Беларуска-сербскія адносіны
Беларуска-сербскія адносіны | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Сербіяй былі ўстаноўлены ў 1994 годзе. Першапачаткова дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі былі ўстаноўлены 15 лістапада 1994 года ў выглядзе адносін Беларусі і Саюзнай Рэспублікі Югаславія (гл. Беларуска-югаслаўскія адносіны). У лістападзе 1996 года было адкрыта пасольства Рэспублікі Беларусь у Бялградзе. У 2003 годзе СРЮ была ператворана ў Сербію і Чарнагорыю, а 27 снежня 2007 года ў сувязі са спыненнем існавання Сербіі і Чарнагорыі як адзінай дзяржавы пасольства ў Сербіі і Чарнагорыі было ператворана ў пасольства ў Сербіі[1]. У наш час часовым павераным Сербіі ў Беларусі з’яўляецца Уладан Сцеванавіч, паслом Беларусі ў Сербіі з’яўляецца Сяргей Маліноўскі.
За 2004—2008 тавараабарот паміж дзвюма краінамі павялічыўся з 35,1 да 64,8 млн долараў з прыкметным дадатным сальда для Беларусі. У структуры беларускага экспарту пераважае прадукцыя машынабудавання, а таксама металургіі і хімічнай прамысловасці.
У сакавіку 2009 года Аляксандр Лукашэнка наведаў Сербію з працоўным візітам[2]. У маі 2009 года падчас Нацыянальнай выстаўкі Сербіі ў Мінску быў падпісаны буйны кантракт на будаўніцтва дзелавога цэнтра «Delta city» і забудову тэрыторыі каля Нацыянальнай бібліятэкі з агульным аб'ёмам інвестыцый у некалькі мільярдаў еўра[3].
Беларусь падтрымлівае Сербію ў пытанні пра статус Косава і не прызнае яго незалежнасць[4][5].
Сербскі бізнесмен Драгамір Карыч з’яўляецца ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у Бялградзе[6].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 27 декабря 2007 г. № 1847 «О преобразовании Посольства Республики Беларусь в Сербии и Черногории в Посольство Республики Беларусь в Республике Сербия»
- ↑ TUT.BY | НОВОСТИ — Лукашенко обсудил с руководством Сербии возможности развития экономических отношений — Политика — 03.03.2009, 17:42 Архівавана 8 сакавіка 2009.
- ↑ Сербы атрымалі бясплатную зямлю ў Мінску — Навіны — Беларускі дзелавы партал Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Лукашэнка: Беларусь выражае салідарнасць з імкненнем сербаў адстойваць свой суверэнітэт
- ↑ Пасол Сербіі: мы ўдзячныя прэзідэнту Беларусі за магутную падтрымку ў нашай барацьбе за захаванне Косава
- ↑ Почетные консулы Республики Беларусь (руск.). Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь (26 кастрычніка 2024). Праверана 30 мая 2024.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Беларуска-сербскія адносіны
- Беларуска-сербскія адносіны (руск.)
- Падпісаныя паміж дзвюма краінамі дагаворы (англ.)