Іакаў (Касцючук)
Выгляд
Іакаў | |
---|---|
Адукацыя | |
Дзейнасць | архіепіскап, дыякан, ардынарый, ігумен, прэсвітар |
Месца працы | |
Нараджэнне |
22 кастрычніка 1966 (57 гадоў) |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іакаў (польск.: Jakub Kostiuczuk, Ян Касцючук; нар. 22 кастрычніка 1966, Нараў, Польшча), архіерэй Польскай праваслаўнай царквы, епіскап Беластоцкі і Гданьскі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў электратэхнікум у Беластоку. У 1987 годзе паступіў у Супрасльскі Свята-Благавешчанскі манастыр, дзе быў узведзены ў сан дыякана. У 1989 годзе ўзведзены ў сан іерэя. У 1992 годзе скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію. У 1993 годзе прыняў манаскі пострыг.
З 1995 года выкладае ў Хрысціянскай Багаслоўскай Акадэміі ў Варшаве. У 1998 годзе стаў намеснікам Свята-Благавешчанскага манастыра ў Супраслі, духоўнікам Брацтва Праваслаўнай Моладзі. У тым жа годзе ўзведзены ў сан епіскапа Супрасльскага. У 1999 прызначаны епіскапам Беластоцкім і Гданьскім.
Зноскі
Катэгорыі:
- Выпускнікі Маскоўскай духоўнай акадэміі
- Нарадзіліся 22 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1966 годзе
- Нарадзіліся ў Гайнаўскім павеце
- Узнагароджаныя Крыжам Заслугі
- Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Ганаровыя грамадзяне Беластока
- Епіскапы Беластоцка-Гданьскай епархіі