Алабамскі дзяржаўны ўніверсітэт
Выгляд
Алабамскі дзяржаўны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Alabama State University | |
Арыгінальная назва | англ.: Alabama State University |
Заснаваны | 1867 |
Студэнты | 4 072[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Мантгомеры, Алабама, ЗША |
Сайт | alasu.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алабамскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Alabama State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Мантгомеры ў штаце Алабама.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе традыцыйна большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы.
Вучэльня была заснавана ў 1867 годзе як нармальная школа. У снежні 1873 года дзяржаўны савет зацвердзіў перадачу права ўласнасці на школу пасля таго, як быў прыняты заканадаўчы акт, які ўпаўнаважваў штат фінансаваць школу. Такім чынам, у 1874 годзе гэты папярэднік універсітэта стаў першай у ЗША навучальнай установай для афраамерыканцаў, якая фінансуецца дзяржавай. З гэтага пачалася гісторыя вучэльні як педагагічнага каледжа.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж бізнес-адміністравання
- Каледж адукацыі
- Каледж навук пра здароўе
- Каледж свабодных мастацтваў і сацыяльных навук
- Каледж навук, матэматыкі і тэхналогій
- Каледж візуальных і выканальніцкіх мастацтваў
- Аддзел аэракасмічных студый
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алабамскі дзяржаўны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы