Перайсці да зместу

Алена Уладзіміраўна Баброва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алена Уладзіміраўна Баброва
Нараджэнне 6 жніўня 1967(1967-08-06) (57 гадоў)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Алена Уладзіміраўна Баброва (нар. 6 жніўня 1967, г. Шклоў, Магілёўская вобласць) — беларускі эканаміст, дзяржаўны дзеяч у галіне культуры.

Нарадзілася 6 жніўня 1967 года ў Шклове Магілёўскай вобласці. Эканаміст, скончыла БДІНГ у 1988 годзе. З 1988 года начальнік планава-эканамічнага аддзела Упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама. Са жніўня 2011 года — намеснік начальніка ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама. З 2016 года — першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі — начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама[1].

Цяпер дырэктар Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя Паўла Масленікава[1].

Узнагароджана ганаровымі граматамі аблвыканкама, Ганаровай граматай Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (2010)[2], ганаровым знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь[1], Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2022)[3].

Зноскі

  1. а б в Баброва Алена Уладзіміраўна (1967 г.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2022. Праверана 10 кастрычніка 2022.
  2. Узнагароджаны за плён і прафесіяналізм № 5 (925) 30.01.2010 — 05.02.2010 г(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2022. Праверана 10 кастрычніка 2022.
  3. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 кастрычніка 2022 г. № 659 «Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»
  • Боброва Елена Владимировна // Кто есть Кто. Деловой мир СНГ. Вып. 2002. — Мн., 2002. — С.37.