Ірына Паладзеўна Ползік
Ірына Паладзеўна Ползік | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 красавіка 1961 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 красавіка 2012 (50 гадоў) |
Месца пахавання | |
Дзеці | Францішак Валянцінавіч Вячорка |
Род дзейнасці | грамадская дзяячка, педагог |
Альма-матар | |
Член у |
Арына Вячорка, Арына Вележ, Ірына Паладзеўна Поўзік (14 красавіка 1961, Мінск, Беларусь — 9 красавіка 2012) — беларускі грамадскі дзеяч, навуковец, педагог.[1]
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 14 красавіка 1961 года ў Мінску.[2] Бацька Арыны — навуковец-вынаходнік, энергетык, прафесар тэхнічных навук, а маці — выкладчык-эканаміст.
Памерла 9 красавіка 2012 года. Пахавана на Міханавіцкіх могілках.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]- 1983 — скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, механіка-матэматычны факультэт, спецыяльнасць «Матэматык».
- 1990 — скончыла аспірантуру пры БДУ па спецыяльнасці «Гісторыя педагогікі».
- 1975 — скончыла музычную школу № 4 горада Мінска па спецыяльнасці фартэпіяна.
- 2009 — скончыла WSUS (Wyzszа Szkolа Umiejetnosci Spolecznych), Polska. Атрымала спецыяльнасць «Менеджар культуры».
Праца і навука
[правіць | правіць зыходнік]- 1990—1996 — навуковы супрацоўнік лабараторыі філасофіі і гісторыі адукацыі Беларускага Нацыянальнага інстытута адукацыі. Аўтар артыкулаў па гісторыі беларускай педагогікі, гісторыі тэхнікі на Беларусі, укладальнік 2-х томнай Бібліяграфіі па гісторыі беларускай педагогікі.
Аўтар артыкулаў у «Энцыклапедыю гісторыі Беларусі», у кнігу «Гісторыя беларускай навукі і тэхнікі», шэрагу артыкулаў па гісторыі беларускай матэматыкі. Удзельнік навуковых канферэнцый Украіны, Расіі і Польшчы.
- 1996—2007 — кіраўнік Беларускага рыцарскага клуба.
- 2007—2009 — прадзюсар ТАА «Новая музыкальная кампанія».
Грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Удзельнічала ў маладзёжным грамадскім аб’яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984). У 1985—1991 гадах — удзельнік маладзежнага гісторыка-культурнага аб’яднання «Талака»[3].
- 1992 — адзін з арганізатараў дзіцячага летніку «Грунвальд».
- 1993 — адзін з заснавальнікаў рыцарскага руху на Беларусі.
- 1995—2008 — арганізатар першага рыцарскага турніру ў Лошыцкім парку, моладзевага этнагістарычнага фестывалю ў Лошыцкім парку — «Лошыцкі фэст».
Прадзюсар рыцарскага руху на Беларусі: адзін з арганізатараў рыцарскіх выездаў у Польшчу на рыцарскі турнір у Голуб-Добжынь (1995); у Літву — Каўнас—1996 на інсцэніроўку Грунвальдскай бітвы, у Чэхію (Млазавіцы, 1997), арганізатар першай паездкі дэлегацыі Рыцарскіх клубаў на Грунвальдскую бітву (Ольштын, 1998), арганізатар святкавання ўгодкаў Грунвальдскай бітвы у Мінску (з 1996 па 1999 гады)
- 2001—2007 — кіраўнік аднаго з найстарэйшых у Беларусі рыцарскіх клубаў «Вялікае княства».
- 2000—2001 — стваральнік і аўтар першага праекту гістарычнай музыкі «Легенды Bялікага Kняства», які ўвайшоў у дзесятку найпапулярных беларускіх музычных альбомаў.
- 2002 — арганізатар болей 20 канцэртаў старадаўняй і фальклорнай музыкі «Легенды Вялікага Княства».
- 2001—2006 — прадзюсар гурта «Стары Ольса», прадзюсар музычнага праекту «Вір», кансультант музычнага праекту «Гістарычны эпас».
- 2006 — кансультант фільма «Старадаўнія музычныя інструменты Беларусі».
У 2003 годзе на конкурсе «Рок-каранацыя—2003» намінавалася на «Прадзюсар года». 2008 годзе — удзельнік журы «Рок-каранацыя—2007».
- 2002—2005 — арганізатар больш за 20 канцэртаў старадаўняй беларускай музыкі «Легенды вялікага княства».
- 2005 — аўтар і стваральнік альбома гістарычнай музыкі «Старажытная зямля», у якім удзельнічалі 10 гуртоў і 6 выканаўцаў.
- 2005 — адзін з арганізатараў I Нацыянальнага Конкурсу маладых выканаўцаў старадаўняй музыкі «У гонар каралевы Боны» (Мінск, МТЭ).
- 2006 — адзін з арганізатараў II Нацыянальнага Конкурсу маладых выканаўцаў старадаўняй музыкі «У гонар каралевы Боны» (Навагрудак).
Стваральнік серыі музыкальных дыскаў «Беларуская музычная калекцыя»: 2007 год — «Постфольк», «Музыка Вялікага Княства Літоўскага», «Беларускі музычны авангард», 2008 год — «Спевы Беларусі» — зборнік аўтэнтычнай беларускай музыкі, «Медываль» — зборнік сярэднявечнай музыкі, «Вясковая лірыка» (жорсткія рамансы), 2009 год — «Музыка беларускіх храмаў».
- 2008 — адзін з заснавальнікаў Беларускага клуба лютністаў.
- 2009 — арганізатар канцэртаў «Старадаўняя музыка Беларусі і Еўропы».
Праекты: Рыцарскі турнір у Лошыцкім парку, 1996 год, семінар «Рыцарства ў мінулым, сучаснасці і будучыні», 1998 год, культурныя акцыі ў падтрымку мабілізацыйнай кампаніі, 2001 год, Легенды Вялікага Княства, 2004 год.
Член «Таварыства беларускай мовы», член «Згуртавання беларусаў свету „Бацькаўшчына“», член ГА «БНФ „Адраджэнне“».
Зноскі
- ↑ Памерла Арына Вячорка . Радыё Свабода (10 красавіка 2012). Праверана 5 чэрвеня 2018.
- ↑ Памерла Арына Вячорка . TIO.BY. Праверана 5 чэрвеня 2018.
- ↑ Памерла Арына Вячорка . Радыё Свабода (10 красавіка 2012). Праверана 7 сакавіка 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дубавец С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец; фота А. Канцавога. — [Б. м.] : Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012. — 457 с.
- Нарадзіліся 14 красавіка
- Нарадзіліся ў 1961 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 9 красавіка
- Памерлі ў 2012 годзе
- Пахаваныя на Міханавіцкіх могілках
- Выпускнікі механіка-матэматычнага факультэта БДУ
- Члены Таварыства беларускай мовы
- Члены Талакі
- Члены Беларускага народнага фронту «Адраджэнне»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Члены Беларускай спеўна-драматычнай майстроўні
- Педагогі Беларусі
- Члены Беларускага народнага фронту