Іван Ануфрыевіч Карскі
Выгляд
Іван Ануфрыевіч Карскі | |
---|---|
Дата нараджэння | XIX стагоддзе |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | навуковец |
Альма-матар |
Іван Ануфрыевіч Карскі — беларускі фалькларыст канца 19 ст., карэспандэнт Паўла Шэйна. Дзядзька знакамітага філолага Яўхіма Карскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Іван Карскі нарадзіўся ў сям'і прычотніка ў Лашы. У 1853 скончыў духоўнае вучылішча ў Жыровіцах і быў пераведзены ў семінарыю, аднак у 1855 пакінуў яе праз слабое здароўе. Да 1863 працаваў настаўнікам у Валожыне, пазней — псаломшчыкам у розных прыходах Беларусі і Літвы. Падчас перапіскі з Шэйнам, у 1886–1897, быў псаломшчыкам у Цытавянах. Запісаў з уласнай памяці і перадаў Шэйну мноства звестак аб жыцці, побыце і культуры сялян Гродзеншчыны. Матэр'ялы Карскага ўвашлі ў трохтомны збор беларускага фальклора, падрыхтаваны Шэйнам.[1]
Зноскі
- ↑ Н. В. Новиков. Павел Васильевич Шейн: книга о собирателе и издателе русского и белорусского фольклора. Минск, 1972. Сс. 179–182.