Перайсці да зместу

Аляксей Анатолевіч Мельнікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Анатолевіч Мельнікаў
Дата нараджэння 9 лістапада 1962(1962-11-09) ці 1962[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 жніўня 1995(1995-08-13) ці 1995[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар

Аляксей Анатолевіч Мельнікаў (9 лістапада 1962, Гомель — 13 жніўня 1995) — беларускі літаратуразнавец.

Скончыў Мазырскі педагагічны інстытут (1983). У 1983—1985 служыў у войску. Кандыдат філалагічных навук (1990). Навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры НАН Беларусі (з 1989).

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Даследаваў старажытную славянскую літаратуру, пісьмовую спадчыну беларускага народа, духоўную культуру усходніх славян эпохі Сярэднявечча. Вывучаў беларускую агіяграфію, у т.л. жыціі Еўфрасінні Полацкай, Кірыла Тураўскага і інш., сваёй працай значна паспрыяў першаму поўнаму выданню твораў Кірыла Тураўскага.

Першая публікацыя — артыкул «Станаўленне напрамку барока ў беларускай літаратуры» (зборнік «Беларуская літаратура». — Вып. 11. — 1983). Кандыдацкая дысертацыя — гістарычна-тэксталагічная праца «Літаратурная гісторыя агіяграфічных паданняў пра Еўфрасінню Полацкую» (абаронена ў 1990).

Аўтар кніг «Путь непечален: исторические свидетельства о святости Белой Руси» (1992), «Кірыл, епіскап Тураўскі: жыццё, спадчына, светапогляд» (1997), «Преподобная Евфросиния Полоцкая» (1997). Укладальнік «Кніга жыцій і хаджэнняў» (1994).

Аўтар курсу лекцый па гісторыі беларускай старажытнай літаратуры, чытанага ў Беларускім педагагічным універсітэце на факультэце беларускай філалогіі і культуры (1993—1994). Аўтар разгорнутай рэцэнзіі на «Беларускі праваслаўны каляндар» (1994), у якой закранута праблема адэкватнай перадачы багаслоўскіх тэрмінаў і паняццяў сродкамі беларускай літаратурнай мовы.

Пераклаў на беларускую мову ўсе вядомыя помнікі беларускай агіяграфіі Сярэднявечча, малітвы Кірыла Тураўскага і шэраг іншых яго твораў. Часткова пераклаў на беларускую мову Псалтыр і Новы Запавет.

  • Топас і запазычанні ў «Жыціі Ефрасінні Полацкай» // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1989. № 4.
  • Кірыл, епіскап Тураўскі: Жыццё. Спадчына. Светапогляд. 2-е выд. — Мн., 2000.
  • З неапублікаванай спадчыны: Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў / Аляксей Мельнікаў. — Мн.: Выд-ва «Чатыры чвэрці», 2005. — 592 с.: іл. ISBN 985-6734-28-2.
  1. а б Identifiants et RéférentielsABES, 2011. Праверана 14 жніўня 2024.