Акадэмія Жуліяна
Акадэмія Жуліяна | |
---|---|
Заснаваны | 1867 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Акадэмія Жуліяна (фр.: Académie Julian) — прыватная акадэмія мастацтваў у Парыжы, заснаваная мастаком Радольфам Жуліянам у 1868 годзе. У той час французскі ўрад забараняў прыём жанчын у Школу вытанчаных мастацтваў (фр.: École des Beaux-Arts), бо асноўны метад навучання — маляванне аголеных мадэляў — лічыўся непрыстойным для жанчын. Аднак у Académie Julian вучыліся і жанчыны.
Académie Julian карысталася вялікай папулярнасцю сярод французскіх і замежных студэнтаў, асабліва сярод амерыканцаў. Туды залічаліся не толькі прафесійныя мастакі, але і аматары. Студэнты акадэміі мелі права ўдзельнічаць у конкурсе на Рымскую прэмію. У 1888—1889 гадах выхадцамі з акадэміі была заснавана група мастакоў «Набі».
У 1968 годзе Académie Julian стала часткай Вышэйшай школы выяўленчых мастацтваў «Penninghen».
Навучэнцы
[правіць | правіць зыходнік]- Тарсіла ду Амарал
- Эрменехільда Англада Камараса
- Барыс Анрэп
- Ханс Арп
- Жан Базен
- Эрнст Барлах
- Марыя Канстанцінаўна Башкірцава
- Павел Пятровіч Бянькоў
- Ганна Білінская
- П’ер Банар
- Луіза Кацярына Брэслау
- Адольф-Вільям Бугеро
- Луіза Буржуа
- Фелікс Валатон
- Эдуар Вюяр
- Марыя Гажыч
- Вілі Гугенхайм
- Эмілі Дэжэ
- Марыс Дэні
- Андрэ Дэрэн
- Халіль Джэбран
- Жан Дзюбюфэ
- Марсель Дзюшан
- Жорж Дзюфрэно
- Адольф Мурон Касандр
- Фернан Кнопф
- Кетэ Кольвіц
- Ловіс Корынт
- Яўген Яўгенавіч Лансерэ
- Фернан Лежэ
- Жак Ліпшыц
- Дора Маар
- Жанна Мамен
- Анры Маціс
- Саша Малдаван
- Альфонс Марыя Муха
- Эміль Нольдэ
- Сафі Пембертон
- Морыс Брэзіл Прэндэргаст
- Іван Пуні
- Поль Рансон
- Роберт Раўшэнберг
- Дыега Рывера
- Поль Серузье
- Макс Слефогт
- Эдвард Стайхен
- Дзмітрый Сямёнавіч Сцялецкі
- Леў Аляксандравіч Шульц
- Магнус Энкель
- Людвік Куба
- Атон Краснапольскі
- Ганна Боберг