Алімпія (Вашынгтон)
Горад
Алімпія
Olympia
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Алімпія (англ.: Olympia) — горад у ЗША, сталіца штата Вашынгтон, адміністрацыйны цэнтр акругі Цёрстан.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Горад размешчаны на поўдні заліва П’юджэт-Саўнд у вусці ракі Дэшут. Частка тэрыторыі цэнтра горада знаходзіцца на насыпных глебах. На паўночны захад ад Алімпіі размешчаны паўвостраў Алімпік з аднайменным нацыянальным паркам, дзе растуць унікальныя дажджавыя лясы ўмеранага клімату.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Клімат Алімпіі марскі з рысамі міжземнаморскага. Сярэднямесячная тэмпература вагаецца ад 3-3,5 °C зімой да 17-17,6 ° С летам, сярэднегадавая — 10,2 °C. Ападкаў выпадае 1265 мм у год, летам у выглядзе дажджу, зімой — у выглядзе дажджу, снегу або снегу з дажджом. Сярэдняя вільготнасць паветра — 93 %. Увосень і ўзімку частыя моцныя туманы. Найбольш высокая зарэгістраваная тэмпература — 39,8 °C, мінімальная — −22,4 °C.
Клімат Алімпіі | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 17,7 | 22,7 | 26,1 | 30,5 | 35,5 | 36,6 | 40,0 | 40,0 | 36,6 | 32,2 | 23,3 | 17,7 | 40,0 |
Сярэдні максімум, °C | 7,8 | 9,7 | 12,3 | 15,1 | 18,6 | 21,6 | 25,0 | 25,5 | 22,3 | 15,8 | 10,2 | 6,9 | 15,9 |
Сярэдні мінімум, °C | 0,5 | 0,0 | 1,3 | 2,8 | 5,8 | 8,3 | 10,1 | 9,9 | 7,4 | 4,3 | 2,1 | 0,0 | 4,3 |
Абсалютны мінімум, °C | −22,2 | −18,3 | −12,7 | −5 | −3,8 | −1,1 | 1,6 | 0,5 | −3,8 | −10 | −18,3 | −21,6 | −22,2 |
Норма ападкаў, мм | 196 | 133 | 134 | 89 | 59 | 44 | 16 | 23 | 43 | 116 | 219 | 187 | 1 265 |
Крыніца: NWS |
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле даных перапісы 2010 года ў горадзе пражывала 46 478 чалавек, мелася 20 761 хатняя гаспадарка і 10 672 сям'і.
Расавы склад насельніцтва:
- белыя — 77,4 %
- лацінаамерыканцы (усіх рас) — 6,3 %
- азіяты — 6,0 %
- негры — 2,0 %
- індзейцы — 1,1 %
Сярэднегадавы даход на душу насельніцтва складае 22 590 долараў ЗША (даныя 2000 года). Сярэдні ўзрост гараджан — 38 гадоў. Узровень злачыннасці значна ніжэйшы за сярэдні па ЗША.
Горад-пабрацім
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алімпія (Вашынгтон)
- Афіцыйны сайт Алімпіі