Беларускі конны полк
Беларускі конны полк | |
---|---|
Гады існавання | 1917-1918 |
Тып | воінскае фарміраванне |
Дыслакацыя | Пскоўскі павет, Краснае |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | ротмістр Р. Якубеня |
Беларускі конны полк, спачатку Беларускі ўланскі полк, таксама вядомы як полк ротмістра Якубені і Аршанскі беларускі полк — аўтаномнае беларускае ўзброеннае фарміраванне, створанае ў 1917 годзе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Створаны членам Цэнтральнай беларускай вайсковай рады паручнікам Канстанцінам Езавітавым у ваколіцах Пскова на Паўночным фронце як Беларускі ўланскі полк, ва ўмовах калі камандаванне Заходняга фронту замінала фарміраванню беларускіх часцей. Неўзабаве пераведзены ў Краснае пад Оршай і стаў называцца Беларускім конным палком.[1]
Фактычна эскадроннага складу. Камандзір -- ротмістр Р. Якубеня.[1]
На заклік БЦВР полк уступіў у бой з палякамі, каб не дапусціць заняцця імі Бабруйскай крэпасці з вялікімі вайсковымі складамі, але 20.1.1918 года палякі занялі Бабруйск[2]. На пачатку лютага 1918 года спрабаваў прабіцца з-пад Оршы ў Менск на дапамогу разагнанай ў ноч 31.1/1.2 (нов.ст.) бальшавікамі ЦВБР[3]. У лютым 1918 года ў Оршы адмовіўся падпарадкоўвацца бальшавікам і імі раззброены[4].
Зноскі
- ↑ а б Латышонак 2014, с. 50.
- ↑ Латышонак 2014, с. 55.
- ↑ Латышонак 2014, с. 56.
- ↑ Латышонак 2014, с. 57.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Латышонак А. Жаўнеры БНР. — выд. 3-е, перапрацаванае. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 373 с. — ISBN 978-5-00076-003-1.
- Езавітаў К. Беларуская Вайсковая Цэнтральная Рада // Крывіч №1(7), 1924.