Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец
Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 лістапада 1954 (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Алена Глебаўна Лукашанец |
Дзеці | Сяргей Аляксандравіч Лукашанец |
Род дзейнасці | навуковец, мовазнавец, лексікограф |
Навуковая сфера | філалогія, лексікаграфія, беларусістыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Вядомы як | філолаг, мовазнаўца |
Узнагароды |
Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец (нар. 23 лістапада 1954, в. Жураўцы Мінскай вобласці) — беларускі мовазнавец. Акадэмік НАНБ (2017, чл.-кар. з 2009), доктар філалагічных навук (2001), прафесар (2003).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Жураўцы Валожынскага раёна. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1977), аспірантуру пры Інстытуце рускай мовы АН СССР (1978―1981). З 1977 малодшы навуковы супрацоўнік, з 1985 старшы навуковы супрацоўнік, з 1986 вучоны сакратар, з 1989 намеснік дырэктара па навуковай рабоце, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа (2003—2008), дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы (2008—2012), з 2012 першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і дырэктар філіяла Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы (2012—2015), з 03.03.2021 галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі». Старшыня Беларускага (з 2004) і Міжнароднага (2008—2013) камітэтаў славістаў, з 1996 член Камісіі па славянскім словаўтварэнні пры Міжнародным камітэце славістаў (з 2008 старшыня Камісіі). З 2005 галоўны рэдактар штогодніка «Беларуская лінгвістыка».
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і жорсткага падаўлення пратэстаў выступіў у відэазвароце навукоўцаў супраць гвалту, задушэння інтэлектуальных свабод, ілжывай прапаганды, падману народа, ідэалагічнай цэнзуры ў інфармацыйнай прасторы, звальненняў і арыштаў паводле палітычных матываў[1]. З 03.03.2022 г. звольнены з працы ў НАН Беларусі
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Кірункі навуковай дзейнасці: беларускае мовазнаўства, беларускае і славянскае словаўтварэнне, сацыялінгвістыка, моўныя кантакты, беларуска-рускае двухмоўе, культура беларускай мовы, моўная палітыка, сацыяльная псіхалогія мовы.
Кандыдацкая дысертацыя ― «Словаўтваральныя гнёзды дзеясловаў у рускай і беларускай мовах (на матэрыяле адной з груп дзеясловаў канкрэтнага фізічнага дзеяння)» (1981).
Доктарская дысертацыя ― «Граматычны аспект беларускага словаўтварэння» (2001).
Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 20 манаграфій, 5 слоўнікаў. Працы А. А. Лукашанца тычацца беларускага і славянскага словаўтварэння, праблем беларуска-рускага двухмоўя і сацыялінгвістыкі, праблем сучаснага развіцця і функцыянавання беларускай мовы і беларускай арфаграфіі.
А. А. Лукашанец стварыў новы напрамак у беларускім мовазнаўстве ― распрацаваў тэарэтычныя асновы і ажыццявіў практычнае апісанне сістэмы беларускага словаўтварэння з новых граматычных пазіцый. А. А. Лукашанец з’яўляецца суаўтарам першага ў беларускай лексікаграфіі «Словаўтваральнага слоўніка беларускай мовы». Раскрыў заканамернасці інавацыйных змяненняў у лексіцы і словаўтварэнні беларускай мовы канца XX — пачатку XXI ст. і даследаваў на славянскім полі асаблівасці развіцця слоўнікавага складу сучаснай беларускай мовы з пазіцый тэндэнцый да інтэрнацыяналізацыі і нацыяналізацыі. Таксама раскрыў праблемы беларуска-рускага двухмоўя і ўзаемадзеяння гэтых моў, раскрыў прававыя, лінгвістычныя, сацыялінгвістычныя, палітычныя, псіхалінгвістычныя і прагматычныя аспекты функцыянавання беларускай мовы ва ўмовах дзяржаўнага двухмоўя. А. А. Лукашанец ― адзін з асноўных распрацоўшчыкаў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008), аўтар і суаўтар шэрагу практычных дапаможнікаў і даведнікаў па беларускай арфаграфіі, навуковы рэдактар шэрагу сучасных арфаграфічных слоўнікаў беларускай мовы, а таксама двухмоўных беларуска-рускіх і руска-беларускіх слоўнікаў, падрыхтаваных у адпаведнасці з гэтым законам[2].
У 2006 А. Лукашанец прапанаваў наогул забараніць тарашкевіцу у Беларусі. Між тым, сказаў ён, «да трасянкі трэба ставіцца як да натуральнай з’явы. Нават у аднамоўных краінах на літаратурнай мове размаўляе адносна невялікая, высокаадукаваная частка грамадства. Змяшаная гаворка ― рэалія кожнай сучаснай камунікатыўнай прасторы»[3].
На думку А. Лукашанца, «Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», падрыхтаваныя Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі сумесна з Міністэрствам адукацыі, з’яўляюцца актуальнымі і найбольш аптымальнымі ў сённяшняй сітуацыі. Яны павінны ліквідаваць той арфаграфічны разнабой, які існуе ў беларускамоўных друкаваных выданнях, забяспечыць стабільнасць і пераемнасць правапісных нормаў беларускай мовы, палегчыць яго выкладанне ў школе[4].
У 2008—2013 узначальваў Міжнародны камітэт славістаў, займаўся падрыхтоўкай XV Міжнароднага з’езда славістаў, які адбыўся ў Мінску ў жніўні 2013 года.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Лаўрэат прэмій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2001, 2011).
- Медаль Францыска Скарыны (2019)[5].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Сям’я: жонка ― Алена Глебаўна Лукашанец, кандыдат філалагічных навук, прафесар Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Сын — Сяргей Аляксандравіч Лукашанец, кандыдат гістарычных навук. Сын — Дзмітрый Аляксандравіч Лукашанец, кандыдат біялагічных навук, супрацоўнік, намеснік дырэктара «Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах», у пачатку 2021 года пакінуў Беларусь і працаўладкаваўся ў Інстытуце марскіх даследаванняў пры Клайпедскім універсітэце[6].
Асноўныя публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]Манаграфіі
[правіць | правіць зыходнік]- Русский язык в Беларуси. ― Мн.: Наука и техника, 1985 (суаўтар).
- Общество ― язык ― политика. ― Мн.: Вышэйшая школа, 1988 (суаўтар).
- Сопоставительное описание русского и белорусского языков. Морфология. ― Мн.: Наука и техника, 1990 (суаўтар).
- Культура русской речи вопросах и ответах. ― Мн., 1996 (суаўтар).
- Беларуская мова. ― Opole, 1998 (суаўтар і навуковы рэдактар).
- Тыпалогія двухмоўя і шматмоўя ў Беларусі. ― Мн.: Беларуская навука, 1999 (суаўтар).
- Словаўтварэнне і граматыка. ― Мн.: Права і эканоміка, 2001.
- Komparacja współczesnych języków słowiańskich. Słowotwórstwo. Nominacja. \ Redaktor naukowy Ingeborg Ohnheizer. ― Opole, 2003 (суаўтар).
- Кароткая граматыка беларускай мовы. Частка 1. ― Мн.: Беларуская навука, 2007 (суаўтар і навуковы рэдактар).
- Кароткая граматыка беларускай мовы. У 2 ч. Ч. 2. Сінтаксіс / навук. Рэд. А. А. Лукашанец. ― Мінск: Беларуская навука, 2009 (навуковы рэдактар).
- Сучасная беларуская арфаграфія : акадэмічны даведнік. — Мінск : АВЕРСЭВ, 2012. — 272 с. (суаўтар).
- Праблемы сучаснага беларускага словаўтварэння. — Мн.: Беларуская навука, 2013. — 315 с.
- Сопоставительное описание русского и белорусского языков. Словообразование. — Минск : Беларуская навука, 2014. — 486 с. (суаўтар і навуковы рэдактар).
- Беларуская мова ў XXI ст.: развіццё сістэмы і праблемы функцыянавання. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — 397 с.
- Word-Fotmation. An International Handbook of the Languagy of Europe. Volume 4. — Berlin/Boston : Walter de Gruyter GmbH, 2016. — 702 р. (суаўтар).
- The Explicit and the Implicit in Language and Speech. / Edited by Liudmila Liashchova. — Cambridge Scholars Publishing, 2017 (суаўтар). — P. 154—178.
- Глабалізацыя і славянскае словаўтварэнне. — Мінск: Права і эканоміка, 2019. — 178 с. (суаўтар і навуковы рэдактар).
- Республика Беларусь — 25 лет созидания и свершений. В 7 т. Т. 1. — Минск: Беларуская навука, 2020. — 631 с. (суаўтар; раздзел «Государственные языки», С. 553—595).
- Славянская дэрыватаграфія. — Мінск: Права і эканоміка, 2020. — 362 с. (суаўтар і навуковы рэдактар).
- Słowotwórstwo w przestrzeni komunikacyjnej. — Warszawa: Instytut Slawistyki Polskiej Akademii Nauk, 2021. — 372 с. (суаўтар).
Слоўнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Словаўтваральны слоўнік беларускай мовы. ― Мн.: Беларуская навука, 2000 (суаўтар).
- Школьны словаўтваральны слоўнік беларускай мовы. ― Мінск: Аверсэв, 2006. ― 512 с. (суаўтар).
- Основные термины метрологии. Русско-белорусский словарь справочник. ― Мн., 2007. ― 256 с. (суаўтар).
- Современный русско-белорусский словарь для школьников: под ред. докт. филол. наук Лукашанца А. А. / О. М. Николаева, Т. Н. Трухан. Мн.: Літаратура і мастацтва, 2009. ― 568 с.
- Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы / І. У. Кандраценя, Л. П. Кунцэвіч; пад рэд. А. А. Лукашанца. ― Мінск: Тэтрасістэмс, 2009. ― 704 с.
- Кунцэвіч Л. П., Кандраценя І. У. Беларускі арфаграфічны слоўнік (выданне другое выпраўленае) / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я.Коласа і Я.Купалы; уклад. Л. П. Кунцэвіч, І. У. Кандраценя; пад рэдакцыяй А. А. Лукашанца ― Мінск: Беларуская навука, 2010. 31,3 ул.-выд. арк.
- Кунцэвіч Л. П., Кандраценя І. У. Беларускі арфаграфічны слоўнік для школьнікаў. Пад рэдакцыяй А. А. Лукашанца ― Мінск: Аверсэв, 2010.
- Современный русско-белорусский словарь / О. М. Николаева, Т. Н. Трухан; под ред. А. А. Лукашанца. ― Мн.: ТетраСистемс, 2011. ― 576 с.
- Слоўнік асабовых уласных імён / А. К. Усціновіч; навук. рэдактар А. А. Лукашанец. ― Мн.: Літаратура і мастацтва, 2011.
- Русско-белорусский терминологический словарь по порошковой металлургии. — Мн.: Беларуская навука, 2012. — 341 с. (суаўтар)
- Слоўнік беларускай мовы / Навуковыя рэдактары А. А. Лукашанец, В. П. Русак. — Мінск : Беларуская навука, 2012. — 916 с.
- Русско-белорусский словарь для школьников младшего возраста. — Минск, 2012. — 192 с. (навуковы рэдактар).
- Беларуска-рускі слоўнік=Белорусско-русский словарь. У 3 т. — Выд. 4-е, перапрац. і дап. — Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012 (навуковы рэдактар).
- Русско-белорусский словарь=Руска-беларускі слоўнік. В 3 т. — Изд. 10-е, перераб. и доп. — Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012 (навуковы рэдактар).
- Слоўнік асабовых уласных імён / У. М. Завальнюк, В. К. Раманцэвіч; пад агул. рэд. А. А. Лукашанца. — Мінск : Народная асвета, 2017. — 286 с.
- Русско-белорусский толковый словарь по металлургии и литейному производству. — Мн.: Беларуская навука, 2020. — 739 с. (суаўтар) і інш.
Навучальныя дапаможнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Сопоставительный анализ восточнославянских языков. Учебное пособие для студентов вузов. Под ред. А. А. Лукашанца, А. М. Мезенко. ― Витебск, 2004.
- Сопоставительный анализ восточнославянских языков. Учебное пособие для студентов вузов. Под ред. А. А. Лукашанца, А. М. Мезенко. ― Мн.: ІВЦ Мінфіна, 2005. ― 228 с.
- Сучасная беларуская мова. Марфеміка. Марфаналогія. Словаўтварэнне. Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў 2 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» завочнай формы навучання (III семестр). Пад. рэд. А. А. Лукашанца. — Мн.: БДУ, 2012.
Артыкулы
[правіць | правіць зыходнік]- Лукашанец А. А. Адзінкі словаўтварэння ў беларускай мове (Да праблемы іерархічнай класіфікацыі) // Беларуская лінгвістыка. Вып. 44. ― Мн., 1994. ― С. 19―26.
- Лукашанец А. А. Узаемадзеянне граматычных катэгорый у словаўтварэнні беларускіх назоўнікаў // Новые пути изучения словообразования славянских языков. Sonderdruck, 1999. ― S. 163―178.
- Лукашанец А. А. Семантыка-словаўтваральная катэгорыя персанальнасці ў беларускай мове // Białostocki przegląd kresowy, t.VII. ― Białystok, 1999 ― S. 87―110.
- Лукашанец А. А. Граматычны дыяпазон суфіксальнага словаўтварэння назоўнікаў у беларускай мове (аддзеяслоўныя намінацыі) // Словообразование в его отношениях к другим сферам языка. Materialen der 3. Konferenz der für slawische Wortbildung beim Internationalen Slawistenkomitee. Innsbruck, 28.9. ― 1.10.1999. ― Innsbruck, 2000. ― S. 109―125.
- Лукашанец А. А. Граматыка-словаўтваральная сістэма суфіксальных назваў жывых істот у беларускай мове // Весці НАН Беларусі. Серыя гуманітарных навук. ― № 4. ― Мн., 1999. ― C. 127―133.
- Лукашанец Аляксандр. Словаўтваральная мадыфікацыя ў граматычным асвятленні // Dziedzictwo przeszłości związków językowych, literackich i kulturowych polsko-bałto-wschodniosłwiańskich. Językoznawstwo. Tom III. Pod redakcją naukową Jana F. Nosowicza. ― Białystok, 2000. ― S. 62 ― 76.
- Лукашанец Аляксандр. Сістэма і структура састаўных мікратапонімаў у беларускай мове (на матэрыяле назваў ваколіц адной вёскі) // Słowiańskie compozita onomastyczne (Toponimika. Varia). ― Lublin, 2000. ― C. 99 ― 107.
- Лукашанец Аляксандр. Родавыя (спадчынныя) найменні ў сістэме мясцовага анамастыкону // Nazwy osobowe na pograniczach kulturowych. Studia slavistyczne), t.2. ― Białystok, 2000 ― C. 89 ― 97.
- Лукашанец Аляксандр. Граматычныя аспекты словаўтваральнай парадыгматыкі // Słowotwórstwo a inne sposoby nominacji. ― Katowice, 2000. ― C. 78 ― 85.
- Лукашанец Аляксандр. Аб граматычнай катэляцыі адзінак словаўтварэння // Slavische Wortbildung: Semantik und Kombinatorik: (Materialen der 5. Internationalen Konferenz der Kommission für slavische Wortbildung beim Internationalen Slavistenkomitee. Luterstadt Wittenberg, 20 ― 25. September 2001) / Svetlana Mengel (Hrsg.). ― Münster: Lit, 2002. ― S. 211 ― 225.
- Лукашанец Аляксандр. Сучасныя працэсы ў словаўтварэнні беларускай мовы: Да праблемы міжмоўнага збліжэння і адштурхоўвання // Мовазнаўства. Літаратура. Культуралогія. Фалькларыстыка: XIII Міжнародны з’езд славістаў (Любляна, 2003): Даклады беларускай дэлегацыі / НАН Беларусі. Беларускі камітэт славістаў. (Адказны рэдактар ― А. А. Лукашанец) ― Мн.: Бел. навука, 2003. ― С. 52 ― 69.
- Лукашанец А. А. Беларуская мова і беларускае мовазнаўства ў пачатку XXI ст. Праблемы і перспектывы // Полымя. ― № 10. ― Мн., 2005. ― С. 122 ― 133.
- Лукашанец Аляксандр. Мова сучаснай вёскі (камунікатыўны і ідэнтыфікацыйны аспекты) // Gwary dziś 3. Wewnętrzne zróżnicowanie języka wsi/ Pod red. Jezego Sierotiuka. ― Poznań. 2006. ― S. 45 ― 52.
- Лукашанец А. А. Міжмоўнае ўзаемадзеянне і функцыянаванне адзінак словаўтварэння. Функцыянальныя аспекты словаўтварэння // Даклады IX Міжнароднай навуковай канферэнцыі Камісіі па славянскаму словаўтварэнню пры Міжнародным камітэце славістаў. Мінск / Беларусь 9 — 14 кастрычніка 2006 г. ― Мн.: ВТАА «Права і эканоміка». ― 2006. ― С. 148 ― 155.
- Лукашанец Аляксандр. О соотношении словообразовательных категорий с категориями других уровней языка // Sprahcliche Kategorien und die slawische Wortbildung. Hanna Burkhardt/Alicja Nagόrko (Hg.). Hildesheim ― Zürich ― New York, 2007. ― S. 215 ― 224.
- Лукашанец Аляксандр. Міжславянскае моўнае ўзаемадзеянне і дынаміка літаратурнай нормы (беларуская мова паміж рускай і польскай) // Мовазнаўства. Літаратуразнаўства. фалькларыстыка.: XIV Міжнародны з’езд славістаў (Охрыд, 2008): Даклады беларускай дэлегацыі / НАН Беларусі; Беларускі камітэт славістаў. ― Мінск: Права і эканоміка. ― 2008. ― С. 107 ― 120.
- Лукашанец А. А. Беларуская нацыянальная мова на сучасным этапе: сістэма, статус, функцыянаванне. Весці НАН Беларусі. ― № 1. Мн., 2009. ― С. 107 ― 117.
- Лукашанец А. А. Беларуская мова: асаблівасці сучаснага стану і функцыянавання. Роднае слова. 2009, № 2, С. 11 ― 14.
- Лукашанец А. А. Лексічныя і словаўтваральныя працэсы ў сістэме сучаснай беларускай мовы // Словообразуване и лексикология. Доклади от Десета международна конференция на Комисията по словянско словообразуване при Международния комитет на славистите, София, 1 — 6 октомври 2007 г. ― София: Университетско издателство «Св. Климент Охридски», 2009. ― С. 248 ― 254.
- Лукашанец А. А. Працэсы інтэрнацыяналізацыі ў беларускай мове канца XX — пачатку XXI стст. // Przejawy internacjonalizacji w językach słowiańskich / Pod redakcją naukową Eleny Koriakowcewej. ― Wydawnictwo Akademii Podlaskiej. Sedlce, 2009. ― S. 111 ― 125.
- Лукашанец А. А. Современное состояние и тенденции развития славянских языков (белорусский язык) // Вестник Московского университета. Сер. 9. Филология. 2009. № 5. С. 65 ― 75.
- Лукашанец А. А. Языковой пуризм как фактор развития словообразовательной системы: на примере белорусского языка // Труды и материалы Международного научного симпозиума «Славянские языки и культуры в современном мире». XI Международная научная конференция Комиссии по славянскому словообразованию при Международном комитете славистов «Новые являния в словообразовании: система и функционирование». 24 — 26 марта 2009 г. МГУ им. М. В. Ломонсова. С. 32 ― 44.
- Лукашанец А. А. Беларуская мова ў пачатку XXI ст. / Веснік БДУ. Серыя 4, № 1, Мінск: БДУ, 2009. ― С. 4 ― 10.
- Łukaszaniec Aleksander. О некоторых аспектах сопоставительного изучения словообразования в близкородственных языках. // Aktualne prodlemy komparatystyki słowiańskej: teoria і metodologia badań lingvistycznych. / Redakcja naukowa Elena Koriakowcewa. ― Siedlce. ― 2010. ― C. 81 ― 88.
- Лукашанец А. Словаўтваральныя сродкі моўнай катэгарызацыі свету // Відображення історії па культури народу в словотворенні: Доповіді XII Міжнародної наукової конференції Комісії зі слов’янського словотворення при Міжнародному комітеті славістів (25 — 28 травня 2010 р., Київ, Укриїна) / Упорядкування та наукове редагування Н. Ф. Клименко і Є. А. Карпіловської ― К.: Выдавничий дім Дмира Бураго, 2010. ― С. 145 ― 154.
- Лукашанец А. А. Беларуская мова ў сучасным свеце // Полымя, 2010, № 9. С. 138 ― 151.
- Łukaszaniec Aleksander. О некоторых аспектах сопоставительного изучения словообразования в близкородственных языках. // Aktualne prodlemy komparatystyki słowiańskej: teoria і metodologia badań lingvistycznych. / Redakcja naukowa Elena Koriakowcewa. — Siedlce. — 2010. — C. 81 — 88.
- Лукашанец Аляксандр А. Кампозіты-інавацыі ў сучаснай беларускай мове. /Слово и словесност. Сборник в чест на доц. Д-р Юлия Балтова. София: ЕМАС. 2011 °C. 336—246.
- Лукашанець О. О. Палітыка і арфаграфія: Беларускі вопыт XX ст. // Мовні і концептуальні картини світу. Випуск 38. Кїивський національний університет імені Тараса Шевченка. — ВПЦ «Кїивський університет». — 2012. 468—472.
- Лукашанец Аляксандр А. Сістэма словаўтварэння: адзінкі, параметры, іерархія. // Słowotwórstwo słowiańskie: system і tekst/ Prace Komisji przy Mędzynarodowym Komitecie Slawistów. Seria 13. Pod red. Jerzego Sierociuka. — Poznań, 2012. — S. 11-22.
- The Belarussian language in the communicative space of present-day Belarus // Весці Нац. акад. навук Беларусі. Сер. гуманіт. навук. — 2012. — № 3. — С. 108—114 (суаўтар).
- Лукашанец А. А. Nomina agentis у сучаснай беларускай мове : словаўтваральны патэнцыял і тэндэнцыя развіцця // Творба речи и њени ресурси у словенским језицима : зборник радов аса четрнаесте мећународне научне конференције Комисије за творбу речи при Мећународном комитету слависта / Филолошки факултет Универзитета у Београду; гл. ур. Р. Драгићевић. — Београд, 2012. — С. 153—165.
- Лукашанец А. А. Функционирование русского языка в условиях государственного белорусско-русского двуязычия и проблемы языкового образования // Русская диаспора и изучение русского языка и русской культуры в инославянском и иностранном окружении = Руска дијаспора и изучавање руског језика и руске културе у инословенском и иностраном окружењу : Междунар. науч. симпозиум, Белград, 1-2 июня 2011 г. : доклады / Филол. фак-т Белград. ун-та; гл. ред. Б. Станкович. — Белград, 2012. — С. 288—298.
- Лукашанец Аляксандр. Запазычанні з блізкароднасных моў і праблема матывацыі // Motivované slovo v lexikálnom système jazyka. Zborník zo 7. medzinárodnej konferencie Komisie pre výskum tvorenia alov v slovanských jazykoch pri Medzinárodnom pomitéte slavistov (Bratislava 27.9. — 01.10.2004). Editorky: Klara Buzássyová, Bronislava Chocholová. — Vydavateľstvo Slovenskej akadèmie vied «Veda». — Bratislava. — 2013. — S. 93 — 100.
- Лукашанец А. А. Моўная сітуацыя ў Беларусі: праблема нацыянальнай ідэнтыфікацыі ў сучасным еўрапейскім кантэксце // Республика Беларусь — Европейский союз: проблемы и перспективы партнерства / Ин-т философии НАН Беларуси; под ред. Л. Ф. Евменова. — Минск, 2013. — С. 372—396.
- Лукашанец А. А. Беларуская мова і акадэмічнае мовазнаўства ў пачатку XXI стагоддзя // Весці Нац. акад. навук Беларусі. Сер. гуманіт. навук. — 2014. — № 1. — С. 66-73.
- Лукашанец Аляксандр А. Агульныя праблемы супастаўляльнага вывучэння словаўтварэння славянскіх моў (Common problems comparative study of Slavic languages) // Swetlana Mengel (Hg.): Slavische Wortbildung im Vergleich. Theoretische und pragmatische Aspekte. LIT Verlag Dr. W Hopf, Berlin, 2014. — С. 201—217.
- Лукашанец А. А. Категория персональности в русском и белорусском языках: к проблеме комплексного сопоставительного описания словообразовательных систем близкородственных языков // Осмь десятъ : Сборник научных статей к 80-летию И. С. Улуханова / Отв. ред. М. А. Малыгина. — М.: ИЦ "Азбуковник; ЛЕКСУС, 2015. — С. 130—139.
- Лукашанец А. А. Нацыянальная мова і годнасць асобы і нацыі (беларускія рэаліі) // Мовознавство. — 2015. — № 6. — С. 3-14.
- Лукашанец А. А. Нацыянальная мова і годнасць асобы і нацыі ў кантэксце блізкароднаснага двухмоўя (беларускія рэаліі) // Логика достоинства и свободы личности : посвящ. 85-летию Ин-та фолософ. НАН Беларуси /сост. и науч. ред. Л. Ф. Евменов. — Минск : Беларуская навука. - С. 225—238.
- Лукашанец А. А. Інтэрнэт-прастора як база даследавання словаўтварэння: магчымасці і «падводныя рыфы» // Das Internet als Basis für Studien zur Wortbildung: Möglichkeiten und «Riffe unter Wasser») // Wortbildung und Internet. / Tošović, Branko, Wonisch, Arno (Hg./ред./ur.). Graz: Institut für Slawistik der Karl-Franzens-Universität Graz - Kommission für Wortbil-dung beim Internationalen Slawistenkomitee. 2016. — S. 195—208.
- Лукашанец Аляксандр. Нацыянальная графіка і арфаграфія ў кантэксце міжславянскага моўнага ўзаемадзеяння і ўзаемаўплыву (беларускі вопыт) // Мовазнаўства. Літаратуразнаўства. Фалькларыстыка: XVI Міжнар. з’езд славістаў (Бялград, 19-27 жніўня 2018 г.): дакл. беларус. дэлегацыі / Нац. акад. навук Беларусі, Беларускі камітэт славістаў. — Мінск : Беларуская навука, 2018. — С. 80 — 97.
- Лукашанец Аляксандр. Універбацыя/універбізацыя: сутнасць паняцця і месца ў тэрмінасістэме словаўтварэння // ZBORNIK RADOVA Osamnaesta međunarodna naučna konferencija Komisije za tvorbu riječi Međunarodnog komiteta slavista Univerbacija/Univerbizacija u slavenskim jezicima, Sarajevo, 4-7. aprila 2017. — С. 248—263.
- Лукашанец А. А. Русская орфография в контексте белорусско-русского государственного двуязычия // Ученые записки УО «ВГУ им. П. М. Машерова» : сборник научных трудов. — Витебск : ВГУ имени П. М. Машерова, 2018. — Т. 27. — С. 10-15.
- Лукашанец Александр А. Лексическая вариативность как фактор дифференциации близкородственных языков (к проблеме белорусско-русского языкового взаимодействия и взаимовлияние) // Јужнословенски филолог LXXV, св. 2 (2019). — С. 47-62.
- Лукашанец Аляксандр А. Славянскія мовы ў XXI стагоддзі: сацыялінгвістычныя аспекты развіцця і функцыянавання // У пошуках гармонії мови. До 80-ліття від народження члена-кореспондента Національної академії наук України, доктора філологічних наук, професора Ніни Федорівни Клименко. — Київ: Видавничий дім Дмитра Бураго, 2020. — С. 130—137.
- Пань Юйцинь, Лукашанец А. А. Динамика языковой ситуации в Беларуси и белорусский язык в мире в контексте иницитивы «Один пояс и один путь» // Весці Нац. акад. навук Беларусі. Сер. гуманіт. навук. — 2021. — Т. 66, № 2. — С. 190—201 (суаўтар) http://doi.org/10/29235/2524-2369-2021-66-2-190-201
- Пань Юйцынь, Лукашанец Аляксандр. Неалагічныя працэсы ў сучасных кітайскай і беларускай мовах пачатку XXI стагоддзя (параўнальны аспект) // Беларуская лінгвістыка. Вып. 86. — Мінск: Беларуская навука, 2021. — С. 57 — 66 (суаўтар).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Група беларускіх навукоўцаў запісала відэазварот у падтрымку перамен(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2020. Праверана 31 кастрычніка 2020.
- ↑ БДУ: Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец
- ↑ Александр Лукашанец: Трасянка — это нормально. Хартыя-97
- ↑ Аляксандр Лукашанец: «Вяртанне мяккага знака лінгвістычна не апраўдана». Навіны і гісторыя Беларусі Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ Госнаград Беларуси удостоены представители средств массовой информации и литераторы Архівавана 9 кастрычніка 2020.
- ↑ «Па меркаваннях сумлення»: беларускі палярнік, сын акадэміка Лукашанца, пакінуў Беларусь // nn.by 13 красавіка 2021
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кунцэвіч Л. П. Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец (да 50-годдзя з дня нараджэння беларускага вучонага-лінгвіста) // Беларуская лінгвістыка, 2004, вып. 54.
- Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец: да 60-годдзя з дня нараджэння / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; уклад. І. У. Кандраценя, В. М. Нікалаева, І. У. Ялынцава; навук. рэд. В. М. Нікалаева. — Мінск: Беларуская навука, 2014. — 99 с. — (Біябібліаграфія вучоных Беларусі).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец Архівавана 20 снежня 2022. у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Акадэмік Лукашанец: У школах добра вучаць беларускую мову Архівавана 12 ліпеня 2018. // Беларускі партызан
- Лукашанец А. А. Беларуская мова ў пачатку XXI ст.(недаступная спасылка) // Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. ― 2009, № 1. C. 4-10
- А. Лукашанец: Месца мовы ў лінгвістычным ландшафце Еўропы Архівавана 5 сакавіка 2016. // Навука і інавацыі. Навукова-практычны часопіс
- Аляксандр Лукашанец пра «наркомаўку», «тарашкевіцу» і палітызацыю мовы // Еўрарадыё
- Прафесар Лукашанец: Беларускую мову павінны прапагандаваць людзі паспяховыя, паважаныя і прыгожыя // Naviny.by
- Нарадзіліся 23 лістапада
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Валожынскім раёне
- Супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства НАНБ
- Дактары філалагічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі БДУ
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Мовазнаўцы Беларусі
- Беларусісты
- Лексікографы Беларусі
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАНБ
- Славісты