Іаан Дамаскін
Іаан Дамаскін | |
---|---|
араб. يوحنا الدمشقي | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | каля 675[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 снежня 749[2] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Sarjun ibn Mansur[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | багаслоў, пісьменнік, клірык, філосаф, астраном, кампазітар |
Мова твораў | візантыйская мова[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іаан Дамаскін (~675, Дамаск — 4 снежня 749) — багаслоў, філосаф і паэт, адзін з так званых айцоў царквы.
Нарадзіўся ў знатнай арабскай сям'і хрысціянскага веравызнання. Атрымаў рознабаковую энцыклапедычную адукацыю. Спачатку, відаць, быў прыбліжаным халіфа, потым стаў манахам. Выступіў вядучым ідэйным кіраўніком г.зв. іконапаклоннікаў, абаронцам буйнога манастырскага землеўладання, адстойваў тэзіс аб перавазе духоўнай улады над свецкай, быў завяршальнікам і сістэматызатарам грэчаскай патрыстыкі. Імкнучыся ўпарадкаваць сучасныя яму навукі пад эгідай царквы на аснове Арыстоцелевай логікі, заклаў асновы схаластычнага метаду сярэднявечнай тэалогіі. Яго пяру належаць шматлікія творы філасофскага і багаслоўскага характару, сярод якіх галоўным была «Крыніца ведаў» (~742) — своеасаблівая энцыклапедыя філасофскіх і багаслоўскіх звестак, якія аказалі вялікі ўплыў на фарміраванне сярэдневяковай схаластыкі. Традыцыя праваслаўнай кніжнасці прыпісвае яму аўтарства трактата аб «Осьми честий слова». Яму ж прыпісваецца аўтарства трактату «Граматыка славянскай мовы»[3]. Яго творы ў скарочаным выглядзе і перакладах былі пашыраны ў Заходняй Еўропе, у славянскіх краінах і на Русі. У гісторыю літаратуры Іаан Дамаскін увайшоў як славуты паэт-гімнограф. У літургічнай лірыцы ён ускладніў архітэктоніку канона, дапоўніў яе акравершамі і ператварыў яе ў структуру, якая глыбока ўздзейнічала на ўяўленне чытача і слухача прадуманасцю і стройнасцю.[4]
Зноскі
- ↑ Ioannes Damascenus // http://digitale.beic.it/primo_library/libweb/action/search.do?fn=search&vid=BEIC&vl%283134987UI0%29=creator&vl%28freeText0%29=Ioannes%20Damascenus%20 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ BeWeB Праверана 14 лютага 2021.
- ↑ Выдавалася, м.інш., у друкарні Мамонічаў (1586).
- ↑ Скарына Ф.: Творы… С. 182.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 182. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іаан Дамаскін
- Нарадзіліся ў 675 годзе
- Нарадзіліся ў Дамаску
- Памерлі 4 снежня
- Памерлі ў 749 годзе
- Памерлі ў Палесціне
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў 670-я гады
- Памерлі ў VIII стагоддзі
- Постаці сірыйскай філасофіі
- Айцы Царквы
- Іканапіс
- Дактары Касцёла
- Праваслаўныя гімнографы
- Патрыстыка
- Каталіцкія і праваслаўныя святыя
- Хрысціянскія святыя VIII стагоддзя
- Стагадовыя доўгажыхары
- Постаці багаслоўя VIII стагоддзя
- Крытыкі ісламу