Перайсці да зместу

Алькала-дэ-Энарэс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Алькала-дэ-Энарэс
Alcalá de Henares
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
87,72 км² км²
Вышыня цэнтра
588 ± 1 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
203 645 чалавек (2008)
Шчыльнасць
2321,5 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
91
Паштовыя індэксы
E 28800-28807
Аўтамабільны код
M
Афіцыйны сайт
Алькала-дэ-Энарэс на карце Іспаніі
Алькала-дэ-Энарэс (Іспанія)
Алькала-дэ-Энарэс
Алькала-дэ-Энарэс (Іспанія)
Алькала-дэ-Энарэс
Плошча Сервантэса ў цэнтры Алькала-дэ-Энарэс.

Алькала-дэ-Энарэс (ісп.: Alcalá de Henares) — горад у Іспаніі, які размяшчаецца ў аўтаномнай супольнасці Мадрыд, у 35 кіламетрах на паўночны ўсход ад сталіцы краіны. Цэнтр гораду занесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У горадзе было створана адно з першых біскупстваў у Іспаніі.

Першыя людзі пасяліліся тут яшчэ ў часы неаліту, потым у гэтай мясцовасці нейкі час жылі плямёны кельтаў, а ў I стагоддзі да н.э. рымляне заснавалі тут горад Камплютум (па-лацінску: Complutum). Паводле загаду імператара Дыяклетыяна ў 306 годзе тут пакаралі смерцю двух хлопчыкаў-хрысціян, Хуста і Пастара, пасля чаго ў горад пацягнуліся паломнікі, праз стагоддзе архібіскуп Таледа кананізаваў мучанікаў, шанаваных у Іспаніі па гэты дзень. Пасля рымлян навакольныя землі належалі вестготам.

З 711 года мясцовасць трапіла пад уладу арабаў, якія ўзвялі на высокім пагорку ледзь у бок ад рымскага паселішча крэпасць. 3 мая 1118 года горад быў адбіты войскамі архібіскупа Таледа, і новыя жыхары аддалі перавагу ўсталявацца на рымскім месцы, пакінуўшы замак разбурацца. Горад развіваўся ў асноўным дзякуючы ажыўленаму рынку і выгаднаму становішчу: гэтай дарогай каралі Кастыліі падарожнічалі на поўдзень. У 1496 годзе ў горадзе быў адчынены ўніверсітэт, які быў заснаваны кардыналам Сіснерасам.

У Алькале-дэ-Энарэс адбылася першая сустрэча Хрыстафора Калумба і каталіцкіх каралёў Ізабелы і Фердынанда. У XVIIIXIX стагоддзі горад прыйшоў у заняпад, універсітэт у 1836 годзе перанеслі ў сталіцу, манастыры вакол распрадалі зямлю і гарадок ператварыўся ў прадмесце Мадрыда.

Цэнтр горада занесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Да ліку асноўных славутасцей можна прылічыць Саборную царкву, закладзеную ў 1136 годзе, якая была збудавана ў гатычным стылі, аднак яна моцна пацярпела падчас грамадзянскай вайны, і архібіскупскую рэзідэнцыю, у якой цяпер захоўваюцца архівы інквізіцыі.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]