старажытных святых, якія шануюцца як адзіная група з часоў эпідэміі чумы 1346—1349 гг.; іх шанаванне распаўсюдзілася з Германіі на іншыя краіны. Агульнае свята Чатырнаццаці святых памочнікаў — 8 жніўня — у новым календары (1969 г.) скасавана. Спіс святых:
- Акакій (8 мая, 16 студзеня)
- Варвара (4 снежня)
- Віт (15 чэрвеня)
- Уласій Севастыйскі (3 лютага)
- Георгій Пераможца (23 красавіка)
- Дзіянісій Парыжскі (9 кастрычніка)
- Яўстафій (20 верасня)
- Кацярына Александрыйская (24 лістапада)
- Кірыяк (8 жніўня)
- Маргарыта (Марына) Антыяхійская (20 ліпеня)
- Панцеляймон (27 ліпеня)
- Хрыстафор (25 ліпеня)
- Эгідзій (1 верасня)
- Эразм (2 чэрвеня)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Joachim Schäfer. Vierzehn heilige Nothelfer (ням.). Ökumenisches Heiligenlexikon. Праверана 13 жніўня 2017.