Бхаратыя джаната парты
Бхаратыя джаната парты | |
---|---|
хіндзі: भारतीय जनता पार्टी англ.: Bharatiya Janata Party | |
Лідар | Jagat Prakash Nadda[d][1] |
Заснавальнік | Атал Біхары Ваджпаі[2] і Lal Krishna Advani[d][3][4] |
Дата заснавання | 1980 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | cultural nationalism[d], Hindu nationalism[d][6], Hindutva[d], Integral humanism[d][7], кансерватызм[7] і правы папулізм[d][8] |
Інтэрнацыянал | |
Колькасць членаў | 180 000 000[9] |
Сайт | bjp.org (англ.) (хіндзі) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бхара́тыя джа́ната па́рты (БДжП) (Індыйская народная партыя), палітычная партыя Індыі, адна з двух буйнейшых партый краіны (другая — Індыйскі нацыянальны кангрэс, ІНК). БДжП адносіцца да партый правага спектру; мае характарыстыку партыі «індуісцкага нацыяналізму» і палітычнага крыла сямейства індуісцкіх нацыяналістычных арганізацый Сангх парывар.
З моманту свайго заснавання ў 1980 БДжП пазіцыяніруе сябе як апанента левацэнтрысцкага свецкага ІНК. Ідэалагічная платформа БДжП — Хіндутва (Hindutva, літаральна, «індускасць», індуісцкі культурны нацыяналізм). Папярэдніца БДжП — партыя Бхаратыя джана сангх (Індыйскі народны саюз, БДжС), якая разам з часовымі саюзнікамі стварыла Джаната парты, першую партыю, што ў 1977 здолела перарваць трыццацігадовае дамінаванне ІНК у індыйскай палітыцы. Пасля распаду Джаната парты ядро БДжС рэарганізавалася ў новую партыю БДжП.
З 1991 партыя становіцца буйнейшай апазіцыйнай сілай краіны, перамагае на выбарах 1996, але аказваецца няздольнай стварыць парламенцкую кааліцыю (сфарміраваны БДжП урад праіснаваў два тыдні).
У альянсе з драбнейшымі партыямі БДжП перамагла на выбарах у індыйскі парламент 1998 і сфарміравала федэральны ўрад (1998—2004). Сёння гэта вядучая партыя Нацыянальнага дэмакратычнага альянса і лідар апазіцыі. Партыя знаходзіцца ва ўладзе ў некалькіх штатах (часта ў кааліцыі з іншымі партыямі), у асноўным у так званым "каровіным поясе" — паўночнаіндыйскіх штатах з пераважна сельскім хіндзімоўным насельніцтвам.
БДжП абапіраецца на масавыя грамадскія арганізацыі, у тым ліку:
- Акхіл бхаратыя від'яртхі парышад (Усеіндыйскі студэнцкі савет)
- Бхаратыя джаната юва морча (Індыйскі народны маладёжны фронт)
- Бхаратыя кісан сангх (Індыйскі сялянскі саюз)
- Бхаратыя маздор сангх (Індыйскі рабочы саюз)
- Бхаратыя джаната парты махіла морча (Жаночы фронт Індыйскай народнай партыі).
лідар БДжП (фармальна, парламенцкі старшыня партыі) — Атал Біхары Ваджпаі. Старшыня партыі — Раджнат Сінгх. Генеральны сакратар — Арун Джайтлей. лідар апазіцыі ў ніжняй палаце парламента Індыі — Лал Крышна Адвані, лідар апазіцыі у верхняй палаце — Джасвант Сінгх.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://zeenews.india.com/india/jagat-prakash-nadda-bjps-new-national-president-rises-through-the-ranks-faces-several-challenges-2258301.html
- ↑ https://www.aljazeera.com/news/2019/05/india-bjp-190523053850803.html Праверана 5 ліпеня 2020.
- ↑ https://www.aljazeera.com/news/2019/05/india-bjp-190523053850803.html
- ↑ (unspecified title) Праверана 5 ліпеня 2020.
- ↑ BJP moves to new headquarters — The Hindu. Праверана 22 лютага 2018.
- ↑ Malik Y. K., Singh V. B. Bharatiya Janata Party: An Alternative to the Congress (I)? // Asian Survey — UC Press, 1992. — Vol. 32, Iss. 4. — P. 318–336. — ISSN 0004-4687; 1533-838X — doi:10.2307/2645149 Праверана 9 красавіка 2021.
- ↑ а б https://books.google.com/books?id=smxQDwAAQBAJ&q=BJP+a+conservatism
- ↑ Foreign Policy of the Janata Party Government — doi:10.1080/00927678.1978.10554044
- ↑ With 8.8 crore members, BJP claims to be world's largest party Праверана 22 лютага 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт партыі Архівавана 12 сакавіка 2019.