Перайсці да зместу

Анн-Луі Жырадэ-Трыязон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анн-Луі Жырадэ-Трыязон
фр.: Anne-Louis Girodet
Фатаграфія
Дата нараджэння 29 студзеня 1767(1767-01-29)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 снежня 1824(1824-12-08)[2][4] (57 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, пісьменнік, мастак-гравёр, ілюстратар
Месца працы
Жанр гістарычны жывапіс[7][3], рэлігійны жывапіс[d][3], міфалагічны жывапіс[d][3] і партрэт[3]
Вучоба
Мастацкі кірунак неакласіцызм[8] і рамантызм[8][9]
Уплыў Жак-Луі Давід
Уплыў на Charles-Philippe Larivière[d], Adolphe David Finck[d] і Théodore Gudin[d]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анн-Луі Жырадэ-Трыязон (фр. Anne-Louis Girodet de Roucy-Trioson; 29 студзеня 1767, Мантаржы, Францыя — 9 снежня 1824, Парыж) — французскі гістарычны жывапісец, партрэтыст, малявальшчык літаграфій і пісьменнік.

Вучань Жака-Луі Давіда. Спачатку захапляўся грэчаскай міфалогіяй, але ад класіцызму, які панаваў у той час у французскім мастацтве, перайшоў да пошуку новых форм і стаў папярэднікам новага напрамку — рамантызму.

Атрымаўшы ў 1789 годзе вялікую Рымскую прэмію за карціну «Сыны Якава пазнаюць свайго брата Іосіфа», ён правёў пяць гадоў у Рыме, адкуль даслаў у Парыж «Эндыміён» (Луўр) — твор некалькі саладжавы і манерны, але, нягледзячы на гэта, сустрэты, як нейкая навінка, ухвалёная публікай і мастацкай крытыкай.

Наватарства Жырадэ-Трыязона яшчэ ясней выявіліся ў іншай, таксама рымскай, працы: «Гіпакрат адмаўляецца ад падарункаў Артаксэркса» (1792). З нешматлікіх карцін Жырадэ-Трыязона заслугоўваюць увагі: «Даная і Аўрора, якая падае ёй люстэрка», «Цені французскіх генералаў, якія сустракаюцца ў Елісейскіх палях Асіянам» (1801); «Пахаванне Аталы» (на сюжэт з аповесці Шатабрыяна, 1808; Луўр), «Напалеон I прымае ключы горада Вены» (1808, Версаль), знакамітая «Сцэна падчас Сусветнага патопу» (1810, Луўр) і «Пігмаліён і Галатэя» (1819).

Пасля 1810 года з-пад пэндзля Жырадэ-Трыязона выйшла вельмі мала карцін — ён займаўся пераважна маляваннем ілюстрацый да твораў Анакрэона, Сафо, Вергілія, Расіна і іншых паэтаў і драматургаў. Спрабуючы свае сілы на літаратурнай ніве, ён сачыніў паэму пра жывапіс, напісаў некалькі разваг пра гэтую галіну мастацтва і практыкаваўся ў перакладах старажытнагрэчаскіх паэтаў і ў перайманнях ім.

Анн-Луі Жырадэ-Трыязон памёр 9 снежня 1824 года ў горадзе Парыжы і быў пахаваны на могілках Пер-Лашэз.

Сярод найбольш вядомых вучняў — П’ер-Луі Дэлаваль і Эцьен Ашыль Рэвейль.

Зноскі

  1. Léonore databaseministère de la Culture.
  2. а б Anne Louis Girodet-Trioson
  3. а б в г д е RKDartists
  4. Anne Louis Girodet de Roucy TriosonOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  5. Moiroux J. Le cimetière du Père-LachaiseParis: 1908. — P. 176.
  6. artist list of the National Museum of Sweden — 2016.
  7. Union List of Artist Names
  8. а б Anne-Louis Girodet // Encyclopædia Britannica
  9. https://archive.artic.edu/girodet/themes.html