Перайсці да зместу

Аб’яднаная грамадзянская партыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аб'яднаная грамадзянская гартыя
Лідар Мікалай Георгіевіч Казлоў
Дата заснавання 1 кастрычніка 1995
Штаб-кватэра Мінск, вул. В. Харужай, 22, кабінет № 1701
Краіна
Ідэалогія лібералізм
Інтэрнацыянал Міжнародны дэмакратычны саюз
Саюзнікі і блокі Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы
Колькасць членаў каля 5 тыс.
Дэвіз «Свабода, Уласнасць, Законнасць»
Месцаў у Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі
0 / 110
Сайт ucpb.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аб’ядна́ная грамадзя́нская па́ртыя (АГП) — ліквідаваная ўладамі правацэнтрысцкая палітычная партыя Беларусі. Партыя не падтрымлівала і асуджала палітыку Аляксандра Лукашэнкі.

15 жніўня 2023 года Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў Аб’яднаную грамадзянскую партыю.[1]

АГП была створана ў 1995 годзе ў выніку аб’яднання дзвюх партый — Грамадзянскай (створаная ў 1994 г.) і Аб’яднанай дэмакратычнай (створаная ў 1990 г.).

Партыя мела арганізацыі ва ўсіх абласцях і ў 90 % раённых цэнтраў краіны. У парламенцкую фракцыю АГП «Грамадзянскае дзеянне» ўваходзілі 22 дэпутаты (ніводны з іх не ўвайшоў у прызначаны ў 1996 г. прэзідэнтам парламент). Падчас давыбараў у Вярхоўны Савет, якія праводзіліся ў 1996 г. адначасова з рэферэндумам па 61 акрузе, 70 % кандыдатаў ад АГП выйшлі ў другі тур, а адзін (доктар эканамічных навук У. Тарасаў) перамог у першым туры. На выбарах у Мінскі гарадскі Савет у 1996 г. 77 % кандыдатаў ад АГП выйшлі ў другі тур. Аднак вынікі выбараў былі адменены прэзідэнтам.

У пачатку мая 1999 года Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вынесла папярэджанне БНП за ўдзел іх прадстаўнікоў у абвешчаных Цэнтральнай выбарчай камісіяй пад кіраўніцтвам В. Ганчара «альтэрнатыўных» выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

АГП з’яўлялася апазіцыйнай партыяй і каардынавала сваю дзейнасць з іншымі апазіцыйнымі партыямі ў рамках Каардынацыйнай Рады дэмакратычных сіл. Усе асноўныя мерапрыемствы праводзіліся дэмакратычнымі партыямі сумесна. Рашэннем Вярхоўнага Савета створаны Нацыянальны выканаўчы камітэт (НВК, Грамадскі кааліцыйны ўрад) — «ценявы кабінет» апазіцыі. Большасць у НВК — прадстаўнікі АГП. Партыяй распрацаваная Канцэпцыя эканамічных рэформ і пакет заканапраэктаў для яе рэалізацыі. Праца па ўдасканаленню Канцэпцыі і распрацоўка заканапраэктаў працягваецца.

АГП — партыя ліберальна-кансерватыўнай палітычнай арыентацыі, асноўнымі каштоўнасцямі якой з’яўляюцца свабода, прыватная ўласнасць, законнасць, прыярытэт правоў чалавека. АГП супрацоўнічае з партыяй «Саюз Свабоды» (Польшча, лідар — Л.Бальцэровіч), Партыяй «Саюз Айчыны — Літоўскія Кансерватары» (лідар — В.Ландсбергіс), Партыяй Isamaaliit («Саюз Айчыны», Эстонія, лідар — прэм’ер-міністр Эстоніі Март Лаар), Партыяй «Рэформы і Парадак» (Украіна, лідар — В.Пінзенік), Саюзам правых сіл (Расія, Б.Нямцоў, Я.Гайдар), Кансерватыўнай партыяй Вялікабрытаніі, Еўрапейскім дэмакратычным саюзам (які аб’ядноўвае правацэнтрысцкія партыі еўрапейскіх краін) і іншымі палітычнымі арганізацыямі за мяжою. АГП таксама супрацоўнічае з Міжнародным Рэспубліканскім Інстытутам, які прадстаўляе Рэспубліканскую партыю ЗША.

АГП супрацоўнічала з Кангрэсам дэмакратычных прафсаюзаў, Федэрацыяй прафсаюзаў і іншымі прафсаюзамі, а таксама з аб’яднаннямі прадпрымальнікаў. Прадпрымальнікі падтрымлівалі АГП таму, што ведалі, што фракцыя «Грамадзянскае дзеянне» распрацавала і дамаглася прыняцця ў парламенце шэрагу законаў, накіраваных на забеспячэнне свабоды прадпрымальніцтва, абмежаванне ўмяшальніцтва дзяржавы ў эканоміку, абарону прыватнай уласнасці і стварэнне роўных умоў для дзейнасці прадпрыемстваў розных форм уласнасці.

Члены АГП удзельнічалі ў працы шматлікіх праваабарончых, навуковых, аналітычных і асветніцкіх арганізацый. Распаўсюджванне эканамічнай, палітычнай і прававой інфармацыі, развіццё супрацоўніцтва паміж арганізацыямі розных краін, распрацоўка заканапраектаў і канцэпцый эканамічных і прававых рэформ.

Кіраўніцтва партыі

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Аляксандр Альгертавіч Дабравольскі, юрыст, былы Старшыня падкамісіі Вярхоўнага Савета па СМІ;
  2. Павел Данейка, эканаміст, былы дэпутат Вярхоўнага Савета, Старшыня Праўлення Інстытута прыватызацыі і менеджменту;
  3. Яраслаў Часлававіч Раманчук, эканамічны аналітык Аналітычнага цэнтра «Стратэгія», кандыдат на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на выбарах 2010 г.
  4. Васіль Шлындзікаў, былы Старшыня Камісіі Вярхоўнага Савета па эканамічнай палітыцы, Прэзідэнт Асацыяцыі судзейнічання эканамічнаму развіццю.

Удзел у выбарах

[правіць | правіць зыходнік]

Парламенцкія выбары

[правіць | правіць зыходнік]
Выбары Колькасць галасоў % Мандаты +/-
1995
9 / 260
2000
0 / 110
−9
2004
0 / 110
0 0
2008
0 / 110
0 0
2012
0 / 110
0 0
2016
1 / 110
1
2019
0 / 110
−1

Старшыні партыі

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя члены

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Вярхоўны суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі АГП