Іван Майсеевіч Стальмашонак
Іван Майсеевіч Стальмашонак | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 красавіка 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 студзеня 1976 (73 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, медыцынскі адміністратар, хірург |
Навуковая сфера | хірургія і гематалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат медыцынскіх навук (1937) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Аляксей Аляксеевіч Хартонік і Уладзімір Аляксандравіч Кацько |
Узнагароды |
Іва́н Майсе́евіч Стальмашо́нак[1] (30 красавіка 1902, в. Хімное Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці — 12 студзеня 1976) — вядомы беларускі хірург. Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1948), аўтар навуковых работ па пераліванню крыві, брушной хірургіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Хімнае (Хімное) Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Закончыў медыцынскі факультэт БДУ, працаваў дырэктарам школы медсясцёр Таварыства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, асістэнтам хірургічнай клінікі Беларускага медыцынскага інстытута і дэканам яго санітарна-гігіенічнага факультэта, намеснікам дырэктара інстытута па вучэбнай частцы, загадчыкам Мінскага гарадскога аддзела аховы здароўя, начальнікам упраўлення падрыхтоўкі кадраў Наркамата аховы здароўя БССР. Быў дырэктарам Беларускага Навукова даследчага інстытута пералівання крыві (з 1937 па 1941 год і ў 1944—1954 гадах)[2]. У гады Другой Сусветнай вайны — галоўны хірург эвакашпіталяў, начальнік лячсанупраўлення Наркамата аховы здароўя БССР, пасля вайны — дырэктар Мінскага медыцынскага інстытута.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя напрамкі навуковай і практычнай дзейнасці Стальмашонка — рашэнне праблем хірургічнага лячэння хвароб і пашкоджанняў стрававальнай сістэмы, асабліва стрававода, а так сама праблем службы пералівання крыві. Ён першым у Беларусі выканаў некалькі складаных аперацый на страўнікава-кішачным тракце. Актыўна спрыяў развіццю ў рэспубліцы дзіцячай хірургіі і ўдасканаленню падрыхтоўкі медыцынскіх кадраў Беларусі рознага ўзроўню.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Заслугі І. М. Стальмашонка перад Беларуссю адзначаны не толькі ордэнамі і медалямі, але і званнямі заслужанага ўрача БССР і ганаровага грамадзяніна горада Асіповічы.
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ История центра (руск.) // Сайт ДУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Стальмашонак Іван Майсеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 139. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Стальмашонак Іван Майсеевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Стельмашонок Иван Моисеевич (17.04.1902 — 12.01.1976 гг.) Архівавана 15 студзеня 2020. (руск.) // Віртуальны музей Слонімскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа
- Иван Стельмашонок. Звание — народный профессор Архівавана 14 жніўня 2022. (руск.) // Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Музейный комплекс «Дорога памяти»(недаступная спасылка) (руск.)
- Стельмашонок Иван Моисеевич Архівавана 14 жніўня 2022. (руск.) // Праект «Память народа»
- Стельмашонок Иван Моисеевич(недаступная спасылка) (руск.) // Праект «Память народа»
- Нарадзіліся 30 красавіка
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйскім павеце
- Памерлі 12 студзеня
- Памерлі ў 1976 годзе
- Выкладчыкі БДМУ
- Кандыдаты медыцынскіх навук
- Выпускнікі медыцынскага факультэта БДУ
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР
- Выдатнікі аховы здароўя (СССР)
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Хірургі СССР
- Хірургі Беларусі
- Гематолагі СССР
- Ганаровыя грамадзяне Асіповічаў
- Рэктары Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Медыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Афіцэры СССР
- Нарадзіліся ў Асіповіцкім раёне
- Постаці беларускай аховы здароўя