З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Амяла́ , Аме́ла [ 4] (Viscum ) — род паўпаразітных кустоў сямейства Santalaceae , раней уключаліся ў сямейства Амяловыя (Viscaceae ). Растуць на галінах дрэў . Каля 70 відаў , галоўным чынам у трапічнай і субтрапічнай Афрыцы , некалькі — у трапічнай Азіі , на поўначы Аўстраліі , у Еўразіі . У Беларусі 2 віды: амяла белая (Viscum album ) і амяла рыхлаватая (Viscum laxum ). Лісце амялы можа здзяйсняць фотасінтэз, але расліна не мае сапраўдных каранёў і не можа атрымліваць ваду і мінеральныя рэчывы з глебы.
Ягады амялы не маюць лятальнага апарату і распаўсюджваюцца з дапамогаю птушак — драздоў і амялушак (апошнія атрымалі сваю беларускую назву менавіта ад амялы). Насенне амялы наліпае на дзюбы птушак, якія харчуюцца ягадамі. Птушка спрабуе вызваліцца ад насення, аціраючы дзюбу аб кары дрэва. Насенне наліпае на дрэва і прарастае на ім.
Род уключае больш 70 відаў[ 5] , некаторыя з іх:
Viscum coloratum на асіне
Амяла здаўна мела магічнае значэнне ў многіх культурах. Кельцкія друіды збіралі яе кожную зіму. У скандынаўскай міфалогіі страла з амялы забівае Бальдра , бога вясны . У Англіі выкарыстоўвалася як навагодняя расліна да пачатку выкарыстоўвання ялінак.
Зноскі
Определитель высших растений Беларуси / Под ред. В. И. Парфенова. — Мн.: Дизайн ПРО, 1999.
Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / Белорус. Сов. Энцикл.; И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989.
Энцыклапедыя прыроды Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1983.