Ірына Юр’еўна Астапенка
Ірына Юр’еўна Астапенка | |
---|---|
Нараджэнне |
5 снежня 1976 (47 гадоў) |
Партыя | |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Ірына Юр’еўна Астапенка (нар. 5 снежня 1976, г. Віцебск) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 5 снежня 1976 года ў г. Віцебску[1].
Скончыла Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава па спецыяльнасці «Педагогіка і методыка пачатковага навучання і выяўленчага мастацтва»[1].
Працавала настаўнікам пачатковых класаў, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце, дырэктарам Сярэдняй школы № 18 г. Віцебска; дырэктарам Сярэдняй школы № 46 г. Віцебска імя І. Х. Баграмяна[1].
Член Беларускай партыі «Белая Русь», грамадскага абʼяднання «Беларускі саюз жанчын»[1].
У 2024 годзе выбрана дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Віцебскай-Чкалаўскай акругі № 18. Член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў. Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1].
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Замужам, мае дзвюх дачок[1].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 5 снежня
- Нарадзіліся ў 1976 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Члены партыі «Белая Русь»
- Члены Беларускага саюза жанчын
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Узнагароджаныя Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання