Перайсці да зместу

Анатоль Васільевіч Анюхоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Васільевіч Анюхоўскі
Нараджэнне 6 красавіка 1954(1954-04-06) (70 гадоў)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Анатоль Васільевіч Анюхоўскі (нар. 6 красавіка 1954, в. Леніна Горацкага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі аграрый, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га і 6-га скліканняў.

Скончыў Беларускую ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі і ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію, вучоны-аграном.

Працаваў глебазнаўцам Віцебскай абласной станцыі па хімізацыі сельскай гаспадаркі, галоўным аграномам калгаса «Прагрэс», старшынёй калгаса «Гігант», галоўным аграномам міжгаспадарчага прадпрыемства па кормавытворчасці Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці, галоўным спецыялістам па кормавытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі Талачынскага раёна, галоўным аграномам калгаса імя Энгельса Талачынскага раёна, намеснікам старшыні па раслінаводстве Талачынскага раённага аграпрамысловага аб’яднання Віцебскай вобласці, старшынёй Талачынскага раённага аб’яднання па аграхімічным абслугоўванні сельскай гаспадаркі «Сельгасхімія», старшынёй Талачынскага райвыканкама, дырэктарам унітарнага даччынага прадпрыемства «Талачынскі кансервавы завод» Віцебскага абласнога ўнітарнага прадпрыемства харчовай прамысловасці «Віцебскхарчпрам».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га і 6-га скліканняў.

Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», сярэбраным медалём ВДНГ СССР, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам «Юбілейны медаль „У гонар 80-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі“».

Удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны» ў намінацыі «Аграпрамысловы комплекс»[1].

Зноскі