Іван Мештравіч
Іван Мештравіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 жніўня 1883[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 15 студзеня 1962 (78 гадоў) ці 16 студзеня 1962[3][4] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Mate Meštrović[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Заграб[6] |
Узнагароды | |
mdc.hr/mestrovic (харв.) (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іван Ме́штравіч (ⓘ), (харв.: Ivan Meštrović,15 жніўня 1883, Урполье, Аўстра-Венгрыя (цяпер Харватыя) — 16 студзеня 1962, Саўт-Бенд, штат Індыяна) — харвацкі скульптар і архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Іван Мештравіч нарадзіўся ў 1883 годзе ў Славоніі ў невялікім пасёлку Урполье непадалёк ад Джакава, у сям’і каменячосаў. З дзяцінства адрозніваўся выдатнымі мастацкімі здольнасцямі. Навучаўся спачатку ў Спліце ў Харальда Білініча; потым, у 1901—1905 гадах — у Вене, у Акадэміі мастацтваў. У маладосці Мештравіч займаўся таксама жывапісам, аднак затым сканцэнтраваўся на скульптуры, галоўным чынам, на партрэтнай. Пасля заканчэння вучобы жыў спачатку ў Італіі, затым у Парыжы, дзе пазнаёміўся з Агюстам Радэнам, які высока ацаніў талент маладога скульптара, а таксама з Маёлем і Бурдэлем. Падчас Першай сусветнай вайны быў адным з удзельнікаў Югаславянскага камітэта ў Лондане, які змагаўся за незалежнасць паўднёвых славян ад Аўстра-Венгрыі. Пасля заканчэння вайны вярнуўся на радзіму. У 1922 г. стаў дырэктарам Акадэміі мастацтваў у Заграбе.
На 1920-30-я гады прыйшоўся пік творчай актыўнасці Мештравіча, у гэты час ён стварыў большую частку сваіх знакамітых скульптур.
Пасля пачатку Другой сусветнай вайны быў арыштаваны ўсташамі, — аднак, у 1942 г., пры садзейнічанні Ватыкана, вызвалены і змог з’ехаць у Швейцарыю. у 1947 г. пераехаў у ЗША. У 1954 годзе атрымаў амерыканскае грамадзянства. Выкладаў у амерыканскіх універсітэтах. Пахаваны на радзіме, у маўзалеі, праект якога Мештравіч стварыў сам, у вёсцы Атавіцы непадалёк ад Дрніша.
Свой дом у Спліце і размешчаныя ў ім працы аўтар у 1952 завяшчаў рэспубліцы Югаславія. У наш час у ім функцыянуе музей Івана Мештравіча.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]Найбольш вядомыя творы Мештравіча:
Помнікі:
- Гргур Нінскі, Спліт
- Ёсіп Юрай Штросмаер, Заграб
- Помнік невядомаму герою на гары Авала, Бялград
- Манумент перамогі ў крэпасці Калемегдан, Бялград
- Святазар Мілеціч, Нові-Сад
- Пётр II Петравіч Негаш, Лоўчан, Чарнагорыя
- Нікола Тэсла, Бялград і Заграб
- Марка Маруліч, Спліт
- Гісторыя харватаў, Народны музей, Бялград (копія перад будынкам Заграбскага ўніверсітэта)
- Фантан «Крыніца жыцця» ля Харвацкага нацыянальнага тэатра ў Заграбе;
- Статуі індзейцаў у Гранд-парку, Чыкага
- Мілая Гойсаліч, Оміш
Збудаванні:
- Кашталет, перабудаваная Мештравічам старадаўняя сядзіба, Каштала
- Маўзалей Негаша на гары Лоўчан, Чарнагорыя
- Маўзалей Мештравічаў, Атавіцы.
- Маўзалей сямейства Рачыч, Цаўтат
Зноскі
- ↑ Ivan Meštrovic // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ivan Mestrovic // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 24 студзеня 2020.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118828215 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118828215 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 сакавіка 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тупицын И. К. Иван Мештрович. — М., 1967. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іван Мештравіч
- Сайт Фонду Мештравіча (англ.), (харв.)
- Фатаграфіі прац Мештравіча
- Старонкі, якія ўжываюць пашырэнне Phonos
- Нарадзіліся 15 жніўня
- Нарадзіліся ў 1883 годзе
- Нарадзіліся ў Каралеўстве Харватыя
- Памерлі 15 студзеня
- Памерлі ў 1962 годзе
- Памерлі 16 студзеня
- Памерлі ў Індыяне
- Пахаваныя ў Харватыі
- Выпускнікі Венскай акадэміі мастацтваў
- Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Скульптары Харватыі
- Архітэктары Харватыі
- Выпускнікі Заграбскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Сірак'юскага ўніверсітэта
- Архітэктары Чарнагорыі